мяне з панталыку сваёй балтаўнёй. Вераб'і Астр. Кап браўшы Марысю, то можа быў бы
жыўшы, алі ш бацькі яго – ні туды, і гаварыць пра яе ні хацелі. Зьбілі толькі хлапца з
панталыку, а ціпер каюцца. Заборцы Астр. Не гавары абы-што, ты мяне зусім зьбіў з
панталыку. Купіск Навагр. Усё на сьвеце забылася, зьбіў мяне гэты чорт с панталыку.
Зенявічы Навагр. Ні мяшай, ні зьбівай мяне з панталыку. Малахавічы Гродз. Кажу табе,
памаўчы, не зьбівай міне с панталыку. Дубна Маст. Не зьбівай ты мяне с панталыку!
Аляксандраўшчына Зэльв. Вар. збіваць (збіць) з панталыку (з панталыгу, з панталыгі).
Збіцца з панталыку. Разгубіцца, заблытацца. Збілася с панталыку, ні ведаю за што
брацца. Пагародна Воран. Пачакай, нешто я зьбіўся з панталыку. Раскажы яшчэ раз, дзе
тоя поля знахадзіцца. Дзеравянчыцы Сл. Сукенкі былі ўсе прыгожыя, і я зьбілася с
панталыку – не ведала, якую браць. Стральцы Маст. Галава слабая стала, збіўсо з
панталыку, ні ведаю, што рабіць. Сухая Даліна Гродз. (СНМ-2, 85). Вар. збіцца з
панталыку (з панталыгу, з панталыкі, з панталыгі).
Звесці з панталыку каго. Заблытаць, падмануць, ашукаць каго-н. Зьвёў дзеўку з
панталыку, пажыў год і кінуў. Лунна Маст. (СГВ, 591). Токі зьвёў мяне з панталыку.
Ацмінава Навагр. Ні веру табе, ты зьвёў мяне з панталыку. Янава Воран. Зьвёў ты мяне
з панталыку, што я нічога ні разумею. Жылі Іўеў. Умеюць цыганкі зьвесьці з панталыку.
Індура Гродз. Хацела ўчорачы купіць халадзільнік, ды Маня зьвяла мяне з панталыку – ня
купіла. Вольна Бар.
ПАНУ. Аднаму пану Богу вядома. Невядома. Прагрэс ідзе, але ш да чаго дойдуць
аднаму пану Богу вядома. Усё цяпер ня тое, і сьвет другі, сьвет атручаны. Вялікая
Бераставіца Бераст. (ДМГ, 28).
Пры пану Зы´гмунду. Вельмі даўно. Некалі і я с сваім былі маладыя. Але калі тоя
было, пры пану Зыгмунду. Мяшэтнікі Маст. Гэтая хатка старая, ставілася мо яшчэ пры
пану Зыгмунду. Старчаняты Іўеў. ● Фразеалагізм увабраў у сябе імя Зыгмунт (Сігізмунт,
Жыгімонт), якое ў перыд з 1432 па 1622 год насілі аж тры вялікія князі Вялікага Княства
Літоўскага і адзін кароль Рэчы Паспалітай.
ПАНЦАК. Як панцак сядзець. Спакойна, нерухома. Быў дошч, але я адзеў плашч і
сядзеў як панцак на возі. Задвор'е Навагр.
ПАНЧОХА. Як панчоха сунуцца і пад. Вельмі павольна, не спяшаючыся. Дзе мне,
старому, з вамі зайсьціся! Сунуса як панчоха. Пілаўня Шчуч. (ЗНФ, 91). Што вы суняцеся
як панчоха? Давайця трохі хуччэй, а то вечар на носі. Клінчаны Гродз. (ЗНФ, 91). Мы
ўжэ нарабіліса, а яна толькі вун суняцца як панчоха. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 91).
Як старая панчоха распусціцца. Вельмі моцна. Распусціўся як старая панчоха.
Нявалы Воран. (ППФВ, 55).
ПАНЧОХУ. Набіць панчоху. Назбіраць нямала грошай, не трацячы іх і захоўваючы
звычайна дома. Ужо, мусіць, набілі панчоху? Дачка ўжэ падрасла, прыйшла пара замуш
аддаваць. Курчоўцы Воран.
Трэсці панчоху. Гумар. Раскашэльвацца, разлічвацца. Трасі панчоху, расплочвайся
скарэй, і пойдзям. Вольна Бар.
ПАНШЧЫНЕ. Як на паншчыне рабіць. Без жадання, без задавальнення, абы-як.
Робіць як на паншчыне. Рыдзелі Гродз. (ППФВ, 55).
ПАНШЧЫНУ. Як на паншчыну ісці. Асудж. Неахвотна, марудна. Халернік, ідзе, як
на паншчыну, людзі нарабіліса, а ён тулькі паўзе. Круглікі Гродз. (СНМ- 2, 95).
ПАНЮ. Хварэць на паню. Нічога не рабіць, гультайнічаць. Яна ўсё жыцьцё хварэя
на паню. Сапоцкін Гродз.
ПАПА. Апошняя ў папа жонка. Выкл. Рэакцыя нязгоды на слова апошні. Зноў апошні
раз? Як кажуць людзі, апошняя ў папа жонка. Дварэц Дзятл. Апошняя ў папа жонка.
Круглікі Гродз. (СНМ, 177). Апошняя ў папа жонка. Енчы Воран. (ППФВ
Дадатковыя словы
верабі, задворе
11 👁