За памяці чыёй. Пры жыцці каго-н., хто быў сведкам чаго-н. За мае памяці бондачкі
пяклі. Міратычы Карэл. (СПЗБ-2, 178). Вар. за памяццю (за памяці, за памяць).
На памяці чыёй. Пры жыцці каго-н., хто быў сведкам чаго-н. На нашай памяці яшчэ
была курная хата бяз коміна. На нашай памяці яшчэ былі такія хаты, дым ішоў праз
дзірку ў страсе. Нагародавічы Дзятл. (МСГВ, 155).
Пры памяці чыёй. Пры жыцці каго-н., хто быў сведкам чаго-н. Ой, дзеткі, гэта ўжо
было пры нашай памяці. Уселюб Навагр. Ёсць лес далекавата. Гэта вот ужо
пазаросталі, эта цяпер во пры маёй памяці. Кальчычы Карэл. (ХБД, 201). Там некалі была
мельніца даўнейшая яшчэ, ні пры маёй памяці. Буйнічы Шчуч. (ХБД, 470). Пры маей
памяці саладухі ўжэ ні варылі, вышла з моды. Дзекалавічы Гродз. (СНМ-2, 204).
Стаяць у памяці каму, у каго. Вельмі добра помніцца. Мне і ціпер усё гэто стаіць у
памяці, сяраўно як сёньня было. Бабіна Гродз. Як я замуш выходзіла, стаіць у мяне ў
памяці. Добра вельмі, мне якрас было тады дваццаць гадоў. Ціхаволя Свісл. (ДМГ, 192).
У памяці каму. Помніцца каму-н. Мне ўсё ў памяці. Альхоўка Навагр. (СПЗБ-3, 385).
У сваёй памяці. Не страціў фізіялагічную здольнасць разважаць, свядома мысліць.
Гэты дзед яшчэ ў сваёй памяці. Бершты Шчуч.
ПАМЯЦЦЮ. За памяццю чыёй. Пры жыцці каго-н., хто быў сведкам чаго-н. За маёй
памяццю дзявіцы насілі каптуры з вушамі. Бакшты Іўеў. (СПЗБ-2, 406). Даўней канаву
капалі, не за нашай памяццю. Парэчча Гродз. (СПЗБ-3, 385). Гэта, брат, было даўным-
даўно, ні за нашай памяцю. Белева Гродз. (СНМ-2, 61). Вар. за памяццю (за памяці, за
памяць).
ПАМЯЦЬ. Дацца ў памяць. Добра запомніцца. Мне даўся ў памяць той дзень, калі
Гэлька Рыбачкова замуш выходзіла. Косцевічы Астр. Даўно гэта было, і мне гэта кумунія
нешта не далася ў памяць. Вугляны Смарг.
За памяць чыю. Пры жыцці каго-н., хто быў сведкам чаго-н. За маю памяць гэтага
не было. Старыя Смільгіні Воран. (СПЗБ-3, 385). Вар. за памяццю (за памяці, за памяць).
Курыная памяць у каго. Няўхв. Хто-н. кепска памятае што-н. Ну і курыная памяць у
цябе. Дзям'янаўцы Дзятл. Што ў вас за курыная памяць, што нічога ўжо не запомнілі.
Хутар Праважа Воран.
На памяць настала. Успомнілася. Чаму Усялюп называюць? На памяць настало,
людзі казалі: Усялюп – усе любяць тоё мейсцо, таму Усялюп. Уселюб Навагр.
Памяць адбіла каму. Няўхв. Хто-н. не памятае што-н. Табе што ўжэ, памяць адбіло,
ні помніш, што цётка прыедзя? Стокі Свісл.
ПАН. Сам сабе пан. Самастойны, ні ад каго не залежны чалавек. Тэрас я, як адзяліўса,
та сам сабе пан, ні тое, што тады было. Бершты Шчуч. (ЗНС, 50). Каго ж папросіш,
калі кожны сам сабе начальнік, сам сабе пан. Косцевічы Зэльв.
Як даў пан грош так даў пан грош. Іран. Доўга, манатонна адно і тое гаварыць.
Больш ужэ ні магу цібе слухаць: як даў пан грош так даў пан грош, цэлу гадзіну анно і тоя
бубніш. Дземорава Шчуч.
Як пан. 1. жыць. Багата, заможна. Хіба Філімонавічу чаго бракуя. Жыве як пан. Ні
быў бы то лясьнічы. Бабіна Гродз. 2. хадзіць, сядзець, ляжаць і пад. Нічога не робячы, не
хочучы рабіць. Мушчыны косяць, а ён ходзіць як пан, рукі за зад залажыўшы. Бабіна Гродз.
Яму рабі, рабі, а ён разлёхся як пан і ляжыць. Алешавічы Маст. 3. Прыгожа, шыкоўна
апрануты. Дам табе дзюгнастага пояса заперазацца, будзяш як пан. Зарудаўе Маст.
(СГВ, 130).
Як пан пшэнны жыць. Вельмі добра, у поўным дастатку, раскошна. Дачакаўся
жызьні! Нічого ні робіць, усё людзі за яго робяць, і ўсяго мае. Жыве як пан пшэнны. Малыя
Вайшнарышкі Ашм.
Як пан у брычцы выспацца, паспаць. Іран. Дрэнна, няважна. – Ну, ці троху
выспаўся? – Як пан у брыццы. Высьпісься тут за малымі, бегаюць то ў хату, то с хаты
Дадатковыя словы
дзембрава, дзямянаўцы
11 👁