сёмым небе. Вераскава Навагр. Ты чула, па тэлевізары гаварылі, што чалавек сямнаццаць мілёнаў выйграў па латарэі. Мабыць, на сёмым небе ат шчасьця быў. Запрудзяны Воран. Сёння наша Зіна павінна быць на сёмым небе, натта харошу сукенку маці ёй купіла. Лелюкі Іўеў. (СГВ, 581). Алёна ад велькай радасьці была на дзісятым небе. Каменка Бераст. НЕВЯДОМА. Як невядома што. Вельмі моцна, занадта. Сёньня хадзіла на вёску, та змучыласа як нівядомо што. Што ты хочаш – такая сьпёка! Лунна Маст. НЕДАЕДАК. Кашэчы недаедак. Іран. Невялікі, маларослы, мізэрны чалавек. Манін хлопяц зусім некі кашэчы недаедак, бо нідагледжаны, які там доглят... Малая Бераставіца Бераст. НЕДАЛЁКА. Недалёка адыходзіць (адходзіць, стаяць) ад каго. Быць амаль такім самым, мала чым адрознівацца ад каго-н. Не сьмейся ты з гэтага дурнога, бо ты ат яго нідалёка адыходзіш. Зенявічы Навагр. Ты вот на яе нагаворваяш, што такая-сякая... А я вот табе ў вочы скажу: і ты ад яе нідалёко атходзіш. Адзінакавыя, што адна, што другая. Бабіна Гродз. Ты сьмяесься з Валодзі, што ён усё прапівая, а сам нідалёко стаіш ад яго. Дарагляны Маст. Вар. недалёка (ненамнога) адыходзіць (адходзіць, стаяць). НЕДАРЭЗАНЫ. Як недарэзаны крычаць, раўці і пад. Няўхв. Вельмі моцна, нястрымна. Чаго ты равеш як нідарэзаны?! Беліца Лід. НЕЖЫВЫ. Як нежывы. 1. Павольны, затарможаны. Раскатурхай яго, а то зусім як ніжывы. Турэц Карэл. (МСГВ, 420). Трэбо ехаць, а ён нешто корпаяцца, прыбіраяцца, як ніжывы. Гарны Гродз. (СНМ-2, 111). 2. ісці і пад. Памалу, ледзь перастаўляючы ногі. Чысто даўсё пры малатарні, прышоў як ніжывы. Валькевічы Зэльв. (СНМЗ, 39). Ды ідзі ты хучэй, плёнтаеш як ніжывы. Дубна Маст. Ні магу дачакацца, зусім ні варушыцца, ідзе як ніжывы. Моцевічы Лід. НЕМА. Хоць нема крычы (енчы) каму. Выкл. Выказванне адчаю, бяссілля. У каго-н. склалася цяжкае, бязвыхаднае становішча. Паразлазіліся ўсе с хаты, а тут сена прывезьлі, дык мне адной хоць нема крычы. Баравікі Іўеў. (ЗНФ, 76). Бяда адна ні ходзіць, у іх жа і малы захварэў, дык Марысі ціпер хоць нема енч. Шыганы Сл. (ЗНФ, 76). Мне было хоць нема енч, як убіўся ў гушчар. Малыя Азёркі Маст. (ЗНФ, 76). Мусіць будзя пагода мяняцца, бо гэдак ногі круцяць, хоць немо крычы. Лунна Маст. НЕМАРАСЦЬ. Немарасць бярэ каго. Становіцца нядобра, прыкра, няёмка. Як убачыць у каго што новаё, дак пнецца сама купіць, аж яе немарасць бярэ. Селішча Навагр. (ЖС, 25). Адно немарасьць бярэ ад брыткіх слоў. Беліца Лід. (СГВ, 295). На рабоці кожны дзень адно і тое: бабы сварацца, мужыкі п'юць, аж немарасьць бярэ. Лаздуны Іўеў. НЕМАЧ. Каб немач узяла каго. Выкл. Пажаданне кепскага каму-н. Каб цябе немач узяла, як ты гэтага не бачыла. Рахавец Навагр. Каб цібе немач узяла ды каб ты ні вытрымаў. Круглікі Гродз. (СНМ-2, 148). Немач яго бяры. Няхай будзе так як ёсць, можна пакінуць без увагі. Выказванне ўступкі. Немач яго бяры з гэтым гаражом, глаўно кватэру набыць. Талькаўцы Ваўк. Немач яго (яе, іх) знае. Невядома. – А твая дзе? – А немач яе зная, яшчэ зранку прапала, можа дзе да Дупка пайшла. Першамайск Шчуч. Пад немач. Выкл. Выказванне незадавальнення, адмаўлення. Так абрыдлі гэтыя сьвіньня равучы. Загані ты іх пад немач у хлеў. Накрышкі Дзятл. НЕМКА. Як немка ў бэзе. Разгублены, збянтэжаны. А яна спалохалася і сядзіць як немка ў бэзе. Гуды Лід. НЕМЦАМ. За немцам. У перыяд нямецкай акупацыі з 1941 па 1945 гады. Я за немцам і замуш вышла, але маяго мужыка на вайну сразу забралі. Гарнастаевічы Свісл. (ДМГ, 8). Помню, яшчэ за немцам кабылу ўкралі. У мяне хароша кабыла была. Тарнова Лід. (ДМГ, 91). Вар. за немцам (за немцамі); пры немцах
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пюць
13 👁