Мець (трапаць) павадзэнне. Карыстацца павагай, поспехам на танцах, у кампаніі. Сёньня Ганціна мае павадзэньне, ат хлопцаў адбою няма. Лаздуны Іўеў. Антон заўсёды меў павадзэне ў дзявок. Янавічы Ваўк. Хлопцаў ту дужа мела, ладная была, на кожнай вечарыне мела павадзене. Навасады Воран. Ганка Каралёвая такое поводзэньне мела на танцах, як ніколі. Заборцы Астр. Гэта ш я дзеўкай от мела павадзэне, ніводнага танца за печкай не сядзела. Вялікія Свіранкі Астр. У маладосці ён натто павадзэне меў, дзяўке за ім аш прападалі. Квасоўка Гродз. (СНМ-2, 154). Ну, гэтая дзеўка ўмея трапаць павадзэньне, аж зайздрасьць бярэ, усе хлопцы за ёю. Клінчаны Гродз. (СГВ, 609). ПАВАРОТ. Паварот да варот даць. Катэгарычную адмову (даць каму-н.). Галава ягоная сусем нічога не варыць. І дала маладая яму паварот да варот. Хадзявічы Сл. (ДМГ, 237). ПАВАРОТАМ. З паваротам. З вяртаннем у адваротным напрамку, на ранейшае месца. Дарога ні бліска, с паваротам будзя гадзіны чатэры язды. Прудзяны Шчуч. (ЗНФ, 36). Вар. з паваротам (з паўротам). ПАВЕСМА. Як павесма стаяць. Прыгнечана, разгублена, ссутуліўшыся, згорбіўшыся. Захоць у хату, бо стаіш як павесмо на марозі. Вішнеўка Бераст. ● Павесма – жменя ці некалькі жменяў ільновалакна. ПАВЕТРА. Марова паветра. Эпідэмія, мор. Ад голаду, во'йны і маровэ'го паветра выбаў нас, Пане. Баранавічы Гродз. (СНМ-2, 154). Наразаць (прарэзваць) паветра. Адыходзіць, ад'язджаць, уцякаць. Пара ўжэ наразаць паветра, бо зарас сьцямнея. Баброўнікі Свісл. Каб ні сустрэцца, то наразаў паветра праз агароды. Ананічы Дзятл. Ні балтай многа, а лепяй прарэзвай паветра адгэтуль. Вензавец Дзятл. ПАВЕТРАМ. Паветрам падшыты. Няўхв. Легкадумны, несур'ёзны, ветраны. А ты зь ім дзялоў ні май, бо ён паветрам падшыты, тут паабяшчая, тут і забудзяцца. Левыя Масты Маст. ПАВЕТРЫ. На паветры мух лавіць. Марыць пра нешта нерэальнае, нездзяйсняльнае, будаваць планы, якія немагчыма ажыццявіць. Ён што задумаіць, і яму здаецца, думаіцца, што гэта будзіць, але так ніколі не палучыцца. Значыць, ён на паветры мухі ловіць. Горшавічы Астр. І што застаўшыся адной старой рабіць... Хіба толькі на паветры мух лавіць. Маркуні Астр. ПАВЕШАНЫ. Як павешаны крычаць. Вельмі моцна, гучна. Чаго крычыш як павешаны, я ш ні глухая! Цяглевічы Зэльв. ПАВОДДЗІ. Адпусціць паводдзі. Паслабіць кантроль над кім-н. Недаглядзелі, адпусьцілі паводзі, і вырас злодзяй. Навасады Свісл. ПАВУКА. Павука з'есці (глынуць). Зацяжараць. Як бывае, дзеўка замуш пойдзя, падымаецца жвоцік, дык кажуць: «Ты, мусіць, павука зьела?» Ваўкавічы Навагр. Як хадзіла Мішай, то было сем месяцаў, але ніхто ні бачыў. А фельчар здагадаўся і кажа: «Прызнавайся, павука глынула?» Гнесічы Навагр. Як карова павука зьесьць, то яе спушыць. Так і пра жанчыну. Як яна дзіцём ходзіць, то кажа: «Што, павука ўжэ глынула?» Шчорсы Навагр. ПАВУКОЎ. Павукоў наплесці. Нагаварыць абы-чаго. Сват гэтакіх павукоў напляце, што баба мая верыць. І хваліць яго. Буцілы Лід. ПАВУЦІННЕ. Віць павуцінне. Прыкідвацца добрым, лагодным, лаяльным у адносінах да каго-н. Лявон ні цярпеў пана, але прыходзілася маўчаць, махляваць, віць павуціньне. Сухая Даліна Гродз. Ткаць павуцінне на каго. Абгаворваць, нагаворваць на каго-н. Што за баба гатка. Зноў ччэ павуціньне на мяне. Навасёлкі Гродз. ПАВУЦІНУ. Наплесці павуціну. Нагаварыць абы-чаго, падмануць. Наплёў павуціну, думаў, што паверым, але яго адразу раскусілі. Жупраны Ашм
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адязджаць, войны, зесці, маровэго, несурёзны
7 👁