Як скажэннае парася бегаць і пад. Няўхв. Хутка, нястрымна і бязмэтна (бегаць). Твой
Васіль носіцца па двары як скажэннае парася, ніяк сабе месца не нойдзе. Восава Навагр.
ПАРАЧОМ. Хоць парачо´м пары´ каго. Няўхв. Немагчыма прымусіць каго-н. устаць
ці зрабіць што-н. А гультай, ой, гультай быў! Залезя на за´пяк і сьпіць, хоць ты яго
парачом пары. Старына Маст. Нічого ні хоча рабіць, хоць ты яго парачом пары. Чамяры
Сл. (ЖНСл., 184).
ПАРОГ. На парог не пусціць каго. Не прымаць у сваім доме, не дазваляць заходзіць
у свой дом. Бало, маці так асьцерагала мяне: «Глядзі, каб у падолку дзіця ні прынясла,
выжану з хаты, на парог ні пушчу». Гічыцы Івац. (ДСК, 160).
ПАРОГА. З парога не сходзіць. 1. Часта бываць у каго-н., заходзіць да каго-н., як
правіла, дакучаючы сваім наведваннем. Пажычыла рас рубля, паказала моду, так ён ціпер
с парога ні сходзіць – дай і дай. Заборцы Астр. Хто заходзіць часто ў хату, бывае й
дакучны, то с парога ні сходзіць. Краскоўскія Горы Навагр. Хлопец у Вольгі настырны, с
парога ні сходзіць, мусі, вяселе такі будзе. Хутар Праважа Воран. 2. Доўга знаходзіцца на
адным месцы. Што рабілася на Дану... То белыя, то красныя. Тры гады с парога ні
сходзілі. Харосіца Навагр.
ПАРОГІ. Абабіваць (абіваць) парогі. Шматразова паяўляцца дзе-н., просячы што-н.,
дабіваючыся чаго-н. Пасьля вайны я, дзеткі, абабівала парогі, кап далі людзі добрыя які
кусок хлеба. Дарагляны Маст. Доўга яшчэ я хадзіла, абівала парогі, пакуль мне выпісалі
сто кілаграм сена. Новы Двор Свісл.
ПАРОЖНІМ. Туды з парожнім назад з пустым хадзіць і пад. Без толку, без карысці.
Рас схадзіла ў магазін, другі – і ўсё бяс толку: лажу туды с парожнім назат с пустым.
Стокі Свісл.
ПАРСУНУ. Усунуць сваю парсуну. Няўхв. Умяшацца ў што-н. Каб твая парсуна
згінула! Усюды ўсуня сваю парсуну. Чамяры Сл. (НЛ, 55). ● Парсуна – воблік, твар, пыса.
ПАРТКІ. Скроіць парткі каму. Жарт. Укусіць. Пра сабаку. Ні драчы сабаку, бо ён
натто злы, можа скроіць партке. Зачэпічы Шчуч.
ПАРТЫЗАНЫ. У партызаны хадзіць. Гумар. Прагульваць заняткі ў школе. Мы
некалі ў школі часто ў партызаны хадзілі, ні хацелі вучыцца. Зенявічы Навагр.
ПАРУ. Пускаць пару з рота (з горла, з зубоў). Няўхв. Гаварыць. Маўчы! Німа чаго
пускаць пару з рота! Глядзі, каб усё было ціха, каб нават пару з рота ні пускаў. Новы
Двор Шчуч. Ні пускай пары з рота! Ведаю я твае байкі. Бабіна Гродз. Ляпей ні пускай
пару з горла, а то злосьць слухаць гэтую дурноту. Пеляса Воран. Ці ты даб'есься ад яго
слова, ён пару з зубоў не пускае. Монтацішкі Смарг.
У добрую пару выгаварыцца. Пабочн. Выказванне засцярогі ад чаго-н. нядобрага,
нежаданага. Дзеці, у добру пару выгаварыцца, павырасталі люцкія, ні стыдно за іх. Новая
Руда Гродз.
У пару. Своечасова. Ні магу ўскураць, каб усё зрабіць у пару. Чамяры Сл. (ЖС, 160).
ПАРУКУ. На паруку ўзяць каго. Ручацца за каго-н. Першы раз Казюка на паруку
ўзялі, як сядзеў пры паляках у цюрме, уняслі дзвесця злотых. Зарубічы Гродз.
(СНМ-2, 166).
ПАРШНЯМІ. Варушыць (шавяліць) паршнямі. Фам. Паспяшацца ісці. Трэба
быстрэй, бо без нас пачнуць. Варушы паршнямі! Навасады Свісл. Чаго там цягнецеся ў
хвасце, шавяліце троха паршнямі, а то на абед спознімся. Бярозаўка Лід. (ДСГБ, 70).
ПАРШУК. Як паршук. 1. наесціся. Многа, уволю. Наеўся як паршук, аш дыхаць
цяшко. Налібакі Навагр. 2. Тоўсты хто-н. Мусі, добро жывецца без работы, ба як паршук
зрабіўса, скоро ў дзьверы ні ўлезя. Бабіна Гродз. ● Паршук – парсюк.
Як паршук на камбікорм уз'есціся. Іран. Вельмі моцна (уз'есціся на каго-н.). Цёшча
узьелася на міне як паршук на камбікорм, і чым гэта я ёй ні данаровіў? Хадзілоні Шчуч
Дадатковыя словы
дабесься, узесціся
13 👁