мяне гэта – цёмная ноч. Зенявічы Навагр. Тут са сваім ні разьбярэся, а чужая душа – цёмная ночка. Пабалеўшчына Ашм. Як усю ноч малаціў. Вельмі стаміўся. Нешта я сёньня натта замарыўся, як усю ноч малаціў. Ураджайная Навагр. Як цёмная ноч1 каму што. Зусім незразумела што-н. каму-н. Яна мне тлумачыла, тлумачыла, дзе суніцы зьбірала, а мне ўсё як цёмная ноч, нічога не разабрала. Малі Астр. Як станя выдумляць, слухаяш, слухаяш, і ясна як цёмная ноч. Вялікія Масушыны Свісл. (СГВ, 621). Як цёмная ноч2. 1. Прыгнечаны, расстроены, засмучаны хто-н. Ну што ты ходзіш як цёмная ноч? Нашто ўжэ так браць да галавы. Грынкі Свісл. 2. Моцна п'яны хто-н. Мой сёньня прыйшоў дахаты як цёмная ноч, лыка не вязаў. Шыганы Сл. НОЧКА. Цёмная ночка. Гл. цёмная ноч (ночка). НУДА. Нуда на вошы. Абразл. Вельмі павольны, марудны ў працы чалавек. Во дзе нуда на вошы!.. Цэлы дзень выграбая гэты садок і ні можа ніяк дагрэбаць. Пеляса Воран. Як нуда рухацца, рабіць і пад. Асудж. Павольна. Чаго ты цягнеся як нуда? Даўгялы Воран. (СГВ, 617). Ідзеш як нуда, рухайся трохі! Апонаўцы Воран. НУДУ. Развесці нуду. Няўхв. Гаварыць абы-што, недарэчнасць. З гэтай лахандою лепяй не сустракацца, як развядзе неку нуду, та німа на што і слухаць. Саломенка Гродз. (СНМ, 79). НУЛЬ. Нуль без палачкі ў чым. Зневаж. Нічога не значыць, нічога з сябе не ўяўляе. Пра чалавеыка. Чаго ты горла дзярэш: сам нуль без палачкі ў палітыцы, а даказваеш сваё. Ты ж у гэтым не разбіраеся. Бярозаўка Лід. (ДСГБ, 65). Нуль па фазе. Не рэагуе, не зважае, цалкам ігнаруе. Сколькі гавару яму вучыцца, а ён нуль па фазе, усё роўна робіць па-свойму, нікога не слухае. Бярозаўка Лід. (ДСГБ, 65). НУЛЯХ. Сядзець на нулях. Зусім не мець грошай, цярпець ад безграшоўя. Ужо тыдзень сядзім на нулях, а зарплата невядома калі будзя. Гродна Гродз. Праматаў усе грошы, то цяпер на нулях сядзім. Петрашулевічы Дзятл. НУТРО. Нутро гарыць у каго. Хто-н. вельмі хвалюецца, непакоіцца, перажывае. Нешта ў мяне сёньня нутро гарыць. Мо што здарыцца? Малая Бераставіца Бераст. Усё нутро выесці (пераесці) каму. Асудж. Страшэнна надакучыць каму-н., дастаць каго-н. Ён мне за цэлы гот усё нутро выяў сваімі прозьбамі. Райца Карэл. Кінь жвіндзець, ты ўжо нутро мне пераеў. Гарны Гродз. (СНМ, 50). Ні магу вытрымаць, ён мне ўсе кішке, усё нутро пераеў. Балічы Гродз. (СНМ-2, 151). НЫРКА. Плаваць як нырка ў сале. Жыць у дастатку, без турбот і клопатаў. Яму тылько пташынаго малака ні хватая, усяго мая, плавая як нырка ў салі. Падазёркі Гродз. Як нырка ў сале (у садле) жыць. Вельмі добра, багата, у поўным дастатку. Яе сястра жыве як нырка ў сале: і машыну мае, і кватэру ў горадзе, і мужык такі файны. Пагранічны Бераст. Што ёй, жыве як нырка ў салі. Навасёлкі Гродз. Як нырка ў сале. Рамуцеўцы Бераст. (ППФВ, 74; МСГВ, 617). Мая Анячка дык добра замуш вышла, жыве як нырка ў садля. Лысая Гара Ашм. А што ёй, маладая, здаровая, усё мае, жыве як нырка ў садле. Падольцы Астр. Вар. як нырка (почка) у сале (у садле). НЭНДЗА. Есць (ела) нэндза каго. Хто-н. маркоціцца, сумуе. Перш ела міне нэндза, дадому хацелася. Потым прывыкла. Лаздуны Іўеў. (ДМГ, 108). НЭНДЗУ. Упасці ў нэндзу. Маркоціцца, сумаваць. Я яго не пазнаю, неяк зусім упаў у нэндзу. Граўжышкі Ашм. НЭРВ. Нэрв рушыцца ў каго. Няўхв. У каго-н. узнікае раздражненне, незадавальненне ад чаго-н. Як ён ужо надаеў з гэтым сваім матоцыкам, носіцца туд- сюд, аж нэрв рушыцца на гэта глядзець. Бярозаўка Лід. (ДСГБ, 65). НЭРВУ. Браць да нэрву. Хвалявацца, перажываць. А ні бяры ты да нэрву, мая мілая, нейк спараткуісься, усё будзя добра. Варняны Астр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пяны
12 👁