Ласосна Гродз. (ЗНФ, 91). Паспаў як пан у брыццы, толька галава разбалелася. Клінчаны Гродз. (ЗНФ, 91). ПАНА. Збірацца да пана Пясэцкага. Быць блізкім да смерці. А я ўжэ нічога добрага ні чакаю, зьбіраюся да пана Пясэцкага. Алекшыцы Бераст. ● Пясэцкі – каламбурнае ўтварэнне ад пясок. На пана хварэць (захварэць). Жарт. Ленавацца, дазволіць сабе не працаваць. Ён на пана хварэе. Карпейчыкі Шчуч. (ППФВ, 42; МСГВ, 599). На пана хварэць. Каленікі Гродз. (СНМ, 187). Я сёньня на пана захварэла, у поле ні пашла. Спала да дзівяці часоў. Уселюб Навагр. Пайсці да пана Пясэцкага. Памерці. Чаго ты, Ганьця, бядуіш?.. Ці адна твая матка пайшла на той сьвет, усе мы пойдзім да пана Пясэцкага, усім нам туды дарога. Навасяды Ашм. Ужэ восімдзісят, хутка пайду да пана Пясэцкага. Каменка Шчуч. Вар. пайсці да пана Пясэцкага. Пана па халявах відаць, пазнаць. (Відаць) па знешнасці, паводзінах, справах, што за чалавек. Ужо ня пойдзя Сяргей з вамі пілаваць дровы, відаць пана па халявах. Ваверка Лід. (СГВ, 628). Відаць пана па халявах. Эйсманты Бераст. (ППФВ, 12). Раскрычаўся на ўсю аколіцу, пазнаяш пана па халявах. Вялікае Сяло Шчуч. ПАНАМ. З панам Богам. Выкл. Вокліч пажадання поспеху, удачы ў якой-н. справе. Ідзі с панам Богам, хай анёл цібе сцяражэ. Лойкі Гродз. (СНМ-2, 14). ПАНЕ. Не дай пане Божа. Выкл. Выказванне папярэджання, засцярогі ад чаго-н. нежаданага, недапушчальнага. Ось такоё маё жыццё, не дай каму пане Божа. Марцінавічы Зэльв. (ЛКГ, 117). Ніц ні бэндзе пане сэндзе. Не выйдзе, не атрымаецца. Ніц ні бэндзе пане сэндзя. Квасоўка Гродз. (СНМ, 96). Ніц ні бэндзе пане швэндзе. Не выйдзе, не атрымаецца. Ні прасі і ні малі, ба сяраўно ні дам. Ніц ні бэньдзя пане швэньдзя. Бабіна Гродз. ПАНЕСЦІ. Як панесці. Досыць цяжкі. Кошык у цябе як панесьці. Што ты туды налажыла? Купіск Навагр. Нарваў тых гарэхаў цэлы мяшок, як панясьці. Бабіна Гродз. ПАНІ. Як (бы) пані. 1. жыць. Вельмі добра. Ціперака жыве там як пані. Ну а я тутака засталася. Петрыманаўшчына Іўеў. (ДМГ, 110). 2. Раскошная, у найлепшым выглядзе. Фацэтна на табе сядзіць сукенка, ты ў ёй бы пані. Альшаніца Івац. (ДСК, 237). ПАНТАЛЫГІ. Збіцца з панталыгі. Разгубіцца, заблытацца. Збіўся з панталыгі. Міхалкі Свісл. (ППФВ, 30; МСГВ, 592). Вар. збіцца з панталыку (з панталыгу, з панталыкі, з панталыгі). Збіць з панталыгі каго. Выклікаць замяшанне, разгубленасць, заблытаць каго-н. Пачакай, зьбіў ты міне з панталыгі, дай падумаць. Вензавец Дзятл. Не туды мы пайшлі, гэта ты міне зьбіла с панталыгі. Калантаі Ваўк. Вар. збіваць (збіць) з панталыку (з панталыгу, з панталыгі). ПАНТАЛЫГУ. Збіваць з панталыгу каго. Выклікаць замяшанне, разгубленасць, заблытаць каго-н. Ні зьбівай ты мяне з панталыгу. Аляксандраўшчына Зэльв. Вар. збіваць (збіць) з панталыку (з панталыгу, з панталыгі). Збіцца з панталыгу. Разгубіцца, заблытацца. Збіцца з панталыгу. Скамарошкі Гродз. (СНМ, 183). Вар. збіцца з панталыку (з панталыгу, з панталыкі, з панталыгі). ПАНТАЛЫКІ. З панталыкі збіцца. Заблытацца, памыліцца. Забіла дух – нек с панталыкі збіўся. Галубы Маст. (СПЗБ-2, 276). Вар. збіцца з панталыку (з панталыгу, з панталыкі, з панталыгі). ПАНТАЛЫКУ. З панталыку. Знянацку, безразважна. Бывае, засьпіш, прыляціш зьбянтэжыўшыся на ферму. Не знаіш, за што схапіцца, але ўсе ш гэта с панталыку робіш. Гродзі Ашм. (ДМГ, 120). Збіваць (збіць) з панталыку каго. Выклікаць замяшанне, разгубленасць, заблытаць каго-н. Яна міне зьбіла з панталыку, нічога я ціпер ні панімаю. Уселюб Навагр. Зьбіў ты
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
14 👁