Куклічы Свісл. (СГВ, 576). Ты гэто паглянь, як Ганна абвяла круга пальца нашаго старшыню. Крывічы Зэльв. Ну і ўдала ж я абвёў яго кругом пальца. Задвор'е Зэльв. Абвёў кругом пальца яго. Хадзілоні Шчуч. Абвёў ён мяне круг пальца. Міроўшчына Дзятл. Гэтым прыежджым я й ня веру. Абвядуць наўкруга пальца дый паедуць. Быковічы Карэл. Вар. абвесці (правесці) вакол (круга, кругом, круг, наўкруга) пальца. З пальца выламаць што. Іран. Прыдбаць, дастаць, знайсці нерэальным спосабам. Пра немагчымасць чаго-н. Дзе я табе вазьму тых грошай, с пальца выламаю? Пячоўшчына Валож. Дай яму во ў гэтую мінуту. Во зараз з пальца выламаю і дам. Косцевічы Астр. Няма ў мяне больш цукерак. Я табе іх с пальца хіба выламаю? Ваўчуны Сл. Бачыш жа, што няма. Дзе я табе вазьму? С пальца выламаю ці што? Закальное Любан. Пальца з пальцам не саткнуць. Няўхв. Нічога не зрабіць. Цэлы дзянёк правалындаўся, нават пальца з пальцам ні саткнуў. Ляхавічы Навагр. (МСГВ, 386). Вар. палец з пальцам не стачыць (не стыкаць, не стыкнуць); пальца з пальцам не саткнуць. Пальца не ўбіць (не ўваб'еш) у што, куды. Што-н. вельмі цвёрдае. Пра зямлю на градах, агародзе. Дзе тут будзя расьці, калі ў зямлю пальца ні ўбіць. Забалаць Воран. (ЗНФ, 58). Калі ўжэ той дошч будзя? Сёня палола буракі, та ў зямлю на градках пальца ні ўбіць. Якубавічы Шчуч. (ЗНФ, 58). Трэба й нам паліць капусту, бо там ужэ пальца не ўваб'еш. Радзявічы Гродз. (ЗНФ, 58). Пальца ў рот не кладзі каму. Хто-н. бойкі, умее даць адпор, пастаяць за сябе. Гэта такі чалавек, яму пальца ў рот не кладзі. Малахавічы Гродз. Ён хлопяц ушлы, яму пальца ў рот ні кладзі. Заполле Івац. (ДСК, 236). Вар. палец (пальца) у рот не кладзі. Правесці кругом пальца каго. Абхітрыць, спрытна ашукаць, падмануць каго-н. Дзет Талаш быў чалавек нахотчывы, немцаў правёў кругом пальца. Дарагляны Маст. Вар. абвесці (правесці) вакол (круга, кругом, круг, наўкруга) пальца. Хоць з пальца выламай. Абавязкова, нягледзячы ні на што, любым спосабам (зрабі). Хоць з пальца выламай. Кальчуны Ашм. (ППФВ, 66; МСГВ, 613). ПАЛЬЦАМ. Не пальцам роблены. Іран. Не горшы за іншых, не пазбаўлены ведаў, здольнасцяў. Ты думаў, мы ўжэ такія, горшыя за ўсіх, нічого ні можам. Не, брат, і мы ні пальцам робляныя. Стокі Свісл. Пальцам не кіўнуць (не паварушыць). Асудж. Абсалютна нічога не зрабіць. Гэта ш тыле часу прашло, а ён нават пальцам ні кіўнуў. Караліно Гродз. (СНМ-2, 236). Бачыш, які легкабыты, хоча ўсё мець, але пальцом не паварушыць. Заполле Івац. (ДСК, 123). Папасці пальцам у неба. Іран. Сказаць што-н. неўпапад, недарэчна. Ага, ты якрас папаў пальцам у неба. Гэта было, але зусім ні так. Запрудзяны Воран. Папасці пальцам у срачку. Груб. Няправільна, неўпапад, недарэчна сказаць, зрабіць што-н. – У мяне ў атказі выйшла дзесяць. Правільна? – Ага, папала пальцам у срачку! Ты ш ні так умову пірапісала. Зэльва Зэльв. Ага, угадала... Папала пальцам у срачку... Ты ш, мусі, як стоўп у гэтай мацімаціцы. Зэльва Зэльв. Хоць пальцам вока выткні. Зусім нічога не відаць з-за цемры. Мы канём едзем. А цёмна, хоць пальцам вока выткні. Красны Лес Навагр. (ХБД, 207). Хоць пальцам папіхай наесціся. Жарт. Вельмі шмат, праз меру. Наеўся так, што больш ні лезе, хоць пальцам папіхай. Малі Астр. Як пальцам у неба тнуць ляпнуць і пад. Скеп. Неўпапад, недарэчна (сказаць). Ну ты й разумны, ляпнуў як пальцам у неба тнуў, дзе такія разумнікі былі? Валеўка Навагр. ПАЛЬЦАМІ. Пальцамі паказваць (пароць) на каго. Адкрыта, публічна асуджаць, дакараць, ганіць, насміхацца з каго-н. Я стыдаюся людзям сказаць. Людзей стыдаюся – усе пальцам паказываюць. Стадаюся ісці, дзе маладзяш якая там танцуя. Крэва Смарг. (СПЗБ-4, 615). Хіба можна так па-свінску рабіць, каб на цябе пальцамі паролі? Старое Сяло Зэльв. (Стэц
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

задворе, ўвабеш
17 👁