ПАЛЬЦАЎ. З сваіх пяці пальцаў жыць, нажываць. Самастойна, з працы сваіх рук.
Замуш вышла тожа за сірату, жыў пры мачасі, усё с сваіх пяці пальцаў нажывалі.
Навасёлкі Сл. (ЛКГ, 146).
За пяць пальцаў не купіш і пад. Без грошай, задарма. За пяць пальцаў не купіш.
Канюшаны Лід. (ППФВ, 28; МСГВ, 591). За пяць пальцаў не купіш. Лужкі Гродз. (СНМ, 182).
Сунуць (усунуць) свае пяць пальцаў. Няўхв. Умешвацца ў чужыя справы. А ты і
тут суняш свае пяць пальцаў? Бершты Шчуч. (ЗНФ, 67). Ні сунь свае пяць пальцаў, дзе
цібе ні просяць. Падліпкі Гродз. (ЗНФ, 67). Яна такая, што кругом усуня свае пяць
пальцаў. Качаны Карэл. (ЗНФ, 67).
Як свае пяць пальцаў ведаць. Вельмі добра, грунтоўна, да дробязей. Ведае як свае
пяць пальцаў. Масты Маст. (ППФВ, 12). Я вем гэты лес як свае пяць пальцаў. Талочкі
Воран.
ПАЛЬЦЫ. Пальцы абліжаш. Ухв. Вельмі смачны, прыемны на смак. От ужо і пірог –
пальцы абліжаш. Місявічы Воран.
Пальцы кусаць. Горка шкадаваць аб чымсьці раней здзейсненым ці няздзейсненым.
Даверылася Марысі, усё ёй расказала, а цяпер пальцы кусаю, бо ўся вёска ўжо пра гэта
ведае. Бастуны Воран.
Пальцы рэдкія. Гл. рэдкія пальцы.
Пальцы ў зубы не лажы каму. Будзь абачлівым, не спяшайся давярацца каму-н. Не
гарачы, пальцы ў зубы яму не лажы, перш лепей прыгледзіцца трэба, што эта за чалавек.
Бастуны Воран.
Рэдкія пальцы ў каго. Няўхв. Хто-н. не ўмее ашчадна, эканомна расходаваць свой
набытак (часцей грошы). У нашай сусеткі рэткія пальцы, усё пазычая й пазычыя.
Медзюны Ашм. (ЗНФ, 63). Дваіх робяць, дзьве палучкі палучаюць, аля ш і пальцы рэткія,
дык нічога ў хату і ні купяць. Галімшчына Іўеў. (ЗНФ, 63).
У пальцы дзьмухаць (дмухаць). Горка шкадаваць аб чым-н. непапраўна страчаным.
Кап так зрабіў, як я казаў, то цяпер бы ў пальцы ні дмухаў. Нача Воран. (ЗНС, 72). У нас
яшчэ кажуць і так: хто маці ні слухая, той у пальцы дзьмухая. Баяры Шчуч. (ЗНС, 72).
Ня слухаяш бацькоў – будзяш потым у пальцы дмухаць, але позна будзя. Навіянка Воран.
(ЗНС, 72).
Як два пальцы аб асфальт зрабіць. Гумар. Вельмі лёгка, запраста, без якіх-н.
намаганняў (зрабіць што-н.). Мне гэта зрабіць як два пальцы аб асвальт. Райца Карэл.
ПАЛЬЧЫКАХ. На пальчыках хадзіць. Вельмі асцярожна, бясшумна. Як дзеці
сьпяць, я хажу на пальчыках, шкадую іх разбудзіць. Каменка Бераст.
На пальчыках хадзіць перад кім. Паддобрывацца, падхалімнічаць, моцна дагаджаць
каму-н. Яна перад ім на пальчыках ходзіць, хоча задобрыць, бо, мусі, хоча, каб дачку яе
ўзяў. Старадворцы Шчуч.
ПАЛЯВАННЕ. Знімаць (зняць) паляванне з каго. Моцна сварыцца на каго-н., рэзка
прабіраць каго-н. Прыходжу ў хату, а там і свае, і чужыя [дзеці], усё дагарэ нагамі
пяраварочвалі, та я зьняла зь іх паляваня, – скоро аспакоіліса. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 36).
– А чаго ў іх крык такі? – Насьця з Мішы зьнімая паляваня. Лозкі Шчуч. (ЗНФ, 36).
ПАЛЯКАМ. Пад палякам. У перыяд з 1921 па 1939 гады, калі Заходняя Беларусь
уваходзіла ў склад Польшчы. А пад палякам мы былі аж дваццаць год. Масеевічы Воран.
(МСГВ, 65).
ПАЛЯКАМІ. За (пад) палякамі. У перыяд з 1921 па 1939 гады, калі Заходняя
Беларусь уваходзіла ў склад Польшчы. Помню, як у школу пашоў, пашоў я за палякамі, а
кончыў пры саветах. Бердзікі Ваўк. (ДМГ, 19). А то это за палякамі, пры паляках это,
помню. Мікелеўшчына Маст. (ПМГ, 107). Пад палякамі я была, канешно, то я дваццаць
чацьвёртага года, а вайна стала ў трыццаць дзевятум. Вялікія Сцяпанішкі Маст.
(ДМГ
15 👁