Нос у пуху ў каго. Хто-н. малады, нявопытны. Трактарыст новы не ведае, як да гэтае
тэхнікі патходзіць, яшчэ ў яго нос у пуху. Радунь Воран.
Нос уткнуць. Гл. утыкаць свой нос.
Павесіць нос. Быць у кепскім настроі, маркоціцца, сумаваць. Чаго павесіў нос? Ні
бядуй – знайдзям мы табе дзеўку. Шастакоўцы Шчуч. Чаго нос павесіў, прыдзя яна да
цябе, прыдзя. Крамушаўка Навагр. Што зрабілася, чаго ты нос павесіў? Моцевічы Лід.
Сядзіць на лаўцы нос павесіўшы. Праважа Воран.
Паставіць нос пісталетам. Няўхв. Паводзіць сябе ганарыста, фанабэрыста,
зазнавацца. Паставіць нос пісталетам і нават ні с кім ні вітаяцца. Сурынка Сл.
Сабе пад нос гаварыць і пад. Вельмі ціха, невыразна. От чалавек момрыць нешта сабе
пад нос, слова ні скажа добра. Касцянева Шчуч. (СГВ, 261). Нешта п'яніца гэты бомкая
сабе пад нос, чорт яго разьбярэ. Васілевічы Сл. (СГВ, 61). Стары сьпіць і бурузьніць сабе
нешта пад нос. Галавічполе Шчуч. (СГВ, 69). Момля такая, мурмыча сабе пад нос, не
поймяш што. Мсцібава Ваўк. (СПЗБ-3, 76). Нешто сабе гандурыць і гандурыць – і сьмяецца
сабе пад нос. Грабава Зэльв. (ЖС, 140). Нешто сабе шамполіць пад нос, нічого ні разьбярэш.
Белева Гродз. (СНМ, 165). Сказала яму дзіця пільнаваць, ні ідзе, стаў і нешто брынчыць
сабе пад нос. Балічы Гродз. (СНМ, 23). Мармытун, спяваць ні ўмея, мармыча сабе пад нос.
Гліняны Гродз. (СНМ-2, 131). Чаго ты прамарматаў сабе пад нос? Усім праспявай, не
саромся. Сенькавічы Івац. (ДСК, 186). Вар. сабе пад нос (пад носам).
Свой нос уваткнуць. Гл. утыкаць свой нос.
Спусціць нос. Быць у кепскім настроі, маркоціцца, сумаваць. Чаго ты спусьціла нос,
аш брытка глядзець. Карпанаўцы Шчуч. Сядзі, кажа, нос спусьціўшы, глядзі, кажа, на
гэтыя дзеці і на гэтыя трапкі, а так, кажа, што ўгуляяш, што ўегдзіш, што ўходзіш, то
гэта тваё. Астрына Шчуч. (ДМГ, 145).
Сунуць свой нос куды. Няўхв. Умешвацца ў якую-н. справу. Ну што ты за чалавек,
усюды сунеш нос. Радунь Воран. Трэба было табе сунуць свой нос туды. Ракаўцы Смарг.
Цябе тут яшчэ не хапала, бесь цябе як-небудзь разбяруся, усюды сунеш свой нос.
Задварані Свісл.
Тнуць нос да каго. Няўхв. Звяртацца да каго-н. Як што, то і тнуць нос да мяне, каб
узяла на кватэру. Малі Астр. (СПЗБ-5,101).
Торкаць нос куды. Няўхв. Умешвацца ў якую-н. справу. Ты прывык усюды торкаць
нос. Калантаі Ваўк.
Трымаць нос высока. Няўхв. Паводзіць сябе высакамерна, ганарліва. Трымае ён нос
высока, калі ходзіць па вёсцы. Скідзель Гродз. Ваша Стася, як пабыла ў горадзе, стала
трымаць нос высока. Зарачаны Ваўк. (СГВ, 610).
Тыркнуць нос куды. Няўхв. Паказацца, аб'явіцца. Насварылася я на свайго чалавека,
што ў горад езьдзіць рабіць, то ўжо ў калхос тыркнуў нос, узяўся тут за работу. Бершты
Шчуч. (СГВ, 494).
Тыцаць пад нос. Няўхв. Указваць, паказваць што-н. каму-н. у рэзкай,
дэманстрацыйнай форме. Што ты тыцаяш сваю балячку пад нос, ні хочаш рабіць, то
так і скажы. Любішчыцы Івац. (ДСК, 229).
У нос гаварыць і пад. Гугнява, з насавым прыгукам. Ён у нос мармыча. Кіралі Шчуч.
Хамхаты чалавек гаворыць у нос. Сапоцкін Гродз. (СПЗБ-5, 286).
Усадзіць (усунуць) свой нос куды. Няўхв. Умяшацца ў якую-н. справу.
Калізаваньнё дае расьці плоду, калі п ні калізаваньнё, дзе ты нос усадзіў бы яблыко
абарваць. Рудзевічы Зэльв. (СГВ, 193). Набінос усюды ўсадзіць свой нос. Кунцаўшчына
Гродз. (СНМ, 90). I трэбо было табе свой нос усунуць, там і без цібе абышлосо б.
Нямейшы Гродз. (СНМ-2, 242).
Утыкаць свой нос куды. Няўхв. Умешвацца ў якую-н. справу. За гэтыя вывады
трэба выбайсьціць яго добра, кап не ўтыкаў свайго носа, куды ні трэба. Раганічы Шчуч
Дадатковыя словы
абявіцца, пяніца
12 👁