Носа няма дзе ўсунуць. Вельмі цесна. Пра вялікае скапленне людзей. Куды ты яшчэ лезяш, там і так носа няма дзе ўсунуць. Алекшыцы Бераст. Няма калі носа падцерці (уцерці). Хто-н. вельмі заняты, перагружаны працай. Ціпер та буракі палоць, та сено варочаць, німа калі носа пацьцерці. Каменка Шчуч. Столькі работы сёньня, няма калі носа ўцерці. Стары Дворац Бераст. От бапская жысь такая: ні пасьпеіш адно зрабіць, як ужо другое трэба ляцець, німа калі носа патцёрці. Косцевічы Астр. Дзіцей много, а я адна зь імі, німа калі носа пацьцерці. Бабіна Гродз. Працавалі да ночы, ні было калі носа ўцерці. Ваўкавічы Навагр. Ты не абяжайся, Марыля, што я ні прыду да цібе, столькі работы, што нават німа калі носа ўцерці. Дарагляны Маст. Што з носа (з носу) спала (спадзе) даць, атрымаць, аддаваць і пад. Астатняе, малапатрэбнае, лішняе, горшае. Пра неданоскі, недаедкі і пад. Гэтыя першыя прышлі, та ім хваціло адзеня, а яму мусяла даць што з носа спало: падраныя боты і фуфайку з выпалянай дзіркай на плячах. Бабіна Гродз. Яму ўсё, а мне – ніц, толькі што з носа спало. Правыя Масты Маст. Большаму ўсё аддаюць, а меншаму што з носу спадзе. Янаўляны Лід. Ціперыча мачаха пра ўсё гэта забылася, а можа, думая, што і я ні помню. А я ні забылася, як яна мне кідала што з носа спадзе. Паперня Лід. (ЗНФ, 80). Сабе ўсё лепшае пабрала, а мне – што з носа спала. Кліманцы Ашм. (ЗНФ, 80). Паехала да сына ў госці, так пааддаваў ён, казалі, што з носа спало. Барадзічы Зэльв. (ЗНФ, 80). Школа наша была двухкамплектная, маленькая, так нам давалі што з носа спадзе, тое, што другія браць не хацелі. Верцялішкі Гродз. (ЗНФ, 80). НОСАМ. Вадзіць носам. Драмаць седзячы. Што ён там бачыў у кіно, кап хто спытаў, ён толькі вадзіў носам. Бешанкі Лід. (СГВ, 581). Так спаць хацела, усю дарогу ў аўтобусі вадзіла носам. Граўжышкі Ашм. Дзяўоці носам. Драмаць седзячы ці стоячы. Я та бачу, што ў яго гочы пасалавелыя, кажу: «Ідзі спаць», а ён сядзіць, дзяўбе носам. Свіслач Гродз. (СНМ-2, 167). Ішоў бы спаць, а то сядзіць і калываяцца, носам у стол дзяўбе. Саломенка Гродз. (СНМ, 65). Вар. дзяўоці (кляваць) носам. Заараць (загараць) носам. Упасці, не ўтрымаўшыся на нагах. Мой напіўся, на нагах ні дзержыцца, пайшоў да хлява і заараў носам. Уселюб Навагр. Ішоў, ішоў, а потым як загарэ носам, усё пазносіў. Уселюб Навагр. Тады ўсе бачылі, як ён ішоў зь мярлінаў. Ішоў, ішоў, а каля сьвірна гэдык загараў носам. Напіўся – сьвіньня. Старына Маст. Старая, ужэ за траву чапляюса. Во каля ганку зачапіласа нагой і так загарала носам, ледво падняласа. Бабіна Гродз. Вар. заараць (загараць) носам; носам зямлю загараць. Закруціць носам. Няўхв. Выявіць, выказаць незадавальненне. Бачу, яму ні па нутру, бо закруціў носам, пашоў. Жукевічы Гродз. (СНМ-2, 79). З носам застацца. Ні з чым, без таго, на што разлічваў. Я ш табе казала, не займайся зь ім, бо застанесься з носам. Валэйшы Воран. Хітрыў, хітрыў і з носам застаўся. Васілевічы Гродз. Кляваць носам. Драмаць седзячы ці стоячы. Так спаць хацелася, што на апошнім уроку ўсе клявалі носам. Слонім Сл. Чаго ты клюеш носам? Ідзі ўжо спаць, а то сядзіш тут як сава. Аляксандраўшчына Зэльв. Называецца, глядзіць цілівізар, глядзіць – толькі носам клюе. Сураж Іўеў. Усю дарогу ў аўтобусі носам кляваў. Бабіна Гродз. Плюшчыш вочы, ішоў бы спаць, а то сядзіш і клюеш носам. Малая Жорнаўка Гродз. (СНМ-2, 177). Вар. дзяўоці (кляваць) носам. Круціць (крывіць) носам. Няўхв. 1. Адмаўляцца, упірацца, натурыцца. Гэто каторая багатчая ўжэ круціла носам. Зэльва Зэльв. (ХБД, 448). Чаго носам круціш? Ідзі замуж за хлопца, харошы хлопяц. Замасцяны Шчуч. 2. Выказваць незадавальненне. Чаго ж ты носам круціш, хіба дрэнная гэта сукенка? Пераходы Шчуч. Чаго яму больш трэбо, ён і адзеты, і абуты, а ўсероўно носам круціць. Пагараны Гродз. (СНМ, 99). Учора да Цацэлі сватэ прыязджалі, нівядомо, ці пойдзя, нешто носам круціць. Клачкі Гродз
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дзяўбці
12 👁