ПАЛЯКАХ. Пры паляках. У перыяд з 1921 па 1939 гады, калі Заходняя Беларусь знаходзілася ў складзе Польшчы. Пры паляках натта ш акуце было дарагое, ні даступіцца. Ферма Гродз. (СНМ, 12). Лапці тыя абуе – вот як раней жылі пры тых паляках. Кальчычы Карэл. (ХБД, 200). Пры паляках ні можно было садзіць табаку, нават за самасей штрафавалі, як дзе якое кальво знойдуць у гародзі. Абухава Гродз. (СНМ-2, 205). ПАЛЯНДРА. Паляндра ўчамярылася да каго. Спасцігла бяда, прыйшло вялікае гора да каго-н. У хату да Мацкевічаў Паляндра ўчамярылася, памерлі ў адзін гот маці і сын. Бартэшышкі Воран. ПАМЕРЦІ. І памерці не будзе калі каму. Хто-н. увесь час заняты, не мае ні хвіліны часу. Табе вечна няма часу, няма ні выхадных ні прахадных, і памерці не будзе калі. Варняны Астр. ПАМІН. Лёгкі на памін. Які прыходзіць, з'яўляецца тады, калі пра яго гавораць. А вось і з'явілася. Лёгкая на памін. Кямелішкі Астр. ПАМІРАЙ. Хоць памірай. Нягледзячы ні на што. Як які чалавек сшэльміцца, то ні на каго ні зважая, сябе глядзіць, а другі хоць памірай, ніякай помачы ні дасьць. Гута Дзятл. (СГВ, 472). ПАМОРАК. Паморак занёс куды каго. Хто-н. куды-н. пайшоў, знік, прапаў. Куды яе паморак занёс?! Навасёлкі Свісл. (СПЗБ-3, 380). Паморак на цябе (яго, яе, вас, іх). Выкл. Няўхв. Выказванне адмоўных пачуццяў. А паморак на вас, вы чо гэта да хлопца ўчапіліса. Славічы Гродз. (СНМ-2, 163). А паморак на цібе, што ты нарабіў! Майсеевічы Ваўк. Паморак яго (яе, іх, цябе, вас) знае. Невядома. Паморак іх зная! Альхоўка Навагр. (СПЗБ-3, 380). ПАМОСТ. Як памост ляжаць. Шырока, шчыльна. На дарозі ляжалі як памост забітыя, парэзаныя. Капці Дзятл. ПАМРЭ. Калі не прамрэ то жыць будзе. Іран.-жарт. Не настолькі і хворы, паправіцца. Ні бядуй, калі ні памрэ то жыць будзя, думаю, што прас тыдзянь прыляціць дахаты. Ваўкавыск Ваўк. ПАМЫЯМІ. Як памыямі абліты стаяць і пад. Няўхв. Зняважаны, зганьбаваны, зніякавелы. Стаяў як памыямі абліты, а ўсе глядзелі на яго, як на дурнога. Студзенікі Свісл. Як пачала крычаць яна, дык стаяў бедны чалавек як памыямі абліты. Завідзіненты Астр. ПАМЯЛО. Памяло таптаць. Стаяць у парозе ці праходзе і назіраць за ходам вясельнага абраду. Пра людзей, спецыяльна не запрошаных на вяселле. Кажуць, Гарман неблагое вясельле спраўляіць, пойдзім памяло таптаць, сёньня ш маладых дарыць будуць. Косцевічы Астр. Вішняўскія дзеўкі зьбіраюцца на вясельле памяло таптаць. Вішнева Смарг. Як памяло. Няўхв. Які гаворыць многа і абы-што. Ты як памяло, плешчаш абы-што. Уселюб Навагр. Яго толька зачапі, то ён як памяло, такога налапоча, што і сам ні разоьярэцца. Крупава Лід. (Хітр., 63). ПАМЯЛОМ. Памялом месці (лязгаць, мянціць, трапаць). Няўхв. Пляткарыць, весці пустыя размовы. Толькі памялом мяце, усё ёй кепска. Галубы Маст. Кінь памялом мяньціць, ляпей патсмаш яёк, ні бачыш – госьць у хату зайшоў. Цыдовічы Гродз. Што ні сусетка, ды ўсё толькі памялом лязгая й лязгая. Каўшы Маст. Бабы толькі ведаюць, што памялом трапаць. Талькаўцы Ваўк. ПАМЯЦІ. Без памяці бегчы і пад. Вельмі хутка. Як пазнаў мяне нехта ў лесе, то паляцела без памяці. Руда Яварская Дзятл. Бэс памяці ляцела. Гальшаны Ашм. (СПЗБ-3, 386). Дайсці да памяці. Успомніць, апомніцца. У хаце толькі дайшла да памяці. Гута Дзятл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявілася, зяўляецца, разбьярэцца
12 👁