паставілі. Налібакі Навагр. Працуям, бывала, аж дванасьця патоў зваліцца. Пасека Дварчаны Воран. ПАТРАХАМІ. З патрахамі глынуць каго. Няўхв. Знішчыць каго-н. Гэта такі чалавек урэдны, каб ён прымеў, с патрахамі глынуў бы цябе. Залесаўцы Навагр. (СГВ, 592). ПАТРЫК. Свенты патрык. Выкл. Выказванне розных пачуццяў: здзіўлення, захаплення, абурэння і інш. Ах сьвенты патрык, што ш гэта нарабіласа – усю хату заліло! Пагранічны Бераст. ПАТРЭБАЙ. За сваёй патрэбай. Для выдалення натуральных рэчываў арганізма. Выйду я ўжэ за сваёй патрэбаю ў лес – кругом кветкі цьвітуць, пташкі сьпяваюць. Алешавічы Маст. Вышаў ночай на двор за сваею патрэбай, а мне – стрэльбай у плечы і голас: «Стой! Рукі ўверх!» Бабіна Гродз. ПАТЫЛІЦУ. Скрабаць (часаць, чухаць) патыліцу. Быць азадачаным, заклапочаным, засмучаным. Чашы патыліцу, дачка вунь замуж збіраяцца. Райца Карэл. Пакіне жонка цябе, тады будзеш часаць патыліцу. Алекшыцы Бераст. Бяжы скарэй у сваё кіно, а то месца ні станя, тады будзяш скрабаць патыліцу. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 65). Ні паслухаў, а цяпер скрабе патыліцу. Нача Воран. (ЗНФ, 65). Зьвязалася з гэтым прайдзісьветам, а ціпер скрабе патыліцу. А што будзя далей? Качаны Карэл. (ЗНФ, 65). Ці табе ні сказалі, што ты яшчэ ні рас патыліцу паскрабеш? Савічы Шчуч. (ЗНФ, 65). Як жонка перайшла да мацяры, наш Адам чухая патыліцу, ды позно ўжо. Асташын Карэл. (СГВ, 612). Вось і чухай патыліцу, а карову ўсё ш пойдзяш на балота шукаць. Ігнатаўцы Лід. Дачка замуж ідзе, а ты, бацьку, скрабі патыліцу, шыкуй грошы на вяселе. Жытародзь Гродз. (СНМ-2, 271). Як сваю патыліцу ўбачыць. Зусім не, ніколі не (убачыць). Убачыш ты яе як сваю патыліцу. Капцёўка Гродз. Убачыш ты яе як сваю патыліцу. Конна Зэльв. (ППФВ, 64). ПАТЭЛЬНЯ. Як патэльня глухі. Іран. Вельмі (глухі). Не стары яшчэ, а глухі як патэльня. Шынкаўцы Шчуч. ПАЎЗЦІ. Ні паўзці ні лезці. Незадав. Ісці вельмі марудна. Вунь і Макарыха ні паўзе ні лезя, ты трохі пачакай яе тут, а нам няма калі. Красная Шчуч. (ЗНФ, 54). Там ужэ ўсе сабраліся, а ты ні паўзеш ні лезяш. Саковічы Сл. (ЗНФ, 54). ПАЎРОТАМ. З паўротам. З вяртаннем у адваротным напрамку, на ранейшае месца. Начаваць зьбіраяса ў Шчуціні ці с паўротам? Бершты Шчуч. (ЗНФ, 36). Вы сабе начуйця, а мы едзям с паўротам сёня. Шаўры Воран. (ЗНФ, 36). – Народу сёння ў аўтобусі! – А с паўторам ішчэ больш будзя. Ігнаткаўцы Лід. (ЗНФ, 36). Вар. з паваротам (з паўротам). ● Параўн. польск. powrot – вяртанне. ПАХ. Каб пах. Выкл. Зламоўн. Пажаданне найгоршага каму-н. І адкуль такія людзі на сьвеце бяруцца? Гэта трэба чалавека так згрысьці. Каб ён пах, гадасьць такая! Скарбы Шчуч. ПАХВАЛА. Адна пахвала´. Усё адно, тое самае. Колькі ты гэтым дзяцём ні давай, ні сунь, усё роўна адна пахвала, ніякуткай помацы ні дачакаіся ад іх. Заборцы Астр. ПАХВАЛЁНЫ. Даць пахвалёны каму. Прывітацца з кім-н. Яны далі яму пахвалёны, а ён маўчыць. Тады ўсім пахвалёны давалі, калі спатыкаліся. Цыдовічы Гродз. (ДМГ, 44). ПАХВІНЫ. Аж пахвіны распірае з'есці і пад. Вельмі многа, празмерна. Столькі зьеў зацеркі, што аж пахвіны распірая. Баляненты Гродз. ПАЦ. Як пац мокры і пад. Вельмі (мокры, спацелы). Такая навальніца была. Мокры як пац. Старая Руда Гродз. ● Пац – пацук. Вар. як пацук (пац, бац). ПАЦАН. Пацан з рагаткай. Малады, малалетні і нявопытны чалавек. А што, я тады быў яшчэ пацан з рагаткай, што я мог зрабіць. Руда Яварская Дзятл. ПАЦЕРАЎ. Больш пацераў чым хлеба. Залішне шмат клопатаў, турбот. Ты думаяш, у вёсцы кілбасы на дзераві растуць. Гэта кап толькі сьвінчо выгадаваць, трэба й грошы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зесці
7 👁