НЁМАН. Як у Нёман кануў. Прапаў, знік, не паяўляецца куды-н. Як пашла замуш, ні
разочку дахаты ні было, як у Нёман канула. Гудзевічы Маст.
НІГДЫ. На зялёныя Нігды. Іран. Невядома калі, ніколі. Калі яны там прыйдуць? Мо
прыйдуць на зялёныя Нігды. Ісаевічы Сл. Дачакаеся ад яго помачы на зялёныя Нігды.
Лылойці Смарг. Вар. на святыя (свентыя) Мігды альбо (або, або і, а можа, а можа і)
зусім нігды; на святыя (свентыя, святое) Нігды а можа і нігды; на святыя Нігды
(Мігды) што не бываюць нігды; на зялёныя Нігды. ● Нігды – псеўдаўласнае імя, імітаця
назвы свята.
На святыя (свентыя, святое) Нігды а можа і нігды. Іран. Невядома калі, ніколі.
Прыедзя, маму, ён, мусіць, на сьвятыя Нігды. Студзенікі Свісл. – Пазычыла Нюра ў міне
бойку, а адносіць ні адносіць. – Жджы, прынясе. На святыя Нігды. Старына Маст.
Дачакаяся ат цябе праўды на сьвятыя Нігды. Стары Двор Бераст. Пазычыў, то во будзяш
бачыць, што аддасьць ён табе на сьвятыя Нігды. Алекшыцы Бераст. Усе казалі, што ён
прыйдзе на сьвятыя Нігды, ажно прыйшоў. Падольцы Астр. Наабяцаць ён наабяцаў, але
на святыя Нігды гэта зробіць. Індура Гродз. Цяперака ён да нас хіба на святыя Нігды
толькі прыедзя. Купіск Навагр. Ён прыйдзя на святыя Нігды. Пабачыш сама. Ашмянцы
Шчуч. Казалі, што на сьвятыя Нігды пятух яйцо зьнясе. Сянькоўшчына Сл. На святыя
Нігды ён табе падарак купіць. Дзянісава Дзятл. Тут бульба ні вырасьця нігды, а мо як
вырасьця, то на сьвятыя Нігды. Гарадзішча Воран. – А калі мы пойдзям да бабы? – На
сьвятыя Нігды. Стокі Свісл. Чакай... А як жа... Верне ён табе на сьвятыя Нігды.
Пячоўшчына Валож. – Валя, ну калі ўжэ ты за міне замуш выйдзяш? – На сьвентыя
Нігды. Струбніца Маст. Ні давай Кісловічам грошы, бо на свентыя Нікды ні атдадуць.
Лунна Маст. Аддасьць ён табе на сьвентыя Нігды. Алекшыцы Бераст. Чакай, прыдзе...
На сьвятое Нігды. Шышкі Сл. От, пазычыла чалавеку грошы, а аддасьць, пэўна, на
сьвятыя Нігды а можа і нігды. Голдава Лід. Вар. на святыя (свентыя) Мігды альбо (або,
або і, а можа, а можа і) зусім нігды; на святыя (свентыя, святое) Нігды а можа і
нігды; на святыя Нігды (Мігды) што не бываюць нігды; на зялёныя Нігды.
На святыя Нігды што не бываюць нігды. Іран. Невядома калі, ніколі. Дажджэся
ты яго на сьвятыя Нігды што не бываюць нігды. Левыя Масты Маст. Вар. на святыя
(свентыя) Мігды альбо (або, або і, а можа, а можа і) зусім нігды; на святыя (свентыя,
святое) Нігды а можа і нігды; на святыя Нігды (Мігды) што не бываюць нігды; на
зялёныя Нігды.
НІЗКА. Нізка сесці. Пацярпець няўдачу. Не вядзі сябе натта высока, бо ніска сядзіш.
Завельцы Астр. (СПЗБ-4, 416).
НІКОЛІ. Да святога Ніколі. Іран. Невядома калі, ніколі. Ты тую працу зробіш да
святога Ніколі! Падгорная Сл. ● Ніколі – псеўдаўласнае імя, імітаця назвы свята.
На святыя Ніколі. Іран. Невядома калі, ніколі. Мусіць, я ўжо другі раз у цябе на
святыя Ніколі буду? Парэчча Сл. (Стэц.-1, 185).
НІКУДЫ. Нікуды не дзенешся. Мусіш пагадзіцца і зрабіць што-н., бо іншага выйсця
няма. Усеадно да нас прыдзяш, нікуды ні дзенешса. Баранава Гродз. (СНМ-2, 241). Ён
мусіць заплаціць, нікуды ні дзеняцца. Ліпкі Гродз. (СНМ-2, 137).
НІТАЧКІ. Да нітачкі абабраць і пад. Поўнасцю, начыста. Ды ён ш цібе да нітачкі
абабраў. Мікелеўшчына Маст. (ПМГ, 101). Ён прыйшоў да яе нібыта на дом. А на самым
дзеле аблаташыў да нітачкі. Заборцы Астр. Вар. да апошняй ніткі; да нітачкі.
З каждай нітачкі льецца (цячэ) у каго. Хто-н. вельмі мокры, спацелы. Ці можно ў
вас апсушыцца? У міне с каждай нітачкі лецца. Дзе ш, такі дошч. Бабіна Гродз. Бачу,
што замарыласа. С каждай нітачкі ў яе цячэ, а сяраўно ні разагнецца, пакуль загон ні
аполя. Бабіна Гродз
14 👁