Кунцаўшчына Гродз. (СНМ-2, 171). Ты зняш, мусі нічого ні будзя с тваёй прозьбай. Хадзіў я да яго, прасіў, а ён – не, кажа. Бабіна Гродз. Вар. ніц (нічога) не будзе (не бэндзе). Нічога не зробіш. Мусіш пагадзіцца, іншага выйсця няма. Сталі строіцца. Паставілі выжай окнаў, прышоў нам укас, што тут ні паложана. Сколькі мы плакалі, грызьліся. А нічога ні зробіш. Сакалы Воран. (ДМГ, 153). Ну, брат, нічого ні зробіш – фарфал, трэбо на ново рабіць. Рацічы Гродз. (СНМ, 153). Нічога не скажаш. Пабочн. Ухв. Сапраўды, няма прычын сумнявацца. Які фарсовы стаў ваш Коля, хлопяц фарсовы, нічога не скажаш. Сялец Смагр. (СГВ, 520). Выгадавала чацьвёра сыноў, добрыя дзеці, нічога ні скажаш, заўсёды памогуць. Акмянеі Ашм. (ДМГ, 141). Паквапісты конь, нічога ні скажаш, але і грошы за яго добрыя даў. Рагачы Гродз. (СНМ, 102). Ён ужэ на гэтым руку набіў, як па масле ідзе, нічого ні скажаш. Ферма Гродз. (СНМ-2, 139). Нічого ні скажаш, дзеўка – хоць вады напіса, любо паглядзець. Пад'ятлы Гродз. (СНМ-2, 250). Вар. нічога (ніц) не скажаш. Нічога сабе. Неблагі, нядрэнны, даволі добры. Нічога сабе, хвайнае паліто. Еленка Дзятл. (МСГВ, 528). Некая круглавідная дзяўчына стаяла каля вас, нічога сабе, і хлопяц яе круглавіды. Мігова Гродз. (СГВ, 218). Вар. нічога (нішто, ніц) сабе. НІЧЫМ. Нічым нічога. Няўхв. І не думае рабіць, выконваць, дзейнічаць. Лето гарачо, усе, як мурашкі, стараюцца, а ён нічым нічого, есьці сабе ні зварыць. Бабіна Гродз. НІШТО. За нішто мець каго. Асудж. Не паважаць, не лічыцца з кім-н. Нівестка сваго дзеда за нішто мая, бэсціць, кажа: «Даўно трэбо паміраць». Круглікі Гродз. (СНМ-2, 30). Хоць людзі за нішто яго маюць, а ён усероўно фанабэрыцца, корчыць нешто с сібе. Рагачы Гродз. (СНМ-2, 245). Нішто сабе. Неблагі, нядрэнны, даволі добры. А бульба сёлета нішто сабе, урадзіла. Бароўшчына Шчуч. Вар. нічога (нішто, ніц) сабе. НОГ. Без задніх ног спаць. Вельмі моцна, беспрабудна. Ён так замардаваўся, што спаў без задніх ног. Навасёлкі Навагр. Усю ноч недзя шляўся, а цяпер сьпіць без задніх нох. Чапялевічы Сл. (МСГВ, 554). Валодзя яшчэ дрыхня бяз задніх нох с учарашняга дня. Старое Сяло Зэльв. Без ног. 1. прыйсці і пад. З адчуваннем вялікай стомленасці ў нагах. Сягодня як палётала піхатой па ўсіх фермах, то дахаты прыйшла без нох. Заборцы Астр. Бяз ног прышла дахаты з грыбоў, так зацягалася. Пеляса Воран. 2. застацца і пад. З нямогласцю ног, з хваробай у нагах. Столькі папахадзіць за плугам, та можно і без ног астацца. Кунцаўшчына Гродз. (СНМ-2, 141). 3. бегчы і пад. Вельмі хутка. Я ляцеў сюды без ног, а тут нічога німа. Варняны Астр. Ён дабег бес ног, за дзьве хвіліны. Зенявічы Навагр. Валіцца з ног. Адчуваць сябе стомленым, вельмі слабым. Калі мы будзем без перапынку рабіць, то будзям валіцца з ног да канца дня. Слонім Сл. З ног да галавы. Цалкам, поўнасцю. Ахаяла чалавека з ног да галавы. Чамяры Сл. (ЖНСл., 175). І як адзела Доська тую бліскучую сукенку, ды як прайшлася па вуліцы, так яе ўсе бабы з ног да галавы абгаварылі. Малі Астр. Абглядзелі цябе сусеткі з ног да галавы. Парэчча Гродз. Нашто ты наклала гэтую сукенку? Як пройдзяш па гуліцы, бабы абгавораць з ног да галавы. Літвінкі Гродз. (СГВ, 592). З ног збіцца. Моцна стаміцца, змучыцца. Ну я табе дам! Я з ног зьбілася цябе шукаючы! Васілевічы Гродз. Цэлы дзень парабіла на буракох, то аж з ног зьбілася. Бянейкі Лід. (СГВ, 592). Усе зьбіліся з ног, а ён сьпіць сабе спакойна. Дварэц Дзятл. З усіх ног бегчы і пад. Вельмі хутка, імкліва. З усіх ног яны пабеглі ў лес. Смільгіні Воран. Міша кінуўся ад дзеда з усіх ног. Клюкавічы Навагр. (СГВ, 593). Паліцай заўважыў хлопца і пачаў страляць па ём, а той з усіх нох кінуўся ў лес. Ацмінава Навагр. Той скочыў з дрэва і пабег з усіх ног с саду. Савічы Зэльв. (МСГВ, 456). Ног не пацягнуць грыбоў, ягад, смецця і пад. Вельмі многа. Лонскі рок ягат у гэтум месьці было – нох ні пацягнуць. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 56). Ходзь бы трохі далей ад ганку
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

падятлы
13 👁