На ўсю ногу жыць і пад. Без абмежаванняў, багата, раскошна. Вось ім тут будзя гана, зажывуць на ўсю ногу. Кунцаўшчына Гродз. (СНМ, 35). Гаспадар з яго путны, у яго ўсяго было, жыў, як кажуць, на ўсю ногу. Вялікая Альшанка Гродз. (СНМ-2, 189). На шырокую ногу жыць і пад. Без абмежаванняў, багата, раскошна. Жывуць яны на шырокую ногу. Кронькі Шчуч. На шыроку ногу жыў, ціпер зусім згалеў, усё прагуляў. Кунцаўшчына Гродз. (СНМ-2, 87). НОГЦЯ. Выцягнуць з-пад ногця ў каго. Няўхв. Рознымі спосабамі завалодаць тым, што належыць каму-н. іншаму. Німа як на вуліцу выпускаць дзяцей, гэты Зосін хлопец усё выцягня с-пат ногця ў майго малога. Кухары Маст. (СГВ, 584). З-пад ногця дастаць і пад. Часцей няўхв. Пры любых умовах, любым спосабам і абавязкова. Мітрафанаўна так умея падысьці, з ласкай, хітранько, што ні хочучы ёй раскажаш, с-пат нохця ў цібе дастаня. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 37). Вар. з-пад пазура (з-пад ногця, з-пад кіпцюра). З-пад ногця выцягне што. Такі, што ўсё выведае, любымі спосабамі пра ўсё даведаецца. Ужо як Антон наш, дык пэўна такога чалавека на ўсім сьвеце німа, усё з-пад ногця выцягне, а яго нічого ні ўтоіш. Рамашкі Шчуч. З-пад ногця гразі не аддасць Асудж. Вельмі скупы. З-пад нохця гразі не аддасьць – гэта на скупога выглядваіць, калі чалавек дрыжыць за сваё. Горшавічы Астр. Скупы вот – с-пад нохця гразі ні аддасьць, такі, што ў яго нічого ні дастаняш, купіць і то трудно ў гэтаго чалавека. Краскоўскія Горы Навагр. Вар. з-пад ногця (з-пад пазура, з-пад кіпця) гразі не аддасць (не дасць). З-пад ногця гразі не дастане. Асудж. Вельмі лянівы, гультаяваты. Так то й загоніш яго бульбу палоць. Нічого рабіць ні хоча, с-пад нохця гразі ні дастаня. Купіск Навагр. З-пад ногця гразі не дастанеш (не дастаць, не дапросішся) у каго. Асудж. Хто-н. вельмі скупы. Ён ніколі нікому ні пазычаў, у яго с-пад нохця гразі не дастанеш. Купіск Навагр. Кажу табе адразу, не прасі, бо не дасьць. Гэта ўжэ такі чалавек, у яго з-пад нохця гразі не дастаць. Купіск Навагр. О-о! Мая залвіца такая, што с-пат ногця гразі не дастаць. Саленікі Карэл. (СГВ, 592). Бываюць людзі, што табе пасьленьня аддасьць, а ў другога і гразі с-пад нохця ні дапросісса. Старына Маст. Вар. з-пад ногця (з-пад пазура) гразі не дастанеш (не дастаць, не дапросішся, не возьмеш, не пазычыш). НОЖ. Лезці на нож. Не берагчыся, легкадумна ставіцца да небяспекі, рызыкаваць. Майму чалавеку ніц няможна піць, а ён лезя на нож, аж мрэ за гарэлкай. Кухары Маст. (СГВ, 597). Як нож у сэрца. Няўхв. Вельмі непрыемны, такі, што выклікае душэўны боль. Яго словы мне былі як нож у сэрца, аж жыць не хацелася. Забалаць Воран. НОЖКІ. Бацяновы ножкі. Бат. Касачы. Паляньце, колькі ў мяне бацяновых ножак расьце; дачка насадзіла. Ваўкавічы Навагр. НОС. Аж нос у дугу гнецца есці. Гумар.-іран. З вялікім апетытам, прагна. Паставіла яму міску бульбы, прынясла сала, цыбулі – жарэ аж нос у дугу гнецца. Балотца Навагр. Набегаліся за дзень, то ядуць аж нос у дугу гнецца. Шчорсы Навагр. Аж нос упрысядку(-і) ходзіць (ідзе) есць. Гумар. Са смакам, з вялікім апетытам. Бач, як згаладаўсё, есьць аш нос упрысятку йдзе. Уселюб Навагр. Ну ш ты, брат, і ясі – аж нос упрысяткі ходзіць. Мяжэрычы Зэльв. Апускаць нос. Адчайвацца, маркоціцца. Не апускай носа, паступіш ты ў свой інсьцітут. Малахавічы Гродз. Чаго апусьціла нос? Вышыўка не атрымалася? А ты яшчэ раз зрабі. Дзешкаўцы Свісл. Вар. апускаць (вешаць) нос. Вадзіць за нос каго. Няўхв. Уводзіць у зман, ашукваць каго-н. Што ты мяне водзіш за нос, гавары ўсю праўду. Янканцы Ашм. Ты мяне столькі часу вадзіла за нос. Чаму ш не сказаць было адразу? Курчоўцы Воран. Сколькі ён ужо будзе вадзіць мяне за нос, няхай думае сам – ці туды, ці сюды. Трокенікі Астр. Вадзіць за нос. Баранавічы Гродз
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
15 👁