СГВ, 91–92). У кожную закарвашыну нос уткне. Турэц Карэл. (МСГВ, 174). Нямоглік
гэты ўсюды свой нос уваткне, а сам усё збоку, збоку. Чамяры Сл. (ЖНСл., 183).
Уцерці нос каму. Даказаць каму-н. сваю перавагу ў чым-н. Вось заўтра на
кантрольнай і паглядзім, хто каму ўтрэ нос. Слонім Сл.
Хоць на нос адзявай што. Цесны, замалога памеру. Пра абутак, адзенне. Во боты
купіў – хоць на нос адзявай. Што ш, наўгат, ні мераючы... Волькавічы Ашм. Якую вы мне
фуфайку далі? Яе хоць на нос адзявай, рукава чуць ні да локцяў. Бабіна Гродз.
Хоць у нос дай цёмна. Жарт. Вельмі (цёмна). А цёмна было хоць у нос дай. Бершты
Шчуч.
Як камарыны нос мароз. Моцны, пякучы. Сёньня марос як камарыны нос, за шчокі
бярэ. Вікшняны Іўеў.
НОСА. Вышай носа пуза, жывот. Іран. Вельмі вялікі, тоўсты. Ты сьмяеса, што ў
Метака пузо вышай носа, а гэто ш, мусі, у яго хвароба нека. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 23).
Глядзі: у аднаго пуза вышай носа, ледва з машыны выляс, сяраўно як баба, што радзіць
будзя. Клінчаны Гродз. (ЗНФ, 23). А жывот у цёткі вышай носа. Якубавічы Шчуч. (ЗНФ, 23).
Далей свайго носа не бачыць (не ўгледзець). Асудж. Не заўважаць, што
адбываецца навокал. Багатыя заўсёды такія, толькі пра сябе дбаюць, далей свайго носа
не бачаць. Кусенцы Свісл. Далей сваго носа не бачыць. Балічы Гродз. (СНМ, 181). Далей
носа не бачыць. Паперня Лід. (ППФВ, 19; МСГВ, 587). Напраўды, яны ўсе як адзін, ніколі
далей носа не ўгледзяць. Дуляўцы. Ваўк.
З носа. З кожнага. З носа па бутылцы – і ўсе дзяла. Монькавічы Маст. З носа зьбярэм
па дзісяццы, і выйдзя на падарак. Алекшыцы Бераст.
З-пад носа. Зусім золізку, з самай блізкай адлегласці. Адаб'е хто дзяўчыну з-пад носа,
хай кусае тады сабе за локаць. Падгайная Карэл. (СБНФ, 110). Алі злодзяй, з-пад носа
ўкроў торбу с цыбуляй, і ніхто ні ўбачыў. Бабіна Гродз. Раззява, а ні чалавек, с-пад носа
бяруць, а ён ні бачыць. Рагачы Гродз. (СНМ, 120). А ты ні буць разявакаю, ато і с-пад
носа ў цябе пацягнуць! Беражна Карэл. (НЛ, 162).
Каля носа. Зусім побач, недалёка. Кнішка гэта каля носа ляжыць, а ты ўсё шукаяш.
Васілевічы Сл.
Не да носа каму хто, каму што. Не падабаецца, не па густу каму-н. хто-н. ці што-н.
Раней любіліся, а ціпер стала яму ні да носа. Лішкі Бераст. Бач, якая добрая дзяўчына, а
вашаму Гэнусю не да носа. Магуны Воран. (СГВ, 600). Усё ёй не да носа. Гуды Лід.
Не нашага носа то проса. Не датычыцца што-н. каго-н. А што ў іх там далей было,
ні ведаю. Як кажа мая бапця, ні нашаго носа то проса. Навумавічы Гродз.
Не сунь (не садзі) носа ў чужое проса. Папр. Не лезь не ў сваю справу. А табе што
абыходзіць? Ты тут ні пры чом, ні сунь носа ў чужоё проса. Бабіна Гродз. Не садзі носа
ў чужое проса. Казловічы Гродз. (СНМ, 188). Не сунь носа ў чужое проса. Воранава
Воран.
Носа даваць (даць) каму. Іран. Адмаўляць таму, хто сватаецца. Гэтаму Петрачку
ўжэ другі рас носа даюць. Савічы Шчуч. (ЗНФ, 56). – Гэля ўжэ ні аднаму носа дала. –
Дзіво што, чакая свайго каханка з арміі. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 56). Ні пойдзя яна за яго,
во паглядзіш – носа дасць. Пілаўня Шчуч. (ЗНФ, 56).
Носа не дастаць. Няўхв. Хто-н. вельмі ганарысты, нясе сябе высока. Ціпер у вёсцы
хто машыну мае, то ўжэ так выцыбульваецца, што носа ні дастаць. Шылавічы Сл.
(СРЛГ, 27).
Носа не казаць куды. Не прыходзіць куды-н., не паяўляцца дзе-н. Трэці дзень носа не
кажа. Орлі Воран. Лена, тыко выхадны, та едзя і едзя, а Юра нават носа ні кажа. Вот
і гадуй дзеці! Лунна Маст.
Носа не ўсунеш куды. Няўхв. Немагчыма зайсці, прайсці з-за беспарадку, завалаў.
Няхлюйство страшно, да іх у хату носа ні ўсуняш. Вялікая Альшанка Гродз. (СНМ
Дадатковыя словы
адабе, зблізку
12 👁