На ногі стаць. Гл. стаць на ногі.
На ногі ўпасці. З-за хваробы ног не магчы хадзіць. А мы выпрацаваліся, та і пахварэлі
зь дзедам. Я кап ні асьлёпла, та яшчэ рабіла п, а дзет зусім ужэ на ногі ўпаў. Мардасы
Шчуч. (ДМГ, 49).
На ўсе ногі бегчы. Вельмі хутка. Ён пабех на ўсе ногі, толькі яго і бачылі. Ашмянцы
Шчуч.
Ногі адабрала каму. Хто-н. з цяжкасцю ходзіць ці страціў здольнасць хадзіць.
Пераважна з-за хваробы. Сягодня чуць з работы прыйшла. Ногі як адабрала, што ані з
мейсца. Думала, што спарыжуе ўсю і ўсё будзе мне тут, капцы. Заборцы Астр. Раней, як
маладая была, жвавая была, а цяпер ногі адабрала, дык па хаце лець хаджу. Руда
Яварская Дзятл.
Ногі адбіць. Гл. адбіць ногі.
Ногі адваліць. Фам. Легчы адпачыць. Я ўжэ нічога ні хачу, толькі каб ногі адваліць.
Багушы Шчуч.
Ногі адпусціць. Гл. адпусціць ногі.
Ногі выпруціць. Няўхв. Памерці. Кап ты ногі выпруціў, халернік ты чортаў! Бабіна
Гродз.
Ногі выцягнуць. Гл. выцягнуць ногі.
Ногі да зямлі не прытыкаюцца ідзе. Вельмі лёгка і хутка. Пра хадзьбу. Ідзець – ногі
да зямлі не прытыкаюцца, як воздухам, нясець. Кіралі Шчуч. (СПЗБ-4, 167).
Ногі задраць. 1. Здохнуць. Ужэ нічого ні будзя, яно [парася] ногі задзярэ. Багудзенка
Навагр. 2. Няўхв. Памерці. Паліцыянт той, мо, дзе і жыве, як уцёк, а можа даўно ногі
задраў, хто яго ведае. Свіслач Гродз. (СНМ-2, 78).
Ногі заплятаюцца ў каго. Хто-н. ідзе вельмі цяжка, стомлена. Але ж замарылася я,
ажно ногі заплятаюцца. Белевічы Лід.
Ногі здранцвелі ў каго. Ад страху хто-н. не можа ісці. Як гласнула нешта ў кустах,
дык у мяне і ногі здранцьвелі. Вішнева Смарг.
Ногі з-пад шыі. Жарт. Высокі і даўганогі чалавек. Ніяк не магу падабраць свайму
сыну штаны. Што ні памераем, усё кароткія. А што ж, ён у мяне ногі з-пад шыі.
Бярозаўка Лід. (ДСГД, 65).
Ногі калом (колам) пасталі ў каго. Хто-н. адчувае вялікую стомленасць у нагах.
Нарабіліся мы за цэлы дзень, што ногі калом пасталі. Лозкі Дзятл. Сёньня бацюшко
натто доўго абедню правіў, мо тры гадзіны с цэрквы ні выходзіла, ногі колам пасталі.
Старына Маст.
Ногі носяць каго. Хто-н. ходзіць. І так яшчэ здзіўленне, як яго ногі носяць. Пагарэлка
Карэл.
Ногі прыраслі да чаго. Жарт. Што-н. непрыкметна знікла, прапала. Тую цацку ўсё
сяло глядзець прыходзіло, тады ні ў каго гэдыкіх ні было. А патом да яе ногі прырасьлі.
Некаму ш спатрэбіласа, і ніхто ні ведая дзе. Старына Маст. Я тады шукала, шукала гэту
хустку, хіба да яе ногі прырасьлі. Верцялішкі Гродз.
Ногі рабіць. Гл. рабіць ногі.
Ногі ў рукі і бегчы, уцякаць і пад. Жарт. Сабрацца як найхутчэй. Вот рашылі ісьці ў
калхос красьці бульбу, пачалі толькі капаць – машына нейкая едзя, мы толькі гачкі хапілі,
ногі ў рукі і давай ходу. Амбілеўцы Шчуч. Толькі што быў тут, але як убачыў цябе, ногі
ў рукі і толькі яго й бачылі. Талмінава Ашм. Як убачыла нешта чорнае, дык адразу ногі ў
рукі і пабегла як дала рады. Пагранічны Бераст. Яўхім ногі ў рукі і пайшоў. Радзявічы Маст.
Ногі цягнуць. Ісці. Куды ўжэ ногі цягняш? Ашмянцы Шчуч.
Падняцца на ногі. Выздаравець, ачуняць пасля хваробы. Дык яна во паднялася на
ногі пасля такой цяжкой хваробы. Плянта Навагр
14 👁