Пускаць пад ногі што. Не зважаць на што-н., не трывожыцца, не задумвацца над чым-н., не надаваць значэння чаму-н. От яшчэ, ні бяры ў галаву – пускай пад ногі. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 60). Ой, Гэлячка, пусьці пад ногі, што пра цібе гавораць, язык забаліць, пярастануць гаварыць. Наркавічы Свісл. (ЗНФ, 60). Рабіць ногі. Іран. Уцякаць. О то ж бяды нарабілі, трэба скарэй адгэтуль рабіць ногі. Голдава Лід. Ён ужо адразу і ногі робіць, нейкі палахлівы. Навагрудак Навагр. Стаць на ногі. 1. Вылечыцца, паправіцца. Дасць Бох, пяройдзе ліха, ачуняеш, станеш на ногі. Некрашэвічы Карэл. 2. Пачынаць весці самастойнае жыццё. Потым, здэцца, ляхчэй трохі стало як ат бацькоў адышлі. Але не ўсьпелі добро на ногі стаць, як сталі калхозы складаць. Марцінавічы Зэльв. (ДМГ, 148). 3. Палепшыць сваё матэрыяльнае становішча. А потым ужо патрошку сталі калхозы ўжо багатшыя, сталі на ногі. Сталі рабіць, палучаць палучку. Геранёны Іўеў. (ДМГ, 182). Цяпер ужо сталі на ногі, а ўпярот цяшка было. Індура Гродз. Наш Васіль як стаў на ногі, дык адразу ў горад падаўся. Лаздуны Іўеў. Цяпер то ўжо трохі сталі на ногі, а раней то ўсяго было. Вігушкі Іўеў. (СГВ, 608). Страпаць ногі. Многа выхадзіць. Страпаў толькі ногі і вярнуўся дадому. Прудцы Шчуч. Трапаць ногі. Многа хадзіць, ісці. Напрасно тулькі ногі трапалі, так нічого й ні купілі. Старына Маст. У ногі. Уцякаць. Доўга ні чакаючы, адвёў яму навотляй, і сам у ногі. Стрэльчыкі Гродз. (СНМ, 91). Ён, доўго ні чакаючы, як пальня немцу ў морду, а сам у ногі, тулькі яго і бачылі. Струбка Гродз. (СНМ, 103). Міхась паглядзеў, што тут, брат, піво ні пераліўкі, і – у ногі, тулькі яго і бачылі. Літвінкі Гродз. (СНМ-2, 174). Узяць ногі ў рукі. 1. Пачаць рухацца пешшу. Мы ўчора ехалі ў горад, а ён узяў ногі ў рукі і шыбаваў. Зенявічы Навагр. Чым чакаць, пакуль тая машына будзе, то лепш будзя ўзяць ногі ў рукі, тут ісьці ні так і далёка – кіламетраў з два. Гудагай Астр. 2. Сыходзіць, уцякаць. Лепш будзе ўзяць ногі ў рукі, пакуль ні прыляцеў дзяцька. Парэчча Гродз. Чым табе чакаць, пакуль бацька зніме дзягу, лепш будзя ўзяць ногі ў рукі. Лунна Маст. (СГВ, 610). Табе лепш будзя ўзяць ногі ў рукі, бо заробіш, што ні панасіў дрова. Мілявічы Маст. Усе ногі адтаптаць. Многа выхадзіць, дабіваючыся чаго-н. Я ўсе ногі атаптаў, ходзячы па кабінетах. Замасцяны Шчуч. Устаць на ногі. Палепшыць, умацаваць сваё матэрыяльнае становішча. Парасят сдам, карова цялюка прывядзе, малако будзя, і думаю, што сумею ўстаць на ногі. Крупава Лід. (Хітр., 62). Як (што) меў ногі ўцякаў. Вельмі хутка, з усіх сіл, з усяе моцы. А помніш, як за табою бег Лёнік, як ты ў яблыкі лазіў? Але ж і ўцякаў ты ад яго, як меў ногі, аж пяткі выляталі. Грабава Зэльв. (Стэц.-1, 187). Што меў ногі ўцякаў заяц, а сабака за ім. І от, здэцца, ужо і наступіў на яго, але дзе вы бачылі, каб гэты сабака даганіў зайца! Грабава Зэльв. (Стэц.-1,187). НОГУ. З конскую ногу. Многа. Прывалок дроў с конску ногу. Нашто стоко много? Гудзевічы Маст. На адну ногу выпіць. Часта жарт. Адну чарку, па адной чарцы (выпіць). Дальбох, толькі на адну ногу выпілі, а ты ні верыш, сваё чаўпеш: «Напіліся, напіліся...» Шчорсы Навагр. (ЗНФ, 47). Выпіў на адну ногу, трэбо й на другую, а то кульгаць будзяш, зразу пазнаюць. Міхайлы Свісл. (ЗНФ, 47). Вар. на адну нагу (ногу). На другую ногу. Жарт. Па другой чарцы (выпіць). На адну ногу ўжэ выпілі, яшчэ трэба на другую ногу выпіць. Яруцічы Зэльв. Вар. на другую нагу (ногу). На рыб'ю ногу. Мала, няшмат (працы, спраў і інш.). Ні перажывай, дзялоў тых на рыб'ю ногу. Міцкавічы Смарг. Вар. на рыб'ю нагу (ногу
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

рыбю
13 👁