Гродз. (СНМ, 114). У гэтым року ўраджай нізгоршы быў, німа чо казаць. Каўпакі Гродз. (СНМ, 95). НЯМОЦЫ. Да нямоцы надакучыць і пад. Няўхв. У найвышэйшай ступені. Ужэ так надаеў, да нямоцы, сіл больш німа. Шчорсы Навагр. НЯЎРОКАМ. Няўрокам кажучы. Пабочн. Каб не сурочыць, каб не ўрачы. Няўрокам кажучы, ты добро выглядаеш на свае годы. Пяслі Гродз. (СНМ-2, 152). НЯЧЫСТАЯ. Нячыстая прыперла каго. Груб. Хто-н. недарэчы, не ў пару прыйшоў, з'явіўся. Выказванне незадавальнення ў сувязі з прыходам нежаданага госця, наведвальніка. Чаго яго нічыста прыперла? Круглікі Гродз. (СНМ-2, 128). НЯЧЫСЦІК. Нячысцік носіць каго. Няўхв. Хто-н. недарэчы ходзіць, бадзяецца дзе-н. Дзе гэта цябе нячысцік носіць? Прыяжджала хрышчона, хацела цібе бачыць, а цібе німа. Гудзевічы Маст. НЯШЧАСЦЕ. Няшчасце яго ведае. Няўхв. Невядома. А нішчасьця яго ведая, дзе ён лазіць, гіцаль гэты. Бабіна Гродз. Вар. няшчасце (няшчэнсце) яго ведае. НЯШЧЭНСЦЕ. Няшчэнсце яго ведае. Няўхв. Невядома. Няшчэнсьце яго ведае, чаму ён не паявіўса. Алекшыцы Бераст. Вар. няшчасце (няшчэнсце) яго ведае. ~ О ~ ОБСАСАМ. О´бсасам (о´бцасам) у вочы лезці. Асудж. Назойліва прыставаць, невыносна дакучаць. Зачыняй дзьверы, бо гэтыя дзеці опсасам у вочы лезуць. Паўлаўшчына Ваўк. Вар. вобцасам (вэбсусам, вобсаса, вобсас, обсасам, обцасам, абцэсам, абсцэсам, абсасам, абцасам) у вочы лезці (кідацца, перціся). ● Обсасам – гл. абсцэсам. ОБЦАСАМ. О´бцасам у вочы лезці (перціся). Асудж. Назойліва прыставаць, невыносна дакучаць. Ну й дзіця, ні дасьць ш чалавекам пагаварыць, опцасам у вочы лезя. Старына Маст. Будзя просто опцасам у вочы перціса, і ўсё мусяяш дагаджаць. Старына Маст. Вар. вобцасам (вэбсусам, вобсаса, вобсас, обцасам, абцэсам, абсцэсам, абсасам, абцасам) у вочы лезці (кідацца, перціся). ● Обцасам – гл. абсцэсам. ОДУР. Одур у голаў улез каму. Асудж. Хто-н. страціў здольнасць разумна думаць, разважаць. Некі одур старому чалавеку ў голаў улез, пляце нешто дурное. Камчатка Гродз. (СНМ-2, 152). ОЙЧА. Як ойча наш ведаць. Вельмі добра. Ні бойся, я тут усе сьцешкі ведаю як ойчэ наш, так што ні заблудзім. Заборцы Астр. Добро вывучы, каб ведаў як ойча наш, і руку падымі, та можа яшчэ ні паставіць за чэцьвярць тройку. Бабіна Гродз. Каб гэта правіла ведалі як ойча наш. Макараўцы Бераст. ОКА. Заскаліць ока. Не глядзець, не зважаць на каго-н. па прычыне злосці, непрыязнасці. Яна ідзе па воду, та цёнгля заскаліць око, нігды ні паздароўкаяцца. А я ціпер да яе хадзіць ні буду. Ліцвінкі Гродз. Ока можна выпараць. Зусім нічога не відаць з-за цемры. Дзісь ночай так цёмна было, ока можна выпараць, пад раніцу карову не магла падаіць. Запрудзяны Воран. Хоць коль у ока цёмна. Вельмі, надзвычай (цёмна). Ледве дабраліся да вас. Цёмна хоць коль у ока. Кап дзе з дарогі не зьбіцца, а то душой можна загавець у такую непагаць. Бастуны Воран. Хоць у ока пары. Вельмі цёмна. Ну і цемната сёньня на дварэ, хоць у ока пары. Пеляса Воран. Вар. хоць у вока (у ока) калі (пары, укалі). Як ока ў лобе адзін. Зусім (адзін). Адно ў цябе гэто дзіця як око ў лобі, і ты яго недзя ат сябе пусьціла. Хамічы Зэльв. (ЛКГ, 117). Вар. як вока (ока) у лобе (у лэбе, у ілбе). ОКАМ. Кінуць окам. Глянуць, паглядзець. Кінь окам на цыбулю, кап не перасмажылася, а я пайду! Мсцібава Ваўк. (СПЗБ-2, 463). Вар. кінуць вокам (окам
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявіўся
11 👁