выносілі смецце, а то ўжэ яго нох ні пацягнуць. Вердамічы Свісл. (ЗНФ, 56). Павэдлук
лонскаго году грыбоў – нох ні пацягнуць. Бершты Шчуч. (ЗНС, 46).
Ног не чуць пад сабой. Быць вельмі стомленым ад хадзьбы, бегатні, цяжкай працы
на нагах. Цэлы дзень тупаў каля хаты, здаецца ніц ні рабіў, а ног ні чую. Круглікі Гродз.
(СНМ, 147). Як малыя былі, та ўсе ў патапкі гулялі, набегаесса, ног ні чуяш. Свіслач
Гродз. (СНМ, 106). За цэлы дзень насоўваесса каля хаты, нох ні чуяш. Тумашы Гродз.
(СНМ, 93). Ішлі ўсю дарогу пешаком, нох ні чую пат сабой. Шчорсы Навагр.
(СГВ, 357).
НОГІ. Абуць ногі ў пасталы. Цвёрда намерыцца не ўдзельнічаць у чым-н., ухіляцца
ад чаго-н. Кіну я зарас усё, абую ногі ў пасталы, і разьбірайцяся самыя як хочаця.
Радзявічы Маст.
Абы ногі. Не важна які. Пра чалавека. Наш не пазірая на чалавека, на яго характар,
яму абы ногі. Сімакава Карэл. (СГВ, 576).
Адбіць ногі. Моцна стаміцца ад працяглай хадзьбы. Я дзісь адбіла ногі, покуль кароў
сваіх знашла. Навасяды Ашм. Учора хадзіла ў грыбы, адбіла толькі ногі, няма ні халеры.
Амбілеўчы Шчуч. Як далёка пойдзеш дзе, то вот адбіў ногі, пакуль прыйшоў. Ваўкавічы
Навагр. Ногі абіў, пакуль дастаў спраўку, аніяк прадсядацель ні хацеў даваць. Балічы
Гродз. (СНМ-2, 141).
Адкінуць ногі. Памерці. Аткінуў ногі, а дабро засталося ў гасударства. Іўе Іўеў.
Адкуль ногі ўзяліся бегчы, уцякаць і пад. Вельмі хутка. Уцякаў аткуль ногі ўзяліся.
Налібакі Навагр.
Адпусціць ногі. Прысеўшы ці прылёгшы, адпачнуць. Прысяць трохі на зэдлі,
атпусьці ногі. Завадзічы Гродз. Зайшла ў хату ногі атпусьціць, кап потым зноў пайсьці
на дзялку. Руда Яварская Дзятл.
Аж ногі за вушы заплятаюцца ў каго. Гумар. Хто-н. вельмі хутка (бяжыць). Глянь,
які лёхкі: ляціць аш ногі за вушы заплятаюцца. Дзеткі Воран. Бяжыць аш ногі за вушы
заплятаюцца, як віхар. Малюкі Воран.
Браць ногі ў рукі і бегчы і пад. Збірацца як найхутчэй. Бяры ногі ў рукі ды ляці, покуль
дзед не агледзяў, што ты сліўку зламаў. Турэц Карэл. (СГВ, 580).
Браць у ногі. Не прымаць блізка да сэрца, не ўспрымаць чаго-н. з павышанай
пачуццёвасцю. А мілянька! Нашла за што пяражываць! Бяры ў ногі! Драчаны Свісл.
Знайшла бе´ду – сын разгулёўса... Ні бяры ў голаў, а бяры ў ногі... Ён ш у цібе ўжэ кавалер.
Новая Руда Гродз. І чаго тут плакаць, бяры ўсё ў ногі, здаравейша будзяш. Ашмянцы
Шчуч. Ні бяры ў голаў, а бяры ў ногі, ляхчэй жыць будзя. Монькавічы Маст. Не слухай
ты гэтых плёткаў, не бяры ў галаву, а бяры ў ногі, зямля ацьцягне. Казакоўшчына Воран.
Ні думай ты пра гэто, бяры ў ногі, зямля ацьцягня. Косцевічы Ваўк.
Выцягнуць ногі. Памерці. Моцно рабіла, бало, мая бапця, таму і рано выцягнула ногі.
Мілявічы Маст. Пі, пі боляй, то можа хутчэй выцягняш ногі! Задварані Свісл. Рабіў наш
тата як конь, пакуль не выцягнуў ногі. Сарачаны Свісл. (СГВ, 583). Каб ён ні быў такім
трывалым, та ўжэ даўно ногі выцягнуў бы. Рудавіца Гродз. (СНМ-2, 234).
Гатоў ногі паламаць (зламаць) дзе. Няўхв. Дзе-н. такі беспарадак, вэрхал, што цяжка
прайсці. Як увайшла ў хату, то там гатова была ногі паламаць. Мацвееўцы Ваўк. Зашоў
я да іх у хату, а там гатоў ногі паламаць. Лозкі Шчуч. (ЗНФ, 24). Хай дваіх астануцца і
зробяць парадак, бо тут, самі бачыця, гатоў ногі паламаць. Накрышкі Дзятл. (ЗНФ, 24).
Дзіво што да яе ніхто ў хату ні ходзіць. Там гатоў ногі паламаць. Горкая Рута Карэл.
(ЗНФ, 24). У яе ў хаці такі беспарадак, што там гатоў ногі зламаць. Мілявічы Маст.
Даць у ногі. Імкліва, без аглядкі кінуцца ўцякаць. Іду, а яны абдымаюцца,
мілуюцца... Міне ні бачаць... Патходжу бліжай... Згледзялі... Як далі ў ногі!.. Думала,
пакалечацца. Бабіна Гродз. Як даў той заяц у ногі, дык толькі мы яго і бачылі. Індура
Гродз. Даў у ногі ад сабак. Жалудок Шчуч. Як даў у ногі, толькі яго й бачылі. Жылі Іўеў
12 👁