Палец з пальцам не стачыць (не стыкаць, не стыкнуць). Няўхв. Нічога не рабіць.
Паляц с пальцам ні сточыць, то ляжыць, цілівізар глядзіць. Горкая Рута Карэл. (ЗНФ, 58).
Мой ужо зусім разленаваўся, цэлы дзень паляц с пальцам ні стыкая. Мастаўляны Лід.
Натта ш ты мондра, на другіх гаворыш, а сама паляц с пальцам ні сточыш. Альхоўка
Навагр. (ЗНФ, 58). Палец з пальцам не стыкне за цэлы дзень біёміна гэта, трэба
прывучаць да работы. Трахімавічы Дзятл. (СГВ, 58). Вар. палец з пальцам не стачыць (не
стыкаць, не стыкнуць); пальца з пальцам не саткнуць.
Палец не палажыць на каго. Адносіцца да каго-н. беражліва, не крыўдзіць. Я на яе
паляц ня палажыў, а ўсё кепскі. Купіск Навагр. (ЖНС, 108).
Палец смактаць. Галадаць, быць галодным. Панакупляла нейкай ерунды, а цяпер не
маеш за што паесьці купіць!? Ну і будзеце да зарплаты палец смактаць. Галавой трэба
думаць, а не іншым месцам. Бярозаўка Лід. (ДСГБ, 66). Думай пра большую зарплату, а
ту ат гэтых вершаў ты будзіш толька паляц смактаць. Крупава Лід. (Хітр., 61).
Палец у рот не кладзі каму. Хто-н. бойкі, умее даць адпор, пастаяць за сябе. Ёй палец
у рот ні кладзі, яна любого апсадзіць. Сямягі Шчуч. Гэтай бабе палец у рот не кладзі –
аткусіць. Нягневічы Навагр. Міхась хлопяц вушлы, яму паляц у рот ні кладзі. Бялавічы
Івац. (ДСК, 47). Вар. палец (пальца) у рот не кладзі.
Хоць палец у рот пакладзі каму. Хто-н. спакойны, ціхі. А ён такі, што яму хоць
паляц у рот пакладзі, то не выкіня – будзя маўчаць. Запрудзяны Воран.
Як палец адзін. Зусім (адзін, адзінокі). Засталася я адна цяпер як палец. Гута Дзятл.
Ясны палец. Безумоўна, несумненна. Ясны палец, што здам усе эгзамены, бес
хвастоў. Варняны Астр.
ПАЛІ. У палі´ пабегчы. Здурнець, звар'яцець. Кап ты ў паля была пабегла, можа п
я ат цібе збавілася п! Стокі Свісл.
ПАЛІНА. Паліна астры´нска. Асудж. Дурны, неразумны чалавек. І калі ты трохі
розуму набярэся, Паліна астрынска ты! Хадзілоні Шчуч.
ПАЛКАЙ. Палкай носа не дастанеш каму. Няўхв. Хто-н. фанабэрыцца, задаецца,
ставіць сябе вышэй за іншых. Цяпер Лёдзя ражжылася: паліто зь лісіным каўняром,
боты за сорак рублёў, хустка польска, а задаецца, што палкаю носа не дастанеш.
Вострава Зэльв. (СБНФ, 204).
ПАЛКУ. Памяняць палку на кій. Зрабіць што-н. неабдумана і не мець з гэтага ніякой
выгады. Сваю карову прадаў, а купіў у Ясіка, думаў, што лепша будзя, ажно памяняў
палку на кій – і гэта няўдалая. Цудзенішкі Ашм.
ПАЛЫНУ. Палыну напіўся. Няўхв. Зусім здурнеў, перастаў разумець. Што ты
гаворыш, ты што, палыну напіўся?! Казловічы Зэльв.
Што палыну напіцца для каго. Вельмі непрыемна што-н. для каго-н. Для Марусі
бачыць свайго кавалера з другою было што палыну напіцца. Ананічы Дзятл.
ПАЛЬЦА. Абвесці вакол (круга, кругом, круг, наўкруга) пальца каго. Абхітрыць,
спрытна ашукаць, падмануць каго-н. Ну і надурыў мяне, абвёў вакол пальца. Дубна Маст.
А калі ён і цябе вакол пальца абвёў? Рудня Стаўб. Гэтага дурня можна абвесці вакол
пальца. Галавачы Гродз. Дзе ш гэта было, каб малы старога абвёў вакол пальца. Дубна
Маст. Абвёў мяне гэты сусед вакол пальца, і зноў засталася ні ш чым. Вішнева Смарг.
Выйшла так, што яго абвялі вакол пальца. Верцялішкі Гродз. Ты заўсёды абвядзеш вакол
пальца мяне. Малыя Эйсманты Бераст. Яго лёгка абвесьці вакол пальца. Новы Двор Свісл.
Дальбу, абьвёў мяне круга пальца. Куклічы Свісл. Ён цібе абвёў круга пальца ў гэтуй
справе. Ашмянцы Шчуч. А хітры які!.. Запраста любога абвядзе круга пальца. Хадзілоні
Шчуч. Ён усіх круга пальца абвёў: грошы забраў, а цэглы ні прывёс. Старына Маст. Гэты
спраўны Тосё любога абвядзе круга пальца. Воўпа Ваўк. Абвёў цябе Міхал круга пальца, а
цяпер сьмяецца з дурня. Аляксандраўшчына Зэльв. Ты глядзі, а то абвядзе круга пальца, і
вокам не міргнеш. Трокенікі Астр. Ну што ты зь ім зробіш?Ён абвёў цібе круга пальца
Дадатковыя словы
зваряцець
13 👁