Як стане (станеш) на палена то, дык свінні па калена. Іран. Вельмі малы,
нізкарослы хто-н. Алі ш ужэ й дружбанта маёй дзеўчыні падабралі, сьмех адзін! Як станя
на палено та сьвіне па калено, а яна ш у міне росла. Старына Маст. Сам як станя на палено
дык сьвіні па калено, алі ш як задаецца, колькі гонару... Каліноўская Свісл. – Мама, глянь,
ці велькі я? – Велькі, велькі – як станеш на палена сьвіне па калена. Дзірванцы Шчуч. Ага,
такі ўжо велькі – як станеш на палена, то сьвіні па калена. Забалаць Воран. Ён як станя
на палена сьвіні па калена, такі быў малы. Бершты Шчуч. Як стане на палена, то свіні па
калена. Рудаўка Свісл. (ППФВ, 75; МСГВ, 618). Як станя гузрык на палена дык сьвіні па
калена. Пагарэлка Карэл. (СРЛГ, 35). Вар. як стане (станеш) на палена то, дык свінні па
калена; стане (станеш) на палена то свінні па калена.
Як станеш на палена кату па калена. Іран. Вельмі малы, нізкарослы хто-н. Ну ты й
малы, як станеш на палена кату па калена. Гута Іўеў.
ПАЛЕНАМ. Падапрэшся як гнілым паленам кім. Асудж. Не атрымаеш ніякай
падтрымкі, дапамогі ад каго-н. Во памочнік знайшоўся. Ён мне памагаіць... Напамагаў.
Табой падапрэся як гнілым паленам. Страча Астр. Такі чалавек у хаце – цэлае гора. Ім
падапрэся як гнілым паленам, нічога яго ні рупіць. Косцевічы Астр. Німа на каго чакаць,
сынам падапрэсься як гнілым паленам. Заборцы Астр.
Як паленам па сагане сказаць. Няўхв. Неўпапад, абы-што (сказаць). Ой ён быў
сьмешны, як скажа што, як паленам па сагане. Старынкі Шчуч.
ПАЛЕРУ. Даваць па´леру каму. 1. Моцна сварыцца на каго-н., рэзка прабіраць
каго-н. Жвіру ні прывязьлі, ну і прастой атрымоўса. А брыгадзіру трэба ш на кім
адыграцца, так ён мне пачоў даваць паляру. Пілаўня Шчуч. (ЗНФ, 25). Сёня на бураках
працьсядацяль доў нам паляру. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 25). 2. Сурова распраўляцца з кім-н.,
біць, караць каго-н. Жані каровы у поля! А не – дам паляру. Краснае Шчуч. Дзе мая дзяга?
Дам я табе паляру! Забалаць Воран. (ЗНФ, 26).
ПАЛЕСТЫНУ. Папасці ў Палестыну. Памерці. Якоя яно, здаровя маё... Скоро, як
тая Ганка, пападу і я ў Палястыну. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 58). І ты сьветам ні пацячэш, і
ты некалі пападзеш у Палестыну. Голдава Лід. (ЗНФ, 58). ● Палестына – дыялектная
назва Палесціны, дзе ў I ст. н. э. зарадзілася хрысціянства.
ПАЛЕЦ. Голы як палец. Бедны, нічога не мае. Мужык мой быў голы як палец, то я
яго ў людзі вывела. Жупраны Ашм. Дахаты вярнуўся голы як паляц, нічога ні меў. Варняны
Астр.
На цэлы палец закалец, акалец. Іран., няўхв. Залішне тоўстага слою (закалец). Пра
няўдала выпечаны хлеб. У другой хлеп як хлеп, а ў гэтай закаляц на паляц. Конна Зэльв.
(ЗНФ, 32). Ну й хлеп! Закаляц на паляц! Бершты Шчуч. (ЗНФ, 32). У іх, бывало, старая
пякла хлеп, і добро ў яе выходзіло, а як Ніна сьпячэ, дак закаляц на паляц. Баранавічы
Карэл. (ЗНФ, 32). Нам ціпер з гарацкой пякарні хлеп прывозяць, а даўней у мястэчку пяклі,
так часам пападаліся буханкі – закаляц на паляц. Драгічаны Ваўк. (ЗНФ, 32). Хлеб меў
закалец на палец. Эйгеры Іўеў. (МСГВ, 174). Ну і гаспадыня! Як сьпячэ пірох – закаляц на
паляц – аж за зубы клеіцца. Стокі Свісл. Сыраваты хлеп – закаляц на паляц, не зняло добра
яго, як печ не палілася добра. Старыя Смільгіні Воран. (СПЗБ-2, 323). Хлеб ні вырас, а асеў
на скарынку. Кажуць, закалец на палец. Альшаніца Івац. (ДСК, 85). Закалец на цэлы палец,
во якая з яе гаспадыня. Грандзічы Гродз. (СНМ-2, 78). У яе ніколі хлеп ні ўдаецца, заўсюды
акаляц на паляц, а мякіш хоць у сьцену пуляй. Беражна Карэл. (ЖНС, 56).
Палец аб палец не стукнуць (не стыкаць, не ўдарыць). Няўхв. Нічога не рабіць.
Другую нядзелю сядзіць дома і палец аб палец ні стукне. Лешчанка Навагр. Ён дома палец
аб палец не стыкае. Багудзенка Навагр. Франук усю работу хатнюю на жонку
зьвярнуўшы. Сам палец аб палец не ўдарыць. Заборцы Астр. Дзісь цэлы дзень палец а палец
ні ўдарыў. Шчапанавічы Ашм. Цэлы дзень сядзеў ў хаце і паляц ап паляц, да нічагуткага
не дакрануўся. Пагранічны Бераст
12 👁