то цэлы дзень як патстрэляная носіса. Алекшыцы Бераст. Пабех як патстрэлены, нават не аглянуўся. Пасека Дварчаны Воран. ПАДЦЯТЫ. Як падцяты ўпасці. Імгненна. Ніхто того стрэлу ні пачуў, аш бачылі: наш камандзір упаў як патцяты. Старына Маст. ПАДЭШВЫ. Аж падэшвы гараць. Гумар. Заўзята і доўга (танцаваць). Так яны ўжэ вытанцоўваюць аж падэшвы гараць. Гудзевічы Маст. Вар. аж падэшвы (падмёткі) гараць (гарэлі). На хаду падэшвы рэжа. Ухв. Вельмі знаходлівы, спрытны, лоўкі ў сваіх справах. Такі ўжэ шустры, ён табе што хочаш зробіць, на хаду падэшвы рэжа. Струбніца Маст. Падбіць падэшвы. Стаміцца ад хадзьбы, нахадзіцца. Дарэмно схадзіла ў лес, нічого ні набрала, толькі падбіла падэшвы. Шчарбавічы Маст. Падэшвы не варты каго, чыёй. Вельмі дрэнны, нікчэмны ў параўнанні з кім-н. Хлопяц добры, багаты, узяў яе як стой, а яна шчэ нос дзярэ, хаця і падэшвы яго ні варта. Старына Маст. ПАЖАВАЎШЫ. Не пажаваўшы пляснуць. Іран. Сказаць што-н. непрадумана. Наш Васіль можа не пажаваўшы пляснуць. Руда Яварская Дзятл. (СГВ, 600). ПАЖАРНІКА. Здаваць на пажарніка. Жарт.-іран. Многа, доўгі час спаць. Ну й ты сьпіш, хіба здаеш на пажарніка. Мілявічы Маст. Калі ні прыду, ты ўсё сьпіш. Хіба сабралася здаваць на пажарніка? Пеляса Воран. Будзеця ўжэ яго, хваціць яму на пажарніка здаваць. Гэта ш катора пара, а ён сьпіць. Галынка Зэльв. (ЗНФ, 49). Сёньня выхадны, дык наша Люда на пажарніка здае. Гродна Гродз. (ЗНФ, 49). Ні чапайця іх, яны сёньня на пажарніка здаюць. Гніліца Навагр. (ЗНФ, 49). Паднімайся да работы! Хваціць на пажарніка здаваць! Стокі Свісл. Летам што качагару рабіць... Прыдзяш на работу, заваліса і здаеш на пажарніка, пакуль ні надаесьць. Бабіна Гродз. Ноч гуляла, а ціпер на пажарніка здае. Старына Маст. – А дзе ваша Даша? – А яна на пажарніка здае. Сьпіць ужэ трэцю гадзіну. Лунна Маст. ПАЖАРНІКІ. У пажарнікі запісацца. Жарт.-іран. Многа, доўгі час спаць. Коля сёня нешто ў пажарнікі запісаўсё, да абеду сьпіць і сьнедаць ні ўставаў. Вензавец Дзятл. ПАЖАРУ. Як з пажару выскачыць. Раптоўна, нечакана. Ён выскачыў як с пажару, пачаў даказваць, гаварыць абы-што. Заполле Маст. ПАЖОВАНЫ. Як пажованы. Скамечаны. Сукенка тая на ёй гразна, як пажована. Ніўжэ ж ні можно трохо за сабою пасьлядзіць? Хай сабе і дзеці малыя. Старына Маст. ПАЗНОГАЦЬ. На пазногаць. Трошкі, ледзь-ледзь. Скажы слова на пазногаць, а даложаць на локаць. Гліняны Гродз. (ППФВ, 57). ПАЗНОГЦІК. Ні на сіні пазногцік не шкадаваць, не атрымліваць і пад. Ніколькі, зусім. Якая ты яму сястра, калі ні шкадуяш яго ні на сіні пазногцік? Бершты Шчуч. (ЗНФ, 54). Як ты ні слухаяш міне, то ні на сіні пазногцік ні палучыш. Клінчаны Гродз. (ЗНФ, 54). ● Генетычна сіні тут абазначае «чорны»; першапачатковы сэнс выразу – «ні на чорную палоску пад ногцем» (ЗНФ, 54). ПАЗНОГЦЯ. З-пад пазногця дастаць каго. Часцей няўхв. Абавязкова адшукаць каго-н., дзе б ён ні быў. Нікуды ты ні дзеняся, я цібе с-пад пазнохця дастану. Доўгая Шчуч. ПАЗУР. Залезці пад пазур каму. Надакучыць каму-н., даняць каго-н. Малако на губах не абсохла, а такі шкарада, усім пад пазур залез. Боркі Івац. (ДСК, 252). ● Пазур – ногаць. І (нават) на пазур няма і пад. Зусім (няма). – Калі маяш, пазыч цукру. – Не, усенькі кончыла, дзісь тожа варэня варыла, што і на пазур ні маю. Пеляса Воран. Бедната ў хаці была: ні крупы, ні мукі нават на пазур німа. Лунна Маст. Лезці пад пазур каму, да каго. Няўхв. Назойліва прыставаць, дакучаць. Каб ты спрогся, каб па табе вячэру з'елі, як ты мне пад пазур залез! Альшаніца Івац. (ДСК, 216). ПАЗУРА. З-пад пазура дастаць (даставаць). Часцей няўхв. Пры любых умовах, любым спосабам і абавязкова. Такі ўжо яна чалавек, нічога ні зробіш. Кап прымела
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зелі
10 👁