НІТАЧЦЫ. Як па нітаццы хадзіць перад кім. Цалкам, без адгаворак
падпарадкоўвацца каму-н. Яна так свайго мужыка выцьвічыла, што той як па нітаццы
перад ёю ходзіць. Шабаны Гродз. (СНМ, 31).
НІТКІ. Да апошняй ніткі. 1. абабраць і пад. Поўнасцю, начыста. Абабралі яго да
ніткі. Еленка Дзятл. (МСГВ, 6). Зладзеі ўлезьлі праз акно, апчысьцілі да апошняй ніткі.
Міхалішкі Астр. 2. змокнуць і пад. Наскрозь, зусім. Такі дошч улупіў, змок да ніткі. Бабіна
Гродз. Да апошняй ніткі. Плясавічы Лід. (ППФВ, 19; МСГВ, 586). Вар. да апошняй
ніткі; да нітачкі.
Ніткі не рве. Няўхв. Няўмелы, неразвіты, неразваротлівы. Сасетка ў міне
аднафамільца, алі яна ніткі не рве. Я і песьні ведаю, і казак вам набаю, а яна нічого
добраго вам ні скажа. Купіск Навагр. Ніткі не рве – як саўсем слабы на розум чалавек, ні
такі гэта, знаяцё, разьвіты, слабы гаспадар. Каторы лодар ці які ніразьвіты. Усякія
людзі: ёсьць ні хочуць рабіць, ёсьць – ні ўмеюць. Краскоўскія Горы Навагр.
НІТКУ. Выцягнуцца ў нітку (на нітку). Прыкласці вялікія намаганні для
ажыццяўлення чаго-н. Ну, мы пакуль усіх сваіх дзяцей навучылі, дык у нітку выцягнуліся.
Падбалоцце Зэльв. Наша мама выцягнецца на нітку, каб усім было добра, каб усім хапіла.
Трабы Іўеў. Наша Каця выцягнецца на нітку, але ўсё зробіць як сьлет. Лелюкі Смарг.
(СГВ, 583). Пакуль усе работы пераробіш, то ў нітку выцягнешся. Даўгаполічы Зэльв.
На нітку распусціцца. Няўхв. Вельмі. Распусьціўся на нітку, бацькоў ні слухае,
вырабляе што хоча. Шчорсы Навагр.
Цягнуцца на нітку. Старацца з апошніх сіл. Мне, кажа, кап паступіць, тады б я
цягнулася на нітку. Яна гэдака старанна, гэдака працавіта, яна б добро вучылася, была
б добрай студэнткай. Возерск Карэл. (СБНФ, 296).
НІЦ. На ніц. Зусім, поўнасцю, дашчэнту. Спрацавалася ў гэтых заработках на ніц,
стала худзюшча як ражон. Малі Астр. Сабака, халера на яго, Зойку пакусаў, то бацько
зьбіў яго на ніц, ляжыць і з буды ні вылазіць. Пракопавічы Гродз. Вар. на (у) нет; на ніц.
● Ніц – параўн. польск. nic 'нішто'.
Ніц не будзе (не бэндзе). Не выйдзе, не атрымаецца. Ніц ні будзя, мой галубок, с свае
хаты нікуды ні пайду. Кузьмічы Гродз. (СНМ, 96). Ні разу ні карміўшы хоча канём
рабіць… Не, брат!.. Ніц ні бэньдзя! Вазьмі пакармі добро, тады дам загон згараць. Бабіна
Гродз. Вар. ніц (нічога) не будзе (не бэндзе). ● Ніц не бэндзе – параўн. польск. nic nie
będzie 'нічога не будзе'.
Ніц не папішаш. Нічога не зробіш, мусіш пагадзіцца. Ну чым я табе памагу, так ужэ
і будзя – ніц ні папішаш. Стокі Свісл.
Ніц не скажаш. Пабочн. Ухв. Сапраўды, няма прычын сумнявацца. Выказванне згоды
з чым-н., немагчымасці пярэчыць чаму-н. Файны хлопяц, ніц ні скажаш. Заполле Івац.
(ДСК, 237). Хлопец ладны, ніц ні скажаш. Ланявічы Гродз. (СНМ-2, 119). Вар. нічога (ніц)
не скажаш.
Ніц нічым. Абсалютна, зусім (не рабіць, не выконваць, не дзейнічаць). Малотшы
іхны такі гультай, ніц нічым ні робіць. Янаўляны Лід.
Ніц сабе. Неблагі, нядрэнны, даволі добры. Я была дзеўка так, ніц сабе, можно
сказаць, нарасхват. Сухінічы Маст. Бачыла зяця Антосіхі, з твару ніц сабе чалавек, але
такі клішавы. Квасевічы Івац. (ДСК, 110). Вар. нічога (нішто, ніц) сабе.
НІЦІ. Як ніці плёнтаць гаварыць. Няўхв. Абы-як, абы-што. Як станя гаварыць, та
німа на што слухаць, як ніці плёнтая. Шаляпкі Бераст. ● Плёнтаць – параўн. польск.
plątać 'блытаць, золытваць'.
НІЧОГА. Нічога не будзе. Не выйдзе, не атрымаецца. Учора на перагляды егдзілі,
мусі, нічога ні будзя, ні пойдзя, кажуць, зусім ён бедны. Пышкі Гродз. (СНМ, 118). Дзяцька
Арцём пачухаў патыліцу і кажа: «Браце, нічого ні будзя з гэтай задумы: грошай ні маю
Дадатковыя словы
зблытваць
13 👁