хваціць да сьмерці табе і галавацкаму папу. Каменка Шчуч. ● Галавацкі – ад Галавачы, назвы вёскі ў Гродзенскім раёне. Як папу гармонік патрэбны. Іран. Зусім не (патрэбны). Патрэбна табе гэта машына як папу гармонік. Бабіна Гродз. Нашто табе гэтая піяніна? Кап хоць граць умела... Патрэбна яна табе як папу гармонік. Вензавец Дзятл. Як папу на споведзі гаварыць, расказваць і пад. Вельмі шчыра, адкрыта, нічога не ўтойваючы. Я ш табе гавару як папу на сповядзі, а ты ня верыш. Пеляса Воран. Расказаў яму ўсё як папу на сповядзі. Займішча Маст. ПАПЯРОСЫ. Голы-босы толькі па´лі папяросы. Няўхв. Бедны, нічога не мае. Ні знаю, што зь яго будзя, як ён будзя даляй жыць. Ён нічого ні мая – голы босы толькі палі папіросы. Лунна Маст. ● Палі – па´ліць; параўн. польск. palić 'курыць'. ПАРА. Другая пара калошаў гэта. Часцей жарт. Тое, што не адносіцца да справы, да дадзенай тэмы. – Давай, Мікола, па рубліку скінямся. – А дзе гэта ты ўчора быў? – А гэта ўжэ другая пара калошаў. Ты зубы ні загаварвай. Ну, як, згода? Бершты Шчуч. (ЗНФ, 29). Гэта другая пара калошаў, і ты адно з другім ні мяшай. Пілаўня Шчуч. (ЗНФ, 29). І´нна па´ра галёш. Зусім не тое, іншая справа, інакш. Я ш казаў табе, што гараць гэтым канём – інна пара галёш, ні той што Сівай. Баброўнікі Свісл. ● Інны – іншы. Каторая пара. 1. Доўга, працяглы час, даўно. Як паехала да дачке, то каторая пара німа. Руда Яварская Дзятл. Дзе той Віця падзеўся? Ужэ катора пара німа. Пугачы Шчуч. Што ты катора пара цімчыш тут, Хведар твой не прыйдзя. Шчарбавічы Маст. (СГВ, 538). Катора пара як пайшоў, а дахаты німа. Аляксандраўшчына Зэльв. Цыбуля гэта ўжэ катора пара ў ганку ляжыць. Сухары Гродз. 2. Прайшло шмат часу. Каторая пара, а іх яшчэ няма. Ліпск Лях. Дзе ш наша дзіцё магло падзецца, катора пара, а яе дахаты німа. Замасцяны Шчуч. Не пара каму. Не падыходзіць хто-н. каму-н. Вэдлук сваёй жонкі ён даволі стары, ні пара ёй. Старая Дубавая Гродз. (СНМ, 32). Сватаўся хлопец, але мусіць ні пара. Чуркі Ашм. (СПЗБ-5, 306). ПАРАДЗІМОСЦІ. З парадзімосці. Ад нараджэння, з самага маленства. Дзіцей трэба с парадзімосьці да акуратнасьці прывучаць. Бабіна Гродз. З парадзімосьці. Берагоўцы Шчуч. ПАРАДУ. Сесці ў параду як чорт у расаду. Няўхв. Заняць недарэчы віднае, шаноўнае, ганаровае месца. Псік пашоў! Сеў у параду як чорт у расаду, найшоў мейсца, якрас у самыя агуркі. Бастуны Воран. ● Парада – шаноўнае месца; параўн. літ. paradà 'ўрачыстасць'. ПАРАЙ. Як парай абдало каго. Раптоўна ўразіла, моцна ўсхвалявала каго-н. Сьвета гаварыла пра таго знаёмага і кажа, ці чула я, што Пеця жаніўся. А я як учула, то міне як парай абдало. Амбілеўцы Шчуч. ПАРАЛЮШ. Пара´люш яго ведае. Няўхв. Невядома. А паралюш яго ведая, які ён. На выгляд хіба неблагі хлопяц. Зачэпічы Дзятл. Паралюш яго ведая, я ш за гэтым лайданом поруч ні швэндаюся. Ні бачу, што ён вырабляя. Краглі Дзятл. ПАРАСЁ. Як парасё ў плот ушчаміўшыся крычаць і пад. Іран. Вельмі моцна. Як малому рвалі зуп, то крычаў як парасё ў плот ушчаміўшыся. Доры Валож. ПАРАСЯ. Абмяняць парася на кураня. Іран. Зрабіць што-н. неабдумана, неабачліва, тое, што не прыносіць карысці. Бацька вучыў мяне быць прадбачлівай, адно дзела абмяняць парася на кураня, другое – прыняць добры савет, зрабіць з розумам. Новая Мыш Бар. Як парася ў плоце пішчаць і пад. Асудж. Голасна і непрыемна-пісклява. Звычайна пра плач дзяцей. На стол запёрса, а зьлесьці ні можа, тулькі пішчыць як парася ў плоці. Старына Маст. Што вішчыш як парася ў плоці? Хто цібе набіў? Касцяні Сл. Вішчыць як парася ў плоце. Рыбніца Гродз. (СНМ, 179). Чаго пішчыш як парася ў плоці?! Радзявічы Маст
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
12 👁