палучкі да палучкі. Падліпкі Гродз. (ЗНФ, 90). Хватая ў іх усяго, і грошай тых як насеяно. Пруды Дзятл. (ЗНФ, 90). НАСІЦЬ. Насіць у сабе. Нікому не расказваць. Ён такі чалавек, што ўсё носіць у сабе. Ганчары Маст. НАСОК. Чый насок глядзіць (паглядае) у пясок. Хто-н. нядужы, слабы, нядоўга будзе жыць. Што ты маяш да старога, ужо яго насок глядзіць у пясок. Кемяны Шчуч. (СГВ, 599). Ты яшчэ пажывеш, ты на сем гадоў за міне малотша, а я, відаць, наўрат ці пяразімую, мой насок паглядая ў пясок. Белае Гродз. (ЗНФ, 50). І гадоў шмат, і здароўя німа, ужэ мой насок паглядая ў пясок. Машталеры Маст. (ЗНФ, 50). Чый насок не глядзіць у пясок. Хто-н. не такі слабы, што можа скора памерці. Ні бядуй ты па ём, ішчэ яго насок ні глядзіць у пясок, пяражыве цібе. Раўтовічы Зэльв. (ЗНФ, 49). Ні страш ты дзяцей, шчэ твой насок ні глядзіць у пясок. Бердаўка Навагр. (ЗНФ, 49). НАСЦЯ. Здрасця я ваша Насця. Выкл. Нядобразычлівая рэакцыя на чыё-н. выказванне. Ну, здрасьця я ваша Насьця! Гавары ды думай, што гаворыш. Сурынка Сл. НАТАШКА. Як Наташка рудзінска гаварыць і пад. Няўхв. Неразумна (гаварыць). Што ты малоціш абы што, як тая Наташка рудзінска, аш гатко слухаць на твае разгаворы. Лунна Маст. ● Тлумачэнне інфарманта: «Шмат гадоў таму прыехала ў вёску Лунна з Гродна на жыхарства жанчына Наташка Рудзінска. На першы погляд яна здавалася разумнай жанчынай. Вяскоўцы даведаліся, што яна мае нават пэўную адукацыю. Наташка была вельмі гаваркой. Аднак пасля высветлілася, што нічога талковага яна не скажа, а наадварот, толькі глупства. Адсюль і пайшло як Наташка рудзінска». НАХРАП. Ані на´храп. Ні ў якім разе, зусім не, нізавошта. Гэта ш да Гэльці ўдаваўся нейкі міхалісны, так яна ані нахрап. Заборцы Астр. НАЦІНА. Як націна. Зусім, вельмі (худы, кволы, слабы хто-н.). Трэці гот дзіцяці, а яшчэ ні ходзіць. І слабы як націна. Куляўцы Шчуч. (ЗНФ, 91). Старая наша стала слабая як націна. Пяроўцы Воран. (ЗНФ, 91). Пабыў у тым лагеры, то прыехаў як націна. Купіск Навагр. Вар. як націна (націнка). НАЦІНКА. Як націнка. Зусім, вельмі (худы, кволы, слабы хто-н.). На лаўцы сядзела дзе´ўчынка, ды такая ўжэ благенька, як націнка, здэцца, што й крыві ў ёй німа. Старына Маст. Вар. як націна (націнка). НАЦІНУ. У націну высахнуць. Вельмі моцна (схуднець). Мікола цяпер высах у націну. Суцькава Смарг. НАЧВАЧ. Як начва´ч. Вельмі тоўсты хто-н. Ты што жываціско атставіў, стаіш як начвач які. Лаша Гродз. (СНМ, 11). НАЧНІЦЫ. Начніцы падпадаюць каму. Хто-н. капрызіць, плача, не спіць уначы. Пра дзіця. Начніцы патпадаюць малому дзіцяці. Дакудава Лід. (СПЗБ-3, 445). НАШАМУ. І нашаму і вашаму. І тым і другім, усім без выключэння. Табе, Божа, і табе, Божа, служу, і нашаму і вашаму. Малі Астр. (СПЗБ-4, 490). Вар. і нашым і вашым; і нашаму і вашаму. НАШЧЫКАНЫ. Як нашчыканы. Асудж. Вельмі злосны. Што ты лётаяш як нашчыканы. От ужо хочаш, каб усё на тваё выходзіла, а калі па-мойму будзя. Вялікія Канюшаны Лід. НАШЫМ. І нашым віль і вашым віль. Няўхв. Адным і другім адначасова служыць, дагаджаць. А ён такі: і нашым віль і вашым віль, глядзіць, як яму выгадняй. Явар Дзятл. І нашым і вашым. І тым і другім адначасова, усім без выключэння. Ты зь ім ні разьбярэся, ён і нашым і вашым добры. Ліпнішкі Іўеў. І нашым і вашым. Петралевічы Сл. (МСГВ, 593; ППФВ, 32). І вашым і нашым. Пералом Гродз. (СНМ, 183). Вар. і нашым і вашым; і нашаму і вашаму
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
13 👁