ПАГАРЭЛЬЦА. Як у пагарэльца багацця і пад. Вельмі мала, зусім няма. У іх
багацьця як у пагарэльца. Падбагонікі Бераст.
ПАГАРЭНДЗЕ. На пагарэ´ндзе. На відным месцы, пад рукой, напагатове. Трэба
пазносіць стаўбы, паацьцягваць жэрткі, каб усё было на пагарэндзі, як трахтар гароды
прыедзя гараць. Бабіна Гродз. Вар. на падарэндзе (на патарэндзе, на пагарэндзе, на
падарэнчы).
ПАГІБЕЛІ. Горбіцца ў тры пагібелі. Гараваць, мучыцца ад непасільнай працы.
Бацька выдаў мяне замуж, нічога ні даў, бо нічога ні меў, прышлося мне горбіцца ў тры
пагібялі, бо жыцьцё даўней было цяшкае. Скрышава Навагр. (СГВ, 585).
Сагнуць у тры пагібелі каго. Давесці каго-н. да маральнага ці фізічнага прыгнечання.
Ты зусім змарнела, сагнула цябе гэта жызьнь у тры пагібелі. Геранёны Іўеў.
У тры пагібелі гнуцца, горбіцца і пад. Вельмі нізка. Каму сказала сядзь роўна,
згорбілася ў тры пагібелі. Шылавічы Сл. Пасьля сьмерці жонкі Мацей зусім панік,
скрывіўся ў тры пагібелі. Гарадзішча Воран.
ПАГОДУ. На пагоду кінуць. Каб было добрае надвор'е. Фразеалагізм
выкарыстоўваецца ў сітуацыі, калі ў ваду ці на зямлю кідаюць манету, што, паводле павер'я,
можа выклікаць паляпшэнне надвор'я. – Ля, капейку знашла! – Ой, лепяй кінь яе на пагоду,
мо сонцо выгляня. Старына Маст. Бывала, кіняш адну капейку ў воду і кажаш – на пагоду.
Аздобічы Шчуч. Кіну дзьве капейкі на пагоду, та будзя пагода. Талькаўцы Ваўк. Давай
кіням на погоду пару капеячак, кап гэтую нядзельку сонейка было, кап сена высушыць
усьпець. Зенявічы Навагр.
ПАГОНЬ. Пайсці ў пагонь. Ухв. Хутка расці. Пра травы, расліны. Атава добра
пайшла ў пагонь, увосень можна будзя накасіць вазэ два. Данюшава Смарг. (СГВ, 310).
ПАДАРЭНДЗЕ. На падарэ´ндзе. На відным месцы, пад рукой, напагатове. У кухні ў
міне пастаянно ўсё на падарэньдзі. Грабяні Гродз. Вар. на падарэндзе (на патарэндзе, на
пагарэндзе, на падарэнчы). ● На падарэндзе – параўн. польск. na podorędziu 'пад рукой,
напагатове'.
ПАДАРЭНЧЫ. На падарэ´нчы. На відным месцы, пад рукой, напагатове. Картопля
ляжала на падарэнчы. Пілкі Маст. Вар. на падарэндзе (на патарэндзе, на пагарэндзе, на
падарэнчы).
ПАДБОР. Як на падбор. Ухв. Вельмі падобныя ці аднолькавыя і добрыя па сваіх
якасцях. Дружкі на вясельлі былі ўсе як на падбор. Карашава Шчуч. (СГВ, 617). Дзяўчаты
ўсе як на падбор – высокія і прыгожыя. Вераб'евічы Навагр. Вышлі дзяўчаты як на
падбор, прыгожыя. Міцкевічы Смарг. (МСГВ, 305).
ПАДВАКОННЕ. Падваконне грызці. Сядзець у хаце галодным. Што гэта за маці
такая, калі дзецям паесьці зрабіць не можа? Ужо каторы дзень падваконьне грызуць.
Хто с суседзяў дасьць паесьці, тым і сытыя. Бярозаўка Лід. (ДСГБ, 65).
ПАДВОДА. Старая падвода. Іран. Немаладая, у гадах жанчына. Во, старая падвода,
намалявалася як лялька. Цыдовічы Гродз.
ПАДВОРКА. З падворка снегу не выпрасіш у каго. Асудж. Хто-н. вельмі скупы. Во
суседа маю, у яго с падворка сьнегу ні выпрасіш, такая скупяга. Зенявічы Навагр.
ПАД'ЁМ. Цяжкі на пад'ём. Няўхв. Лянівы, марудлівы, які неахвотна бярэцца за
якую-н. справу. Ён быў зануда і вельмі цяшкі на пад'ём. Апонаўцы Воран.
ПАДЖЫЛКІ. Паджылкі дрыжаць у каго. Хто-н. адчувае страх. Аёянкі, зарас каля
могілак будзям праходзіць. У мяне ўжо пачынаюць паджылкі дрыжаць. Лаздуны Іўеў.
ПАДЗЯКА. Адна падзяка. Тое самае, не мае значэння. Ты ім дагаджай ці не – адна
падзяка. Верцялішкі Гродз.
ПАДМАЗКА. Як падмазка брудны і пад. Няўхв. Вельмі (брудны). Дзе ты лазіў?..
Гразны як падмаска? Славацічы Зэльв
Дадатковыя словы
верабевічы, надворе, надворя, паверя, падём
8 👁