НЕМЦАМІ. За немцамі. У перыяд нямецкай акупацыі з 1941 па 1944 гады. За немцамі людзі страдалі. Да вайны мелі кусок на калёнях, і лепяй было рабіць, уражай быў лепшы. Старынкі Шчуч. (ДМГ, 59). За немцамі мне было ўжэ чатырнаццаць год. Клюкоўцы Бераст. (ДМГ, 31). За немцамі ў нас у лапцях хадзілі старыя і дзяўчата. Каралін Зэльв. (МСГВ, 258). Вар. за немцам (за немцамі); пры немцах. НЕМЦАЎ. Як сем немцаў дурны. Абразл. Вельмі (дурны, неразумны). То швагер твой дурны як сем немцаў, калі ні пасьпеў ажаніцца і паехаў на заропкі. Вішнеўка Зэльв. НЕМЦАХ. Пры немцах. У перыяд нямецкай акупацыі з 1941 па 1944 гады. Пры немцах жалезную дарогу другую ўвялі. Дзягаўцы Ашм. Вар. за немцам (за немцамі); пры немцах. НЕНАМНОГА. Ненамнога адходзіць ад каго. Быць амаль такім самым, мала чым адрознівацца ад каго-н. – Гэты Гэлін хлопяц натто, мусі, урэдны. – Маўчала п хоць ты, нінамного і твой ад яго атходзіць. Старына Маст. Вар. недалёка (ненамнога) адходзіць (адыходзіць, стаяць). НЕРВЫ. Ка´паць на нервы каму. Дакучаць прыдзіркамі, папрокамі, заўвагамі, раздражняць, выводзіць з сябе каго-н. Перастань капаць мне на нервы, галава і так баліць. Вераб'евічы Навагр. Нервы церабіць. Гл. церабіць нервы. Трапаць нервы каму. Няўхв. Нерваваць, раздражняць каго-н. Доўга ты мне трапаць нервы будзеш? Ашмянцы Шчуч. Трымаць нервы ў скрутку. Захоўваць вытрымку, стрымліваць свае пачуцці. Трымай нервы ў скрутку, калі хочаш, кап дзеўка твая была, другога разу ўжо ні будзе. Пятрэвічы Бар. Церабіць сабе нервы. Нервавацца, хвалявацца. Не цярабі ты сабе нервы. Апонаўцы Воран. Не буду ўспамінаць нічога, толькі церабіць нервы. Дзеткі Воран. Церабіць нервы каму. Нерваваць, раздражняць каго-н. Не цярабі мне нервы, бо зараз дастанеш. Дварчаны Воран. Ты мне тут нервы не цярабі, бо як зазлуюся, то мала ні пакажацца. Апонаўцы Воран. Ні церабі нервы, успакойся, паглядзіш, усё будзя добра. Першамайск Шчуч. НЕРУШ. Святы (свенты) неруш. Няўхв. 1. Незачэпа, недатыка. Ні даткніся да яго, ні зачапі. От ужэ сьвяты неруш. Правыя Масты Маст. Ён у нас сьвенты неруш, ніхто ні мая права да яго пальцам даткнуцца. Лінгі Воран. Во дзе сьвенты неруш. Пальцам не прыруш – расплачацца. Пеляса Воран. 2. Залішне спакойны, нерашучы, нехлямяжы чалавек. Твой мужык – сьвенты неруш, стаіць каля плоту, а зь яго й слова ні выцягняш. Асіпаўцы Воран. НЕТ. На (у) нет. Зусім, поўнасцю, дашчэнту. А ў міне ў гэтум року яргіні зусім ні было, зьмерзла ўся ў сьцёпцы, прапала на нет. Старына Маст. Карова спорцілася на нет, увечара паўвядра малака дае, а ўрано ніяк ні дасьць. Купры Шчуч. За гэты час яна высахла на нет. Новы Двор Свісл. Як залезьлі сьвіньні ў гарот, зьелі капусту, усё зьмясілі на нет. Жупраны Ашм. Калхозныя каровы ўсе мае буракі спляжылі на нет. Райца Карэл. Ня есьць нічого, высахла на нет, усё па сваём Хведары плача. Шчонава Карэл. Дзяўчына якая ладнейша, то цэлы вечар танцуя. Здояць яе хлопцы на нет. Ціхаволя Свісл. Трэбо плакаці маладой, моцно плакаці, зравеца на нет. Індура Гродз. Прапалі кураняты на нет. Руда Яварская Дзятл. У вайну хата наша згарэла на нет, начавалі ў сусецкім гумне. Руда Яварская Дзятл. Было мокрае лета, бульба згніла ў нет. Сялец Лід. (СГВ, 507). Вар. на (у) нет; на ніц. НЕШТА. Нешта нейкае. 1. Досыць дзіўна. Нешто нейкая, адважыўся сказаць на людзях. Гудзевічы Маст. Нешто неко, ніколі ні чула, каб ён сьпявоў, а тут зацягнуў песьню. Бабіна Гродз. Нешто неко, што Міхась на Ірцы жаніўса, у яе ш нічого пасьці німа, тулькі што сама хароша. Старына Маст. 2. Штосьці незвычайнае, адмысловае. Надзеня караватку, прыбярэцца і думая, што ён нешто неко. Салаўі Гродз. (СНМ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

верабевічы
13 👁