ПАДМЕЦЕНЫ. Як падмецены хадзіць, бегаць і пад. Вельмі хутка, увішна, спрытна. Такая ўжо спрытная, ходзіць як падмеценая. Косцевічы Астр. Лятаю як падмецяна, ні ўсьпяваю нічого зрабіць. Мо памажы трохі. Бабіна Гродз. Як дала я яму ў косьці, пайшоў ад міне як падмецены. Уселюб Навагр. Калі сказалі, што прывязьлі палучку, то пайшоў да канторы як падмецены. Новы Двор Свісл. Вар. як падмецены (як падмяцёны). ПАДМЕЦІ. Як на падмеці пайсці. Хутка, жвава. Пайшоў як на падмеці, як яму дала. Гнесічы Навагр. Прыбралася і пайшла на вяселё як на падмеці. Гнесічы Навагр. ПАДМЁТКІ. Аж падмёткі гараць (гарэлі). Гумар. 1. танцаваць. Заўзята і доўга. Як выпілі, та асьмялелі і танцуюць аш падмёткі гараць. Бабіна Гродз. 2. бегчы, уцякаць. Вельмі хутка. Як толькі ўбачыла, што я іду, то пабегла аш падмёткі гарэлі. Орля Шчуч. Вар. аж падэшвы (падмёткі) гараць (гарэлі). На хаду падмёткі адарве і прыб'е. Ухв. Вельмі знаходлівы, спрытны, лоўкі ў сваіх справах. Далёка майму да твайго, твой дык на хаду падмёткі адарве, а мой цішэйшы. Ваўкавічы Навагр. Яму паляц у рот ні кладзі, на хаду падмёткі адарве. Левыя Масты Маст. О, з гэтым табе ні справіцца ні ў рабоце, ні ў гавэндзе. Ён табе на хаду падмёткі адарвець і прыб'ець. Горшавічы Астр. ПАДМОЧАНЫ. Як падмочаны хадзіць. Ціха, нясмела, прыгнечана. Ён ходзіць заўсёды як падмочаны. Новы Двор Свісл. ПАДМЯЦЁНЫ. Як падмяцёны хадзіць, бегаць і пад. Вельмі хутка, увішна, спрытна. Старая та старая, а ходзіць як падмяцёна, вот табе й піньсіянерка. Старына Маст. Карынка бегая па хаці як падмяцёна. Ані мінуты ні пасядзіць. Лунна Маст. Вар. як падмецены (падмяцёны). ПАДНЯБЕННЕ. Чорнае паднябенне ў каго. Няўхв. Хто-н. вельмі злосны, люты. І што гэта ў цібе сёньня чорная паднябеньня, зноў с кім пасварыўся? Зэльва Зэльв. ПАДНЯБЕССІ. Лунаць у паднябессі. Марыць пра што-н. недасягальнае. Я, брат, стаю на зямлі, а не лунаю ў паднябесьсі, як ты. Уша Карэл. (СГВ, 597). ПАДНЯЦЬ. Як падняць. Важкі, цяжкі. Жыто ўрадзіло, снапэ цяшкія, як падняць. Вялікая Кракотка Сл. Як добра гаўца, та руно як падняць, такое велька. Свіслач Гродз. (СНМ-2, 201). Камень як падняць – здымак. Руда Івац. (ДСК, 93). Прыдзе ўжэ, такі мяшок прынясе, што як падняць, і дзьве посьцілкі прынясе, пойдуць ноччу цераз лес, залезе туды, напічкуе, на санкі ўжэ там зложаць, а потым ужэ вязуць дахаты. Шчачынова Гродз. ПАДОЛЕ. Прынесці ў падоле. Нарадзіць пазашлюбнае дзіця. Лазіць цалюткімі начамі, кап хаця ў падолі ні прынясла. Баброўнікі Гродз. Бацько казаў: прынясеш у падолі – выганю с хаты. Стокі Свісл. Пабегла зь дзеўкамі ў суседню вёску, маццы нічога ні сказала. Ту яна з дубцом прыйшла туды і пры ўсіх міне пабіла, тады баяліся, каб у падоле ні прынясла. Янчукі Шчуч. Ой, глядзі, кап і твая Галінка ні прынесла ў падолі. Юрацішкі Іўеў. Некалі Райцы хлопяц адзін пасьля вайны зрабіў дзіця, а браць ні хацеў – прынясла ў падолі. Лунна Маст. Вар. прынесці ў прыполе (у пры´пале, у падоле, у падолку, у пялёнцы, у фартуху). ПАДОЛКУ. Прынесці ў падолку. Нарадзіць пазашлюбнае дзіця. Бало, маці так асцерагала мяне: «Глядзі, каб у падолку дзіця ні прынясла, выжану з хаты, на парог ні пушчу». Гічыцы Івац. (ДСК, 160). Вар. прынесці ў прыполе (у пры´пале, у падоле, у падолку, у пялёнцы, у фартуху). ПАДСТРЭЛЕНЫ. Як падстрэлены хадзіць, бегаць і пад. Няўхв. 1. У кароткім адзенні. Трэба купіць табе нейку апранаху даўжэйшу, бо бегаяш як патстрэлены. Гарнастаевічы Свісл. (ЗНФ, 91). Не, ні гэты, а вун той, што як патстрэляны, ну, што ў кароткіх ганавіцах [нагавіцах, штанах]. Ліпнікі Шчуч. (ЗНФ, 91). Перш было нек нілоўка глядзець [на міні-моду], ходзяць як патстрэляныя. Забалаць Воран. (ЗНФ, 91). Ходзя ў гэтых портках як патстрэляны. Волькавічы Ашм. Прыдумала неку моду і ходзіць як патстрэляна, аш страх узірацца. Монькавічы Маст. 2. Вельмі хутка. Пасядзі, атпачні, а
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

прыбе, прыбець
17 👁