НЭРВЫ. Грызці нэрвы каму. Няўхв. Непакоіць, прыставаць да каго-н. з папрокамі,
прыдзіркамі. А та ж будзя грысьці нэрвы мацяры. Заполічы Свісл.
НЮНІ. Нюні пускаць. Плакаць, хвалявацца. Нічого ні зрабілася, а ты ўжо нюні
пускаеш. Любча Навагр.
Нюні распусціць. Гл. распусціць нюні.
Распусціць нюні. Расплакацца, расхвалявацца, разжаліцца. Ну чаго ты распусьціў
нюні, як маленькі. Нягневічы Навагр. Брытко, такая велька дзеўчына, а нюні распусціла,
як дзіця. Зарубічы Гродз. (СНМ-2, 151).
НЮХАЎКУ. Адвярнуць нюхаўку ад каго, ад чаго. Няўхв. Грэбаючы кім-, чым-н.,
адварочвацца ад яго, не заўважаць. Убачыў Марыю, дык адразу адвярнуў нюхаўку.
Алекшыцы Бераст.
Даць у нюхаўку каму. Груб. Пабіць, пакараць каго-н. Зараз як дам у нюхаўку, та
дзісятаму закажаш. Балічы Гродз. (СНМ-2, 151).
Нюхаўку сунуць куды. Няўхв. Умешвацца ў што-н. Ты дзе гэта сваю нюхаўку суняш?
Рагачы Гродз. (СНМ-2, 151).
Растаўчы нюхаўку каму. Пабіць, каго-н. Так табе, герою, і трэба, растаўклі
нюхаўку, болей не палезеш. Драпава Сл.
НЮХАЎЦЫ. Па нюхаўцы зарабіць. Паграж. Атрымаць пакаранне, быць пабітым.
Калі ні будзеш міне слухаць, та па нюхаўцы заробіш. Гудзевічы Маст.
НЯБОЖЧЫК. Як нябожчык на свечку глядзець і пад. Няўхв., іран. Занадта пільна,
уважліва, не мігаючы. Чаго ты ўжэ ўталопіўся на міне як нябошчык на сьвечку? Бершты
Шчуч. (ЗНФ, 91). Начальнік быў строгі. Бывала, як што якоя, уставіцца на цібе як
нябошчык на сьвечку, і мусіш рабіць, як скажа. Забалаць Воран. (ЗНФ, 91).
НЯВЕСТА. Як нявеста на выданне збірацца. Дакор. Вельмі марудна. Хутчэй, а то
збіраеся як нявеста на выданьне. Дубна Маст.
НЯВОЛЯ. Мус няволя. Абавязкова, нягледзячы ні на што. Ну, ціпер трэбо мус няволя
хату перакрываць. Думалі на весну, алі бура шыфер паабрывала. Лунна Маст.
НЯДЗЕЛІ. На нядзелі сем змен (змян) у каго. Іран. Хто-н. непастаянны ў сваіх
думках, паводзінах, учынках. А, яго не разьбярэш, у яго на нядзелі сем зьмен. Жылі Іўеў.
У цябе, як заўсёды, на нядзелі сем зьмян – сёньня гэта, заўтра тое. Вайкунцы Воран.
НЯДОЛЯ. Нядоля бацянская. Няўхв. Няўдалы, няўклюдны чалавек. Эх ты, нядоля
бацянская... Хто ш так робіць... Лушчыкі Воран. ● Бацянская – ад Бацяны, назвы вёскі ў
Воранаўскім раёне.
НЯЖОВАНА. Няжована ляціць. Выкл. Жартоўны адказ на пажаданні «прыемнага
апетыту», «смачна есці». – Смашно есьці табе! – Ніжовано ляціць. Мо табе наліць міску?
Ятвезь Ваўк.
НЯЛЁГКАЯ. Нялёгкая прэ каго куды. Груб. Хто-н. куды-н. ідзе. Куды гэта цібе
нілёхкая прэ ў такую пагоду? Лаша Гродз. (СНМ-2, 149).
Прынесла нялёгкая каго. Няўхв. Хто-н. недарэчы, несвоечасова прыйшоў. Прынесла
сюды няведама адкуль нялёгкая. Купіск Навагр. (СНМы, 173).
НЯМА. Няма ніц. Няхай сабе, добра і так, нічога кепскага. Німа ніц, хай так усё й
будзя. Капцёўка Гродз. Німа ніц, што яна словы трохі шапялявіць. Важно – чалавек
харошы. Бабіна Гродз. ● Ніц – параўн. польск. nic 'нішто'.
Няма што. 1. Безумоўна, не выклікае сумнення. Ён любіць пагасьцяваць, та німа
што, што прыдзя. Бабіна Гродз. 2. Проста, лёгка (зрабіць што-н.). А мне зрабіць гэта
няма што. Раз – і ўсё. Валеўка Навагр.
Няма што (чо) казаць. Пабочн. Сапраўды, няма падстаў сумнявацца. Для твае Яніны
хлопяц атпаведны, німа што казаць, добра будзя пара. Адэльск Гродз. (СНМ-2, 11). Я да
гэтай хаты доўго прызіраўсо, пакуль купіў. Добра хата, німа што казаць. Дарашэвічы
13 👁