ПАКАЦІСТУЮ. На пакацістую гуляць, танцаваць і пад. Без меры. Олесь тры дні
гуляў на пакацістую, а потым за грудзіну хапаўся, гэдак хварэў. Урцішкі Іўеў. (СГВ, 585).
ПАКАЦЮШКІ. Да пакацю´шкі напіцца і пад. Няўхв. Вельмі моцна, да немагчымасці
трымацца на нагах. Нап'ецца да пакацюшкі, а потым ішчэ біцца лезя. Старына Маст.
Напіўся да пакацюшкі. Правыя Масты Маст. Вар. да пакацюшкі (да пакатынку, да
пакатых).
ПАКЛАД. У паклад ляжаць. Покатам. Гляджу – а яны ўсе ў паклат ляжаць. Вялікія
Баяры Шчуч. (СПЗБ-3, 341).
ПАКЛОНЫ. Паклоны біць каму. Прасіць, упрошваць каго-н., часта прыніжаючыся,
падлізваючыся. Меў чалавек сякоё-такоё канчля [каня], то ні трэ было людзям паклоны
біць – запрагай, калі хочаш, ды едзь, куды трэба. Чамяры Сл. (ЖНСл., 180).
ПАЛЕНА. Стане на палена вераб'ю па калена. Іран. Вельмі малога росту,
недаростак. Гляньця, які вілікан знашоўся, станя на палена – вераб'ю па калена. Зосіна
Лід. Вар. стане на палена вераб'ю па калена.
Стане на палена жабе па калена. Іран. Вельмі малы, нізкарослы хто-н. Глянь, як
задаецца. Кап хоць хто і праўда быў, а то станя на палено жабі па калено. Мацвееўцы
Ваўк. Аля ш у Марысі й зяць – стане на палена жабе па калена. Варняны Астр. Вар. як
стане (станеш) на палена (на палені) то, дык, і жабе па калена (па калені); стане на
палена жабе па калена.
Стане (станеш) на палена то свінні па калена. Іран. Вельмі малы, нізкарослы
хто-н. Во, бачыця, бацьке такія рослыя людзі, а ён станя на палено, та сьвіне па калено.
Старая Руда Гродз. – Я ўжо магу сам на каня конна сесьці. – Ой, ён залезя... Малы зусім.
Ты ш станяш на палена сьвіне па калена. Амбілеўцы Шчуч. Стане на палена – свіні па
калена. Пасека Воран. (ППФВ, 59). Станеш на палена свіньні па калена, а яшчэ нешта
крычыш, падрасьці крыху. Зенявічы Навагр. Вар. як стане (станеш) на палена то, дык
свінні па калена; стане (станеш) на палена то свінні па калена.
Сырое палена. Няўхв. Няўклюдны, нерастаропны, ні да чога не здатны чалавек.
Сырое палена – гэта каторы такі цюхман, ні здатны ні на што. Сырое палена ні гарыць,
так і ў яго і ў рабоце, і ў жыці ні клеіцца. Горшавічы Астр.
Як палена дурны. Няўхв. Вельмі (дурны). – Ён і так ні натто разумны, а як падапе,
тады дурны як палено, тады зусім фяўраль. – Як гэто фяўраль? – Ніўжэ ш ты першы
рас чуяш гэта?! Ну, калі ні хватая клёпкі. Усе месяцы як месяцы: па трыццаць дзён маюць
і больш, а ў фяўраля ні хватая. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 91).
Як стане (станеш) на палена то (дык) вераб'ю па калена. Іран. Вельмі малы,
нізкарослы хто-н. Ужэ ў гадах, аля як дзіця, як станя на палено та вераб'ю па калено.
Канюхі Гродз. Аля ш ты ўжэ й вырас – як станяш на палено дык вераб'ю па калено. Пілкі
Маст. Ну чым ён хваліцца? Хай пагляне на сябе, як стане на палена то і вераб'ю па калена.
Явар Дзятл.
Як стане (станеш) на палена (на палені) то, дык, і жабе па калена (па калені).
Іран. Вельмі малы, нізкарослы хто-н. І што ты ў ім нашла? Ён ш нідаростак, як стане на
палено та жабе па калено. Байкі Пруж. Як стане на палена дык жабе па калена.
Міратычы Карэл. Які зь яго кавалер – стане на палена і жабе па калена. Пасінічы Сл. Ну
сь цябе й гірой... Як станіш на палена дык жабе па калена... І ён яшчэ некуды лезіць.
Масцяны Астр. Ой!.. Ну й велькая мне знайшлася... Як станяш на палена то жабі па калена.
Ранявічы Свісл. Вой, які ты велькі вырас... Як станяш на палена дык жабе па калена.
Сурынка Сл. Якая Нэліна дачка зрабілася гаткая, натто сь сябе паненку строіць, а сама
як стане на палені то жабі па калені. Мацвееўцы Ваўк. Хлопяц зусім малы, як станя на
палено то жабе па калено. Хацькаўцы Ваўк. Ой, я такіх хлопцаў не люблю, як стане на
палена то жабе па калена. Крапіўніца Свісл. (СГВ, 668). Вар. як стане (станеш) на палена
(на палені) то, дык, і жабе па калена (па калені); стане на палена жабе па калена
Дадатковыя словы
верабю, напецца
15 👁