то с-пат пазура дастала п, абы толькі знаць усё. Альхоўка Навагр. (ЗНФ, 37). С-пат пазура дастану, а будзя, рас трэба. Дзешкавічы Зэльв. (ЗНФ, 37). Вар. з-пад пазура (з-пад ногця, з-пад кіпцюра). З-пад пазура гразі не возьмеш (не пазычыш) у каго. Асудж. Хто-н. вельмі скупы. А ў яго с-пат пазура гразі ні возьмяш. Новы Двор Свісл. Хіба ў яго выпрасіш... У гэтай скупяндзе с-пат пазура гразі ні пазычыш. Дубінка Гродз. Вар. з-пад ногця (з-пад пазура) гразі не дастанеш (не дастаць, не дапросішся, не возьмеш, не пазычыш). З-пад пазура гразі не дасць. Асудж. Вельмі скупы. Во скупы, нават с-пад пазура гразі ні дасьць. Правыя Масты Маст. Вар. з-пад ногця (з-пад пазура, з-пад кіпця) гразі не аддасць (не дасць). ПАЗУРАХ. На пазурах панесці (разнесці) што. Вельмі хутка, умомант разабраць, расхапаць што-н. Харошыя мае антонаўкі! Прадаваць вазіла, та людзі як убачылі іх, на пазурах панясьлі, нават за цану ні таргаваліса. Бабіна Гродз. Німа ўжэ ў магазіні памідораў, людзі на пазурах панясьле. Падазёркі Гродз. Сіцяц з магазіна на пазурах разьнесьлі, у той самы дзень. Малая Бераставіца Бераст. Як прывязьлі хлеба мало, то яго на пазурах усей і разнясьлі. Гудзевічы Маст. Купі, купі! Я там і ні даступілася. За якую гадзіну ўсё на пазурах разьнясьлі. Стокі Свісл. ПАЗУРЧЫК. На пазурчык. Вельмі мала. Якая там добрая карова, калі малака дае на пазурчык. Навіянка Воран. (ЗНФ, 49). Знаю я яе дабрату: дасьць на пазурчык, а забярэ жменяю. Вараны Бераст. (ЗНФ, 49). Верчына ўнучка ні будзя гэдакая скупая, як яна. Калі хоць есьць [ёсць] што-нібуць на пазурчык, адна ні зьесьць, падзеліцца заўсягды. Шчорсы Навагр. (ЗНФ, 49). ПАЗУХАЙ. За пазухай. У наяўнасці, у запасе. Казаў, што за пазухай хоць нейкія, але мая грошы. Куляшы Шчуч. За пазухай камень трымаць. Няўхв. Нешта задумваць кепскае. Здаецца, добры чалавек, а за пазухай камень трымая. Лаша Гродз. (СНМ-2, 160). Як за пазухай жыць. Пад апекай каго-н., прывольна, без турбот і клопатаў. За такім мужыком будзяш жыць як за пазухай. Рудзевічы Зэльв. ПАЗУХУ. Залезці за пазуху каму. Няўхв. Выкарыстоўваць каго-н. для задавальнення сваіх інтарэсаў, патрэбаў. Вера, ні дай залесьці за пазуху, бо будзя бяда. Пусьціць па сьвеці с пустымі рукамі. Талькаўцы Ваўк. Хоць за пазуху палажы (кладзі) каго. Ухв. Вельмі добры, памяркоўны, спакойны. Мой зяць добры, і ні п'е, і ні курыць, хоць ты яго за пазуху палажы. Чарнявічы Бар. Ну ўжо такі ён быў добры, хоць за пазуху палажы. Масты Маст. От харошы чалавек, хоць за пазуху кладзі. Правыя Масты Маст. ПАЙСЦІ. Пайсці да сваіх. Памерці. Сястра йшчэ ў тым годзі да сваіх пайшла, трэба й мне ў дарогу зьбірацца. Першамайск Шчуч. Зусім слабая стала, зарас, мусі, пойдзя да сваіх. Калантаі Ваўк. ПАКАЛАТКУ. Заткнуць сваю пакалатку. Груб. 1. Перастаць гаварыць абы-што, замоўкнуць. Абрыдло ўжэ, заткнуў бы ён сваю пакалатку! Бершты Шчуч. (ЗНФ, 34). Заткні пакалатку, і кап я боляй ні чуў такого! Пілаўня Шчуч. (ЗНФ, 34). 2. чыю. Прымусіць каго-н. перастаць гаварыць, замоўкнуць. Маўчы, ба зара заткну тваю пакалатку. Бершты Шчуч. (НЛ, 44). ПАКАТЫНКУ. Да пакаты´нку напіцца і пад. Няўхв. Вельмі моцна, да немагчымасці трымацца на нагах. Напіўся да пакатынку. Гнесічы Навагр. Учора набраўся да пакатынку, сёньня атходзіць. Мінойты Лід. Вар. да пакацюшкі (да пакатынку, да пакатых). ПАКАТЫХ. Да пакаты´х напіцца і пад. Няўхв. Вельмі моцна, да немагчымасці трымацца на нагах. Выпі ты трохі, але ш ні так – напіўсё да пакатых... Сьмяюцца ўсе. Балотца Навагр. Вар. да пакацюшкі (да пакатынку, да пакатых
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
13 👁