Окам не злажыць. Вельмі многа. Пра плошчу, прастору. Зямлі ў яго было, што окам не злажыць. Талочкі Воран. Вар. вачэй (вока, вокам, окам) не злажыць (не змружыць). ОЛУХ. Олух цара нябеснага. Абразл. Дурань. Мартыновіч, ну ты і олух цара нябеснага, калі ты ўжо ўсё гэта раскумекаяш. Праважа Воран. ОЧЫ. Вылупіць очы. Груб. Поглядам, выразам твару выказваць здзіўленне, разгубленасць, збянтэжанасць. Я яму талкую, талкую, а ён вылупіў очы, нічого ні панімая. Воўпа Ваўк. Вар. вылупіць вочы (очы, зегры, зегра, зеграчы, зеркачы, зенькі, зрынкі). Куды очы павядуць пайсці і пад. Абы-куды, у любым напрамку. Пайду куды очы павядуць. Даўгялы Воран. На свае очы бачыць і пад. Непасрэдна сам. А ей, я гэта відзела на свае очы. Малі Астр. (СПЗБ-3, 258). Очы закінуць. Зрабіць што-н. для выгляду, для адчэпнага. Хіба патрэбныя яму гэтыя буракі, от, узяў, кап толькі очы закінуць. Бастуны Воран. Очы наверх палезлі ў каго. Хто-н. вельмі моцна спалохаўся. Як увідзяў яго, у міне аш очы наверх палезьлі. Слабада Астр. Очы пячы каму. Выгаворваць, дакараць, абвінавачваць каго-н. А жонак ні бралі [немцы], этыя паварыхі тут пааставаліса. То ім очы пяклі ўсё врэмя нашыя, што немцам служылі. Саветы іх ні наказвалі, бо яны даказвалі тое, што застаўлялі насільно немцы ім служыць. Бандары Гродз. Очы ў ямах у каго. Няўхв. Хто-н. скупы, прагны, сквапны. Нашто ты назвалакаў гэтых кніжак. Чытаць хіба ты іх будзяш, пыліцца адно будуць на гарэ. А так можа каму спатрэбіліся п. Очы ў цібе ў ямах. Стокі Свісл. Прадзёрці очы. Прачнуцца. Не магла прадзёрці очы. Граўжышкі Ашм. (СПЗБ-4, 74). Вар. прадраць (прадзёрці, пралупіць) вочы (очы). ~ П ~ ПАБЕДЫ. Да пабеды. Да максімальна магчымага, да канца, да крайнасці. Сёдня буду касіць да пабеды, пакуль ні скончу гэту дзялку. Бабіна Гродз. Віктар Іляшовых співаўса да пабеды, наглычацца і валяецца. Бандары Гродз. ПАБІТЫЯ. Як пабітыя. 1. ляжаць, спаць. Вельмі моцна, непрабудна, нерухома. Малыя набегаліся, то сьпяць як пабітыя. Уселюб Навагр. Накасіліса за дзень, та во сьпяць як пабітыя. Бабіна Гродз. Саладзінаў свіня як пад'ядуць, та ляжаць як пабітыя, ні варухнуцца. Ласосна Гродз. (СНМ-2, 204). 2. хадіць, пасвіцца. Не разбягаючыся, на адным месцы (хадзіць, пасвіцца). Пра жывёлу. Каровы сёньня хадзілі па ржыску як пабітыя. Ведамо ш, пожня высока, травы много. Уселюб Навагр. ПАБУРЧЫШ. Толькі пабурчыш. Паграж. Здорава атрымаеш, будзеш пакараны. Сьціхні, бу як дам па лупах, ту толькі пабурчыш у міне. Дамейкі Лід. ПАБЯГУШКАХ. На пабягушках у каго. У чыім-н. падпарадкаванні, на паслугах у каго-н. Так і пражыў усё жыццё папіхайлам – у людзей на пабягушках. Чамяры Сл. (ЖНСл., 184). ПАВА. Як пава хадзіць. Насмеш. Ганарліва, важна, напышліва. Нічога там у ёй такога няма. Толькі што ходзіць як пава. Азярніца Сл. Ходзіш як пава. Бакшты Іўеў. (СПЗБ-3, 276). Як пава ходзіць, бяс фігі ні да носа. Харціца Маст. ПАВАДЗЭННЕ. Даваць павадзэнне каму. Выражаць асаблівую сімпатыю, пашану, павагу каму-н. Пераважна пра адносіны да дзяўчыны. Галіна іх вельмі прыгожая дзяўчына, на танцах хлопцы ёй даюць павадзэння. Караняты Астр. (СГВ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

падядуць
10 👁