ППФВ, 11; МСГВ, 583). Ды што ты мяне за нос водзіш, ды я знаю цябе і так добра. Вераскава Навагр. Вешаць нос. Адчайвацца, маркоціцца. Гэта ш твая гэтакая няўдача, але абыйдзецца, не трэба вешаць нос. Бабынічы Сл. (СГВ, 581). Вар. апускаць (вешаць) нос. Выткнуць (вытнуць) нос куды. З'явіцца на кароткі час, паказацца куды-н. Бацька выткнуў нос на мароз і зноў на печ грэцца. Ганчары Лід. (МСГВ, 99). Кудаса, як зімой мяцеліца, завея, не можна носу вытнуць, што за кудаса! Жылі Іўеў. (СПЗБ-2, 554). Дзяржаць нос па ветру. Умець выгадна прыстасавацца да абставін. Іх Міша заўжды ўмея дзяржаць нос па ветру, да любога сумея пад'ехаць. Залесаўцы Навагр. (СГВ, 588). Задзіраць нос. Няўхв. Ганарыцца, важнічаць, праяўляць фанабэрыю. Тоня, як стала рабіць у школі, та ўжэ гэдык задаецца, што страх. Задзярэ нос й ходзіць. Вострава Зэльв. (СБНФ, 93). Антось як выяхаў у горад, задраў нос і ні здароваяцца. Таркачы Дзятл. Няма чаго задзіраць нос гэтаму хвастуну, няхай лепш на рабоце сябе пакажа. Бераставіца Бераст. (СГВ, 526). Ён надта задраў нос, думая, што мы будзям перад ім кланяцца. Сцігане Іўеў. Хто правініўся з дзяўчат, то ўжэ выжануць хлопцы, вывядуць, або танцаваць з кім ні пашла, нос задрала. За руку выводзяць. Зэльва Зэльв. (ХБД, 448). Лядзі, як нос задраў – зухаваты натто. Грабава Зэльв. (СНМЗ, 53). Рано табе яшчэ нос задзіраць, трэба людзей паважаць. Некрашэвічы Карэл. Задраўшы нос пісталетам хадзіць і пад. Няўхв. Вельмі важна, фанабэрыста, ганарыста. Усялякія былі. Адзін чалавек як чалавек, а другі – дык і ні падыдзяш, ні запытаяш, ходзіць задраўшы нос пісталетам. Міклашоўцы Маст. Задраць нос. Гл. задзіраць нос. Задраць нос вышэй галавы. Асудж. Заганарыцца, праявіць фанабэрыю. Задзярэ нос вышэй галавы і ходзіць, красатуля. Палушы Астр. Задраць нос да гу´ры. Асудж. Заганарыцца, праявіць фанабэрыю. Нешта ты, Максім, задраў нос да гуры і ні здароваяся. Пеляса Воран. ● Да гуры – параўн. польск. do góry 'ўгору'. Закапыліць нос. Няўхв. 1. Зазнацца, заганарыцца. Ціпер ён закапыліў нос, дзе ш, у перадавіках ходзіць, і прэмю, і грамату далі. Бабіна Гродз. 2. Зазлаваць, пакрыўдзіцца, надзьмуцца. Маруся не гаворыць за мною, адразочку посьля таго закапыліла нос. Ананічы Дзятл. Ні зачапі такую пані – надулася ўжэ, закапыліла нос. Чамяры Сл. (НЛ, 54). Не пазычыла ёй вясною бульбы, дык як закапыліла нос, то па сёняшні дзень ні гловы ні мовы. Бярозаўка Лід. Я ёй праўду сказала, а яна нос закапыліла і пайшла с хаты. Уселюб Навагр. Калі мне што-нібуць ні панравіцца, то я нос закапылю, і ён ведая, што гэто мне ні наравіцца. Дарагляны Маст. Замурдзіць нос. Няўхв. Зазлаваць, пакрыўдзіцца, надзьмуцца. Ну што ты ўжо замурдзіў нос, было п з-за чаго. Касцяні Сл. Замурдзіць нос – ні патступіся. Чамяры Сл. (ЖС, 155). За нос вадзіць. Гл. вадзіць за нос. З камарыны нос. Невялікі па колькасці, па памерах і пад. З камарыны нос. Пыра Гродз. (СНМ, 183). Зрабіць нос каму. Учыніць каму-н. непрыемнасць. Твой гэты лепшы дружок зрабіў нос табе, забраў тваю дзеўку, а ты цяпер думай? Лаўрынавічы Свісл. (СГВ, 592). Мець доўгі нос. Быць залішне цікаўным. Стася, ты заўсёды маяш доўгі нос, усюды яго ўсуняш, дзе трэба і дзе ні трэба. Талькаўцы Ваўк. На нос адзяваць што. Незадав. Малы, не падыходзіць, не па назе. Пра абутак меншага, чым трэба, памеру. І што ты купіў, хіба твае вочы ні бачылі? Гэта ш на нос адзяваць, а ёй трэба трыццаць сёмы номяр. Падароск Ваўк. (ЗНФ, 48). Нават і мераць німа чаго, бу й так знаю: Віцю гэтыя чаравікі на нос адзяваць. Чырвонае Сяло Зэльв. (ЗНФ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявіцца, падехаць
16 👁