Знаць без папа што ў нядзелю свята. Ігнар. Вельмі добра і сам, без падказчыкаў (ведаць). Слухай, Сьцяпан, каб ты не сказаў, то мы і не ведалі б, што Лявон заўтра жэніцца. Знаем без папа што ў нядзелю сьвята. Калбаскі Гродз. Знаю я і біс папа што ў нядзелю сьвята, ні трэба мне аб гэтым сто разоў гаварыць. Алекшыцы Бераст. Хопіць міне ўжэ вучыць, знаю біс папа што ў нядзелю сьвята. Мілявічы Маст. Знаем без папа што ў нядзелю свято. Губінка Гродз. (СНМ, 183). Не адна ў папа жонка. Не адзінкавы, ёсць і іншыя не горшыя. Не бядуй, дачушачка, такі доўга ні дружыць з анной. Знойдзеш яшчэ сабе хлопца, ні адна ў папа жонка. Сенна Навагр. Як папа Карла працаваць, рабіць і пад. Часцей ухв. Напружана, з затратамі значных сіл. Ну й папрацавалі мы сёньня, як папа Карла, усю работу зрабілі. Зэльва Зэльв. Ну правяльна! Я цэлы дзень укалваў як папа Карла, а яна сабе вылежваяцца! Стокі Свісл. Робіш як папа Карла, а ніякой благадарнасьці. Алекшыцы Бераст. Ой, які стаў Іван худы, а працуя дзень і ноч як папа Карла. Чуркі Ашм. (ЗНФ, 91). Яна ні разу ні пасядзіць, усё жыццё робіць, як ціпер кажуць, як папа Карла. Клінчаны Гродз. (ЗНФ, 91). ● Выраз склаўся пад уплывам аповесці-казкі А. Талстога «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціна» і тэлевізійнага фільма па гэтай аповесці. ПАПАЛА. Як папала. Абы-як, як прыйдзецца. Садзіліся за стол як папало. Асташына Навагр. ПАПАРЫЦЦА. Не папа´рыцца ў каго дзе. Надоўга не захаваецца, не зберажэцца, не набудзе што-н. у каго-н. У гэтага малога цукеркі не папарацца. Задвор'е Зэльв. У міне ў хаці бутэлька ні папарыцца, такі знойдзя і выхлышча. Старына Маст. У п'яніцы капейка не папарыцца ў кішані. Янавічы Ваўк. Табе раскажы, та ўся вёска будзя знаць, у цібе на языку нічога ні папарыцца. Дарані Свісл. За гэтымі дзяцьмі тут нічого ні папарыцца, усё парасцягаюць, павыносяць. Хамякі Гродз. (СНМ, 104). ПАПАРЫШСЯ. Не папа´рышся ў каго. Хто-н. такі патрабавальны, строгі, што ў яго не зможаш паводзіць сябе вольна, як захочаш. – Глянь, калі Дуброўскага ўнукі бульбу выйшлі палоць, ужо ш ноч на дварэ. – Дык жа ш п'яны дахаты прыйшоў і наводзіць параткі. – А што, гэта ён закамандаваў? – А ты думала! У Дуброўскага не папарысься. Косцевічы Астр. ПАПЕРА. Адна папера. Аднолькавае, тое самае. Што сын, што бацька – адна папера. Руда Яварская Дзятл. ПАПОМ. Дурным папом хрышчаны. Асудж. Не ў меру рашучы, неўраўнаважаны, непрадказальны ў сваіх учынках. Ад гэтага ўсяго чакаць можна, ён жа дурным папом хрышчаны. Старая Рудня Смарг. Наша ўчыцелька дурным папом хрышчана. Як разыдзяцца, хоць пат парту хавайся. Лунна Маст. ПАПРАДУХІ. На папрадухі. На вячоркі. Раней на папрадухі хадзілі. Маладыя дзяўчаты зьбіраліся, хто рукавіцы рабіў, хто шкарпэткі. Мацвееўцы Ваўк. (ДМГ, 20). Прыдзя на папрадухі і як станя расказваць, то толькі слухай. Калядзічы Ваўк. (МСГВ, 349). Калі я была дзеўкаю, мы хадзілі на папрадухі, сьпявалі песьні, весяліліся. Гнезна Ваўк. Бывала, кажам адна адной: «Бяры кудзелю, пайшлі на папрадухі». Папрадухі – гэта вечарам дзяўкі і бабы прыходзяць зь нейкай работай, звычайна с кудзеляй. Ляткі Маст. ПАПРУГА. Папруга плача па кім. Абур. Хто-н. заслугоўвае пакарання. Звычайна пра дзяцей. Ды што ты тут зь ім гаворыш! Па ім ужэ даўно папруга плача. Хрустава Свісл. Бацька даўно ўжэ гаварыў, што па табе папруга плача, глядзі, дажджэсься. Зэльва Зэльв. ПАПУ. І галавацкаму папу хваціціь табе, вам, яму і пад. Ужываецца як запэўненне каго-н. у дастатковасці, нават лішку чаго-н. Чаго ты баіса?.. Там яго [камбікорму] цэлыя тоны прывязьлі. Хваціць табе і галавацкаму папу. Бабіна Гродз. Бяры больш мяса, ні шкадуй, хваціць табе і галавацкаму папу. Сарокі Шчуч. І колькі табе ўжэ ўсяго трэба
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

задворе, пяны, пяніцы
13 👁