На нос па´даць. 1. Вельмі старанна, да знямогі працаваць. Цяшко раней было на
гаспадарцы, усё – сваімі рукамі; людзі на нос падалі. Бабіна Гродз. Я іду, раблю, на нос
падаю, а ты тылько гуляяш, сьвішчаш сабе па вёсцы. Рэпавічы Бераст. Я стараюся, на
нос падаю, а ён нічагутка ні памагая. Янаўляны Лід. Робіць, робіць, на нос падая, а потум
зноў хварэя. Парэчча Гродз. Ходзь бы памагла трохі: я на нос падаю, а яна сядзіць. Пілаўня
Шчуч. (ЗНФ, 49). Гэта ваша студэнтка, бачу, добра ўмея падбіраць картоплі, на нос падая
дзяўчук. Падвялікае Дзятл. (ЗНФ, 49). 2. Быць слабым, знясіленым. На нос падая, а ўсё сама
стараяцца рабіць, нікога ні папросіць памахчы. Радзявічы Гродз. (ЗНФ, 49). Ліда ўжэ на
нос падая, а ўсё бяжыць на работу, а ўсё цягня. Крапіўніца Свісл. (ЗНФ, 49).
Не ў нос каму. Не падабаецца. А вясельнікам ні ў нос, што так нарабілася ў хаце.
Карпейчыкі Шчуч. (СБНФ, 177). Я і кажу ім усё, што было, ажно віджу – ня ў нос. Нача Воран.
Нос высоўваць (высунуць). З'яўляцца на кароткі час, паказвацца куды-н. На дварэ
такі дубар, гаш страх нос высоўваць с хаты. Казловічы Зэльв. (СРЛГ, 40). На вуліцы
такая дубарэча, што німа як і носа высунуць. Пруды Гродз. (СРЛГ, 40). Ну і брына на
гуліцы, носу ні высуняш, сабака і той у хату лезя. Чахоўшчына Лід. (СРЛГ, 18). Пайдзі
хоць па дварэ пахадзі, а то такі покуцянь зрабіўса – с хаты носа ні высуняш. Бабіна
Гродз. (ЖНС, 28).
Нос вытнуць. Гл. выткнуць (вытнуць) нос.
Нос вышэй галавы ў каго. Няўхв. Хто-н. ганарлівы, фанабэрысты, задавака. Твая
Алена ўжо такая зрабілася, прама нос вышэй галавы. Астравец Астр. Ён абы с кім ні
водзіцца, у яго нос вышэй галавы. Алекшыцы Бераст.
Нос да гу´ры. Няўхв. Фанабэрыцца, зазнавацца. Як паедзяш у той горат жыць, та
ўжэ на нас і глядзець ні будзяш, нос да гуры і пашла. Старына Маст. Быў нікім, а стаў
цехнікам, та ціпер нос да гуры. Бабіна Гродз. Ані аказацца да яе – нос да гуры. Купры
Шчуч. ● Да гуры – параўн. польск. do góry 'ўгору'.
Нос да неба задзіраць. Няўхв. Ганарыцца, важнічаць, праяўляць фанабэрыю. Жаднай
капейкі няма ў кішэні, а нос да неба задзірая. Купіск III Навагр. (ЖНСл., 162).
Нос задзіраць. Гл. задзіраць нос.
Нос задраць у неба. Асудж. Заганарыцца, праявіць фанабэрыю. Як тумарам стаў,
нос задраў у неба. Ятвезь Ваўк. (МСГВ, 506).
Нос задраць. Гл. задраць нос.
Нос закапыліць. Гл. закапыліць нос.
Нос звесіць. Быць у кепскім настроі, маркоціцца, сумаваць. Чаго ты нос зьвесіла, мо
яшчэ ўсё будзя добро. Мілявічы Маст.
Нос зрывае. Рэзка пахне ці смярдзіць што-н. А надзікалоніўся, ажно нос зрывае.
Жупраны Ашм.
Нос кульба´чкай не дастанеш (не дастаць) у каго, каму. Іран. Хто-н. вельмі
ганарыцца, фанабэрыцца, зазнаецца. У яе нос кульбачкай ні дастаняш, задавака такая
стала, што ні падступіцца. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 56). У Сашы, як стоў рабіць у клубі,
нос кульбачкай ні дастаць. Лозкі Шчуч. (ЗНФ, 56). ● Кульбачка – падсядзёлак.
Нос на нос. Без сведак, без прысутнасці пабочных асобаў. Пра гэта можно гаварыць
толькі нос на нос. А тут людзі кругом. Цырын Карэл. (ЗНФ, 56). Паклікаў да сібе, нешто
пагаварылі нос на нос і абоя пацягнуліся некуды. Жухавічы Карэл. (ЗНФ, 56).
Нос павесіць. Гл. павесіць нос.
Нос паказаць куды. З'явіцца куды-н. Пры паляках паліцман адзін баяўсо ў вёску і нос
паказаць, як ішлі, та ўдвох або трох з карабінамі. Баброўня Гродз. (СНМ, 103).
Нос спусціць. Гл. спусціць нос.
Нос тычынаю не дастаць у каго, каму. Хто-н. вельмі ганарыцца, фанабэрыцца,
зазнаецца. Як выйшаў у людзі, то нос тычынаю не дастаць, такі паважны ходзіць.
Вішняўка Зэльв
Дадатковыя словы
зявіцца, зяўляцца
14 👁