Як прыгразіла, прэнтка даў у ногі. Аколіца Лепі Воран. Той злодзяй як даў ногі, то лець
дагналі. Чаплічы Бераст. Даў ногі, толькі яго і бачылі. Ганчары Свісл.
Дзе ўзяліся ногі ў каго. Хто-н. знайшоў у сабе сілу, спрыт, каб хутка пабегчы. Ён,
прыцэліўшы, стрэліў, а сам на дрэва. Глядзіць – тая свіння як пайшла ў лес, дзе ўзяліся ў
яе ногі. Магенцы Іўеў. (БФ, 131).
Закінуўшы ногі на бэльку ляжаць і пад. Няўхв. Без справы, без жадання працаваць.
А што ён мая больш рабіць? Ляжыць цэлымі днямі закінуўшы ногі на бэльку. Каменка
Шчуч. Праляжаў твой Сымон цэлую зімачку ногі на бэльку закінуўшы. Пячоўшчына
Валож. Столькі работы, а ён ляжыць закінуўшы ногі на бэльку. Вензавец Дзятл. Якая ў
яго хата! Хіба само што будзя рабіцца, калі ён жыве ўвесь час закінуўшы ногі на бэльку.
Алекшыцы Бераст. Ён ляжыць цэлымі днямі закінуўшы ногі на бэльку. Монькавічы Маст.
Знайсці ногі. Навучыцца хадзіць. Пра малое дзіця. Аленчын малы ўжо знайшоў ногі.
Тарнова Лід. О матка боска! Як ён змардуе міне за цэлы дзень. Здаецца, кап знайшоў
хуччэй ногі, мо ляхчэй было п. Вострава Маст. (СБНФ, 108). Мая ўнучка ўжо знайшла ногі,
бегая – ні дагоніш. Доцішкі Воран. Мой унучак адно ў тры гады знайшоў ногі, аж лягчэй
стала. Шаўдзіні Лід. (СГВ, 592). Як толькі малая знайшла ногі, у хаці нічого ні магу
знайсьці. Глядневічы Ваўк.
Зрабіць ногі. Жарт. Уцячы. Добра, што ўсьпелі зрабіць ногі, а то ш папала п нам.
Геранёны Іўеў. Я хацеў толькі яму пару слоў сказаць, а ён ужо зрабіў ногі. Пячоўшчына
Валож. Я пачуў, што за скуру могуць узяць, то адразу зрабіў ногі. Замасцяны Шчуч. Як
толькі знюхаў нячыстае, дык адразу зрабіў ногі. Ківанцы Воран.
Куды ногі ідуць ісці, пайсці. Без мэты, не выбіраючы пэўнага кірунку. Вазьму я на
плечы торбу і пайду во, куды ногі ідуць, а то ўсім тут абрыдла. Астравец Астр.
Ледва (ледзь, ледзьве, ледзьва) ногі валачы (мяняць, цягаць, цягнуць). Вельмі
марудна ісці. Баба каля хаты нічого цяшкаго ні робіць, а за цэлы дзень надэбаяцца, ледво
ногі валачэ. Кавалічы Гродз. (СНМ, 91). За дзень чысто занохаясса, здаецца, і нічого
цяжкого ні рабіў, а ледво ногі валачэш. Лаша Гродз. (СНМ, 55). Хвароба на яго, ходзячы
за гэтым дзецям, чысто прыстаў, ледво ногі валаку. Путна Гродз. (СНМ, 165). За весну
маркач чысто па гоўцах зб'ецца, ледво ногі валачэ. Лойкі Гродз. (СНМ-2, 131). Ці ж гэту
здыхляціну ў воз запрагаць, яна ледво ногі валачэ. Рагачы Гродз. (СНМ-2, 89). Яна ідзе, як
сьпіць, ледва ногі мяняя. Кіралі Шчуч. (СПЗБ-3, 106). Цюлюнкаватая баба ідзе, яна
здаровая, але ледва рухаецца, ледва ногі мяняя. Кіралі Шчуч. (СПЗБ-5, 379). Так напугаўся,
што ледзь ногі валачэ. Эйгеры Іўеў. (МСГВ, 306). У мяне было шэсьць курэй, ажно бачу,
што адна зь іх ледзьве ногі валочыць. Воля Дзятл. Ваш стары ледзьва ногі валок, а тата
патхапіў яго на машыну і прывёз дахаты. Масаляны Бераст. (СГВ, 597). Гэлена ледва ногі
цягая, робіць у сьвінарніку, але на работу памоўка, а мужык здароўе з'еў. Дашкаўцы
Маст. (СГВ, 647). Такі ўжэ млюга: ледзьвя ногі цягня, нямоглік гэты. Дзярэчын Зэльв.
(СНМЗ, 74). Які зь яго хадун! Ледзьвя ногі цягня. Варонічы Зэльв. (СНМЗ, 130). Алёна, як
згрузіла машыну лёну, дык назаўтра ледзьве ногі цягала. Жукоўшчына Дзятл.
Ледва (ледзьве) ногі прыцягнуць (дацягнуць, прывалачы) куды. Ад стомленасці з
вялікай цяжкасцю прыйсці, дайсці куды-н. Старая я ўжо зусім, дзеткі, у магазін схадзіла,
то ледзьво ногі прывалакла. Кусенцы Свісл. Папрацуеш цэлымі днямі, што вечарам
ледзьве ногі дахаты прыцягнеш, а бывала й есьці не хочаш. Пераганцы Воран. (ДМГ, 100).
Ледзьве ногі да лошка дацягням, а наранку зноў усё значала. Марцінавічы Зэльв.
На ногі падняць каго, што. Рабіць перапалох, хваляваць, бударажыць. Палянь, ужэ
пачала галасіць гэта галамызда, усю вёску на ногі паднімя. Клепачы Бераст. (СРЛГ, 29).
На ногі паставіць каго. Выгадаваць каго-н. Колькі сьлёз я праліла, колькі
нагаравалася, ледзьве дзяцей на ногі паставіла. Пруд Дзятл. (ДМГ, 74). Ні ўсьпела дзяцей
на ногі паставіць, як сама падупала здароўем. А што ён мужчына адзін зробіць. Хіба яе
сястра паможа. Генюшы Навагр
Дадатковыя словы
збецца, зеў
11 👁