НАДАЯДА. Надаяда душы. Няўхв. Назойлівы, надакучлівы чалавек. Такі ўжэ гэты
Міша надаяда душы, ні мінуты ні дасьць спаконо пабыць: баба, дай, баба, раскажы – усё
баба і баба. Агароднікі Дзятл.
НАДЗЕІ. Без надзеі жы´ця п'яны і пад. Няўхв. Вельмі (п'яны). – Владзя, ці твой
дома? – Ды дома, каб яго халера! Прывалокся п'янюткі без надзеі жыця. Стокі Свісл.
Пшы надзеі. Цяжарная. Каця наша ўжо пшы надзеі. Падольцы Астр. А хіба ваша
дачка ўжэ пшы надзеі? Плябанішкі Гродз. ● Пшы – польск. przy 'пры'.
НАЖА. Без нажа кончыць каго. Няўхв. Давесці каго-н. да адчаю, да невыносна
цяжкага становішча. Я ні магу боляй так жыць!.. Ты міне без нажа кончыш. Сцігане Іўеў.
Гэта такая халера, як да каго ўвяжацца, дык бяз нажа кончыць. Сурынка Сл.
НАЖОМ. Паласнуць як нажом па сэрцы каму. Выклікаць вельмі непрыемныя
пачуцці, прычыніць нясцерпны душэўны боль каму-н. Гэта зьвестка паласнула як нажом
па сэрцы. Малі Астр.
Хоць нажом рэж. Вельмі густы. Варэньне мусі трохі пераварыла, бо як астыгла, то
хоць нажом рэш. Заборцы Астр.
Як нажом па сэрцы (у сэрца) каму. Вельмі непрыемна, балюча каму-н. Пра
душэўныя перажыванні. Твая навіна як нажом па сэрцы. Мала мне гора, дык яшчэ і ты
месца знайсьці ніяк не можаш. Гот пражыла і ўжо расходзіся. Дзеравянчыцы Сл. Ён
гаворыць, а мне як нажом па сэрцы. Пасінічы Сл. Як ужэ дачка што на матку скажа,
то той як нажом па сэрцы. Копаніха Смарг. Даведалася, што ўнучка захварэла, дык мне
як нажом у сэрца. Шылавічы Сл.
НАЖЫ. На нажы ісці. Вельмі моцна, рэзка, бескампрамісна сварыцца. Так пачалі
вадзіцца – ні разьняць, на нажы ішлі. Бялужышкі Воран.
НАЗАЎТРА. Як назаўтра трэба. Няўхв. Вельмі марудна, зусім не спяшаючыся
(рабіць што-н.). Пайшлі скарэй, ні ўвідзім нічога, бу збіраясься як назаўтра. Кунеі Воран.
Хуччэй ты ідзі, а то трусіш як назаўтра трэба. Пескі Бераст. (СГВ, 488). Робіць як
назаўтра. Малі Астр. Здаецца, і ні стары, а ідзе як назаўтра, ледзьве ногі валачэ. Каленікі
Гродз. (СНМ-2, 95). Што ты ідзеш як назаўтра, так мы нікуды не пасьпеям. Бершты
Шчуч. Што ты цягняся як назаўтра. Ганчары Свісл.
НАЗЕ. На адной назе схадзіць, збегаць і пад. Вельмі хутка, не затрымліваючыся.
Схадзі ў магазін і на адной назе назат, бо пойдзям у баню. Вольна Бар. Бяжы, сынок,
толькі на адной назе! Залацеева Зэльв. Вар. на адной назе (пяце).
На курачай назе. Невялікі і звычайна стары. Пра хату ці іншы будынак. Стаіць хата
ў лазе на курачай назе. Старое Сяло Зэльв. (СНМЗ, 65). На курачай назе свіран паставіла.
Жыдзевічы Іўеў. (СПЗБ-2, 579).
На курынай назе трымацца. Быць нетрывалым, ненадзейным, хісткім. Гэты
гаршчок на курынай назе трымаяцца, зара заўсем прагарыць. Бабіна Гродз.
НАКРУЧАНЫ. Як накручаны. Без упынку, без перадыху, у пастаянным руху (рабіць
што-н.). Цэлы дзень ані сесьць, ані стаць пастаяць – столькі работы... Як устаняш
зраніцы, і лётаяш як накручаны: то карова, то сьвіня, то куры. Амбілеўцы Шчуч.
НАМІ. Між намі гаворачы. Пабочн. Пад сакрэтам. Усё Юрку ўдавалася, а вось ж
жонкай, між намі гаворачы, не пашанцавала. Страла Дзятл.
Па-за намі. Прайшло, засталося ў мінулым. Цяшко было, але ўсё ўжэ па-за намі.
Пугачы Шчуч.
НАРАЎНА. Не нара´ўна каму. Не падабаецца што-н. каму-н. Такая ганаровая, што
ні скажы, усё ёй ні нараўно. Купіск Навагр.
НАСЕЯНА. Як насеяна чаго. Вельмі многа, у вялікай колькасці (звычайна грошай).
Ды каб жа ш у міне тых грошай ні было, ці што. А то ш як насеяна. Дальбох, праўду
кажу, дачушка. Моцевічы Лід. (ЗНФ, 90). Гэта ў цібе грошай як насеяна, а ў міне – ат
Дадатковыя словы
пяны, пянюткі
12 👁