Ні нашым ні вашым. Нікому, ні адным і ні другім. Былі па сабе: ні нашым ні вашым. Вайцехаўшчына Бераст. Найлепяй та ні с кім дзялоў ні мець – ні нашым ні вашым. Бабіна Гродз. НЕБА. Аж у неба б'е. Вельмі высокі. Сын так вырас, аж у неба б'е. Вялікая Воля Дзятл. Ураджай у гэтым годзе аж у неба б'е. Руда Яварская Дзятл. Залезці на неба. Ухв. 1. Дасягнуць вялікіх поспехаў у чым-н. Залес на неба наш Аўсей, стаў прэтсідацілям. Даліняны Шчуч. 2. Адчуць вялікую радасць, задавальненне ад чаго-, каго-н. Наста на неба залезла, як яе Васік далей вучыцца пайшоў. Турэц Карэл. Ну, такі залезла на неба наша Франя, ажаніла сына. Еўлашы Шчуч. (СГВ, 590). З неба глядзець на каго. Быць на тым свеце. Адна я асталася, мой Ваня даўно на міне зь неба глядзіць. Навасады Свісл. З неба зваліўся. 1. Не разумее таго, што відавочна ўсім. Ты што, зь неба зваліўся, што нічога не знаеш яшчэ. Геранёны Іўеў. Хіба ты з неба зваліўся, ня ведаяш, што мая сястра замужам. Пархімаўцы Бераст. (СГВ, 592). 2. З'явіўся нечкана, невядома адкуль. Хіба ты зь неба зваліўся, ніхто не бачыў, як ты прыйшоў. Праважа Воран. Вар. з неба зваліўся (упаў). З неба зоры зняць. Ухв. Дасягнуць чаго-н. выдатнага, выключнага, неверагоднага. Некалі я хацела зь неба зоры зьняць, а засталася ні ш чым. Купіск Навагр. З неба ўпаў. Не разумее таго, што відавочна ўсім. Ты хіба зь неба ўпаў? Уся вёска ўжэ другі дзень пра гэта гудзіць. Лагады Шчуч. Вар. з неба зваліўся (упаў). Неба галавой падпірае. Вельмі высокі. Пра чалавека. Але і вымахаў, неба галавой падпірае. Талмінава Ашм. Неба з зямлёю. Вялікае адрозненне. Ён і яна – гэта неба зь зямлёю, а ўсё ш сышліся. Жылі Іўеў. Як яны там ужывуцца разам? Гэта ш неба зь зямлёю. Берагоўцы Шчуч. Неба ў клетачку. Турма. Чаму на работу ні ходзіш? Даўно бачыў неба ў клетачку? Чуркі Ашм. (ЗНФ, 50). Я, Васька, усяго на сьвеці пабачыў: і вайну, і голат, і неба ў клетачку – усё прайшоў. Драгуці Воран. (ЗНФ, 50). Будзя табе неба ў клетачку, не можа быць, каб гэта ўсё так прайшло? Талмінава Ашм. (ЗНФ, 50). Дагуляяцца ён, пукі неба ў клетачку ні пабачыць. Ашмяны Ашм. Пад неба. Вельмі высокі хто-н. Адна малая, а другая – гардэда, пад небо пашла. Бершты Шчуч. (ЗНС, 41). Вырас пад неба, а дурны як трэба. Бабіна Гродз. Пасвісцёл некі, высокі пад небо, а дурны як трэбо. Клачкі Гродз. (СНМ, 105). Хоць з неба дастань. Любым спосабам і абавязкова. Яг загануў, то хоць зь неба яму тых яблыкаў дастань. Грабава Зэльв. (СНМЗ, 45). Чакаць з неба пагоды. Заставацца ў вымушаным, няпэўным чаканні. Чаго нам чакаць з неба пагоды! Давайце будзем пачынаць. Прыйдуць – і ім будзе па чарцы. Ды яшчэ і па штрафной. Старое Сяло Зэльв. (Стэц.-1, 186). Як з неба зваліўся. З'явіўся нечкана, невядома адкуль. Ніхто ні думаў, што прыедзя, а ён як зь неба зваліўся. Зачэпічы Шчуч. Патапка як зь неба зваліўся ў суботу. Судня Стаўб. Як неба з зямлёй. Зусім розныя, процілеглыя. Яна сь сястрой як неба зь зямлёй. І харакцерам, і паводзінамі. Ходараўцы Лід. НЕБАМ. З небам гаварыць. Вельмі высокага росту. Вунь пайшла дзяўчына, зь небам гаварыць. Хвілячы Дзятл. Сын вырас, што з небам гаворыць, а бацькі малыя, нязавідныя. Купіск Навагр. (ЖНС,108). НЕБЕ. На сёмым (дзясятым) небе быць і пад. Радасным, шчаслівым задаволеным (быць). Як мама сказала, што возьме ў Вільню на кірмаш, дык я была на сёмым небі. Гудагай Астр. Ат шчасьця, што Ігнат вярнуўся з вайны, я была на сёмум небі. Дарагляны Маст. Я на сёмым небе ад радасьці быў. Пераходы Шчуч. Я сёньня ат такой навіны на
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявіўся
11 👁