СНМ-2, 206). Трэба было міне паслухаць, а як ні захацела, та ні крыві ціпер носам. Замасцяны Шчуч. Носам вытаўчы. Гл. носам натаўчы. Носам дзяўоці. Гл. дзяўоці носам. Носам зямлю загараць. Упасці, не ўтрымаўшыся на нагах. Я ні буду з табой тут цацкацца, вось як пурну – носам зямлю загарэш за парогам. Чамяры Сл. (НС-ць, 37). Вар. заараць (загараць) носам; носам зямлю загараць. Носам кляваць. Гл. кляваць носам. Носам круціць. Гл. круціць носам. Носам натаўчы каго. Абур. Паказаць непасрэдна таму, хто не бачыць, не заўважае што-н. Ходзіць, шукая і ні можа знайсьці... Во ш яна патэльня, на ніжнюй паліцы. Цібе што, носам натаўчы? Бабіна Гродз. Я зара цібе носам натаўку, калі ты не бачыш. Слонім Сл. Носам не пацягнуць дзе. Вельмі непрыемна пахне дзе-н. Як ішлі па Маркішовум раскопі, та там носам ні пацягнуць, мусі, нека дзічына здохла. Бабіна Гродз. Пад самым носам у каго. Зусім побач, у непасрэднай блізкасці. Ні бачыш, што тварыцца ў цібе пат самым носам. Ганчары Лід. Той кошык пад носам стаяў, а ты і ні бачыў. Мядзвінавічы Дзятл. Усё раўна ўзрывалі ў немцаў пад носам. Зэльва Зэльв. (ХБД, 447). Рана прыехаў тут і турчыць пад носам. Гальшаны Ашм. (СПЗБ-5,149). Сабе пад носам гаварыць і пад. Вельмі ціха, невыразна. Сядзіць і нешто сабе пад носам мармыча, зубамі скрыпіць. Балічы Гродз. (СНМ-2, 131). Вар. сабе пад нос (пад носам). Хадзіць з задраным носам. Няўхв. Паводзіць сябе ганарыста, важна. Старастам паставілі, то дзе ш, ходзіць з задраным носам – начальнік велькі. Сакольнікі Свісл. НОСЕ. Зарубіць сабе на носе. Паграж. Добра запомніць. Зарубі сабе на носе, што цяпер за кажды дзень буду правіраць твой дзёньнік. Будзёнаўка Ашм. На носе. Вельмі хутка, у найоліжэйшы час. Адно жыць ды жыць, але ўжэ і сьмерць на носе. Аляксандраўшчына Зэльв. А жыць ужэ няма калі, бо смерць ужэ на носе. Казловічы Сл. (СБНФ, 159). Трэба набажніцу памыць, ужэ сьвята на носе. Грынкі Свісл. (СГВ, 268). Не па носе каму што, каму хто. Недаспадобы што-, хто-н. каму-н. Не па носе яму гэта дзяўчына, вот і не бярэ. Багудзенка Навагр. Не па носі дзеўка яму, вот і цягне зь вясельлем. Балотнікі Шчуч. У носе козы ў каго. Няўхв. Хто-н. занадта ганарысты, фанабэрысты. У яе ў носі козы, была тут і да цёткі сваёй нават ні зашла. Конна Зэльв. (ЗНФ, 72). Знаям мы яго!.. У носі козы, мало с кім хоча гаварыць. Пескі Маст. (ЗНФ, 72). НОСУ. Што з носу спадзе. Гл. што з носа (з носу) спала (спадзе). НОСЭК. Стыдлівы носэк. Бат. Назва пакаёвай расліны. А які быў вазон у пана. Курчык, стыдлівы носэк называўся. Як даткнешся, так ён скурчыцца, а як адыдзеш, ізноў распусьціцца. Новая Спуша Шчуч. (ДМГ, 50). НОТА. Нота як у старога кота. Няўхв. Непрыемнае выказванне. Нота як у старога кота. Шусцікі Ваўк. (ППФВ, 48). Нота як у старога кота. Данілкі Бераст. НОЧ. Багатыя ноч разабралі. Наступіла раніца. Калі ты ўжэ спаць будзяш? Багатыя ўжэ ноч разабралі, відно на дварэ! Стокі Свісл. За ноч куры склююць каго. Насмеш. Худы, мізэрны. Пра чалавека. Ясі-ясі, а худы, што за ноч куры склююць. Куды ў цябе што дзяецца? Бярозаўка Лід. На ноч гледзячы. Позна вечарам, у позні час. Куды гэта ты, Маня, пляцеся на ноч гледзячы? Раклевічы Дзятл. Ноч-апоўнач. Вельмі позна. Ноч-апоўнач, а яго ішчэ дома німа. Райца Карэл. Цёмная ноч (ночка) для каго. Зусім незразумелае, незнаёмае што-н. каму-н. Ён гаворыць, гаворыць, а для мяне гэта цёмная ноч, нічога ні даходзіць. Заборцы Астр. А для
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дзяўбці, найбліжэйшы
13 👁