ПАСТАЛЕ. Як на пастале на стале. Вельмі брудна, непрыбрана. На стале як на
пастале, а няма калі й прыбраць. Равіны Карэл.
ПАСЦЕЛІ. На божай (на боскай) пасцелі ляжаць. У перадсмяротным стане. Маці
ляжыць другі гот на божай пасцелі, не ўладая нагамі, яшчэ не такая і старая. Кіралі
Шчуч. (СПЗБ-1, 200). Ляжаць на боскай пасцелі. Малі Астр. (СПЗБ-3, 438).
У чым у пасцелі ў тым і у касцелі. Няўхв. На кім-н. адно і тое, на ўсе выпадкі
жыцця адзенне. Пра нешаноўныя адносіны да свайго адзення. Ты п хаця перадзела
сукенку, а то ў чым у пасьцелі ў тым і ў касьцелі. Баброўнікі Гродз. На ім адзежа заўсёды
паапшэргана, бо ў чым ходзіць, у тым і сьпіць, у чым у пасьцелі у тым і ў касьцелі.
Кунцаўшчына Гродз. (СНМ, 98). У чым у пасцелі у тым у касцелі. Багданаўцы Шчуч.
(ППФВ, 64). Вар. што ў касцелі то (тое) і у пасцелі; што ў пасцелі то (тое) і у касцелі;
у чым у пасцелі ў тым і у касцелі; у чым у касцелі ў тым і ў пасцелі; як у касцелі так і ў
пасцелі.
Што ў пасцелі то (тое) і у касцелі ў каго. Няўхв. На кім-н. адно і тое, на ўсе выпадкі
жыцця адзенне. Пра нешаноўныя адносіны да свайго адзення. Ты што ўваліўся на канапу
ў новум касьцюмі, марш здымаць! Алі ў цібе што ў пасьцелі то ў касьцелі. Зэльва Зэльв.
Што ў пасцелі то ў касцелі. Зарэчані Свісл. (ППФВ, 71). Няма ў яе ніякага паняцьця, што
і куды адзець, што ў пасьцелі то і ў касьцелі. Алекшыцы Бераст. Скінула п швэдар, а то
ў цібе што ў пасьцелі то і ў касьцелі. Ганчары Лід. У яго што ў пасьцелі тое і ў касьцелі.
Дубрава Шчуч. Вар. што ў касцелі то (тое) і у пасцелі; што ў пасцелі то (тое) і у
касцелі; у чым у пасцелі ў тым і у касцелі; у чым у касцелі ў тым і ў пасцелі; як у касцелі
так і ў пасцелі.
ПАСЯДЗЁНКАЮ. За пасядзёнкаю няма калі паляжаць каму. Іран. Хто-н.
гультайнічае, не працуе. Зусім часу ёй, беднуй, ні хватая што рабіць, то с суседзямі
пагаварыць трэба, то ішчэ с кім, адным словам, за пасядзёнкаю няма калі паляжаць.
Стокі Свісл.
ПАСЯДУШКІ. На пасяду´шкі. На вячоркі. Абходзіўсо, ціпер можно ісці на
пасядушкі да мужчын. Зарубічы Гродз. (СНМ, 8). Унатрыў на пасядушкі хадзіць, і рады
німа: ідзе ні прыпыняяцца, а ты адна ў хаці што хочаш рабі. Гарны Гродз. (СНМ, 106).
Бывало, дасі коням, каровам нанач, а тады ўжэ ідзеш да мушчын на пасядушкі. Лікоўка
Гродз. (СНМ-2, 143). Бывало, вечарам пайдуць бабы на пасядушкі і ўсякія плёткі, новасьці
расказваюць, а ціпер гэтаго німа. Аздобічы Шчуч. Як пашла на пасядушкі, то й ішчэ німа,
мусіць, забылася, што мае сваю хату. Хвалава Карэл. Вар. на пасядушкі (на паседушкі).
ПАТАЛОК. У паталок пляваць. Няўхв. Зусім нічога не рабіць, гультаяваць. Глянь,
ляжыць і ў паталок плюе! Ідзі, дроў прынясі. Малахавічы Гродз.
ПАТАРЭНДЗЕ. На патарэ´ндзе. На відным месцы, пад рукой, напагатове. Зноў
шукаяш шапку? Колькі казала разоў, кладзі на патарэндзі, каб ведала, дзе ўзяць.
Мацвееўцы Ваўк. Ото ш на патарэндзі ляжыць, а я яго шукаю. Стокі Свісл. Вар. на
падарэндзе (на патарэндзе, на пагарэндзе, на падарэнчы). ● На патарэндзе – параўн.
польск. na podorędziu 'пад рукой, напагатове'.
ПАТАЧКУ. Даць патачку каму. Распусціць каго-н., быць нястрогім, патураць
каму-н. Тут бес строгасьці нельго, як толькі даў патачку, на шыю сядуць. Палужжа
Карэл. Дзіця як дзіця, але як дасі патачку на рукі браць, то і не злазіцьме. Пляцянічы
Зэльв. (Стэц.-1, 184).
ПАТЛЫ. Аж патлы трасуцца (трэсліся) бегчы і пад. Вельмі хутка. Стары так
замяцеліў яго, што той панёсься аш патлы трэсьліся. Ляпёшкі Іўеў.
ПАТОЎ. Сем (сто, дванасця) патоў выцекла (выцеча, сцякло, сцячэ, звалілася,
зваліцца) з каго. Хто-н. патраціў шмат намаганняў для выканання чаго-н. Такі ўтробны
гасьцінец з выбоінамі, прыедзяш па такой утробнай дарозе, то сем патоў выцяча.
Амбілеўцы Шчуч. (СГВ, 515). Ды з нас сто патоў сьцякло, пакуль мы ўсе гэтыя копы
8 👁