БУДОВА СЛОЎНІКА КРЫНІЦЫ ФАКТЫЧНАГА МАТЭРЫЯЛУ У Слоўнік уключаны матэрыял, запісаны прыкладна за апошнія пяцьдзясят гадоў у розных раёнах Гродзенскай вобласці, а таксама ў некаторых памежных раёнах іншых абласцей (Мінскай, Віцебскай, Брэсцкай) пераважна на падставе беларускага маўлення жыхароў сельскай мясцовасці. Выкарыстаны наступныя крыніцы фактычнага матэрыялу: 1. Асабістая картатэка фразеалагізмаў, сабраных на Гродзеншчыне непасрэдна складальнікам слоўніка, якая назапашвалася з 1980 года шляхам вывучэння гаворак. У адпаведнасці з рэальнымі магчымасцямі былі вызначаны асноўныя рэгіёны для прыярытэтнага вывучэння. Першы – родныя, вядомыя з дзяцінства гаворкі Гродзенскага і Шчучынскага раёнаў (крайняя заходняя частка Гродзенскай вобласці, мяжуе з Літвой і Польшчай). Другі – Астравеччына і Ашмяншчына (крайняя паўночна-ўсходняя частка, мяжуе з Літвой, Віцебскай і Мінскай абласцямі). Трэці – Навагрудчына (цэнтральна- ўсходняя тэрыторыя, часткова мяжуе з Мінскай і Брэсцкай абласцямі). Асобныя фрагментарныя фразеалагічныя запісы ў розны час зроблены ў многіх іншых рэгіёнах Гродзенскай вобласці. Методыка збірання дыялектнага матэрыялу – комплексная. Пераважная роля пры збіранні фразеалагізмаў належала гутарцы, вольнай ці тэматычнай. Шырока прымянялася анкетаванне, метад назірання. У якасці тэхнічнага сродку выкарыстоўваліся магнітафон, дыктафон. 2. Матэрыялы дыялекталагічных практык студэнтаў, што праводзіліся пад кіраўніцтвам складальніка слоўніка. 3. Матэрыялы дыпломных прац, якія выконваліся студэнтамі на матэрыяле фразеалогіі сваіх родных гаворак пад кіраўніцтвам складальніка слоўніка. 4. Дыферэнцыйны «Слоўнік дыялектнай фразеалогіі Гродзеншчыны» (СДФГ), складзены ў 2000 годзе. 5. Фразеалагізмы з Гродзеншчыны, зафіксаваныя ў фразеалагічных слоўніках Е. С. Мяцельскай і Я. М. Камароўскага (СБНФ), І. Я. Лепешава (ЗНФ), Т. Ф. Сцяшковіч (ППФВ, СГВ), Ф. М. Янкоўскага (БФ). 6. Фразеаграфічныя артыкулы (падборкі), апублікаваныя ў часопісах, альманахах, навуковых зборніках, складзеныя рознымі аўтарамі пераважна на падставе сваіх родных гаворак Гродзеншчыны. 7. Лексічныя слоўнікі Гродзеншчыны. У ілюстрацыйных прыкладах да слоў гэтыя слоўнікі захоўваюць значную частку спецыяльна не вылучаных, «прыхаваных» фразеалагізмаў, якія выступаюць шчодрым рэзервам для збіральніка фразеалогіі. 8. Фальклорныя зборнікі – пераважна тыя, у якіх змешчаны малыя жанры фальклору (прыказкі, параўнанні, розныя выслоўі) і побач з імі – фразеалагізмы. 9. Хрэстаматыі па беларускай дыялекталогіі. У Слоўнік уключаны фразеалагізмы ў так званым «вузкім» іх разуменні, г. зн. адзінствы і зрашчэнні – семантычна непадзельныя выразы, якія спалучаюцца са словамі. Іншыя ўстойлівыя адзінкі, за рэдкім выключэннем, не сталі аб'ектам слоўнікавага апісання. Слоўнік з'яўляецца недыферэнцыйным, у яго ўключаны ўсе занатаваныя на Гродзеншыне фразеалагізмы. Паводле сферы ўжывання і лінгвагеаграфічнага пашырэння іх можна падзяліць на тры групы: 1. Агульнанародныя фразеалагізмы, вядомыя ўсім беларускім гаворкам, а таксама літаратурнай мове, напрыклад: ледзь ногі цягнуць, ні жывы ні мёртвы, пад рукой. 2. Дыялектныя варыянты агульнанародных фразеалагізмаў: фанетычныя (скеліць зубы – скаліць зубы), марфалагічныя (на горкае яблыка – на горкі яблык), сінтаксічныя
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абектам, зяўляецца
17 👁