кейбал, усё таўчэцца і таўчэцца пад нагамі. Дарашэвічы Гродз. (СНМ, 69). Вар. блытацца (круціцца, мэнтацца, плёнтацца, плетацца, путацца, совацца, таўчыся, шлындаць) пад нагамі. Усё дагары нагамі паставіць дзе. Учыніць поўны беспарадак дзе-н. Дзіцей як пакіняш адных у хаці, та ўсё дагары нагамі паставяць, нічого ні знойдзяш. Солы Гродз. (СНМ-2, 141). Дзеці любяць сваволіць, пакінь тулькі адных, та ўсё дагары нагамі ў хаці паставяць. Саволеўка Гродз. (СНМ-2, 206). Шлындаць пад нагамі. Няўхв. Перашкаджаць сваёй прысутнасцю што-н. рабіць. Ну што ты шлындаеш пад нагамі. Рыбакі Шчуч. Вар. блытацца (круціцца, мэнтацца, плёнтацца, плетацца, путацца, совацца, таўчыся, шлындаць) пад нагамі. Як не сваімі нагамі ісці і пад. Вельмі марудна, стомлена. З поля мы ўжэ шлі як не сваімі нагамі. Падбалоцце Зэльв. Вар. як не сваімі нагамі. НАГАХ. Ледзь на нагах стаяць. Быць вельмі слабым, стомленым. Пасля хваробы мой гаспадар ледзь на нагах стаіць. Старое Сяло Зэльв. На сваіх нагах. Здаровы, не хворы, можа сам сябе дагледзець. Ты свае мацяры ні пагрэбуй, яна сама сібе можа дагледзяць, яна ашчэ на сваіх нагах. Свіслач Гродз. (СНМ-2, 156). Не на сваіх нагах ісці. Вельмі марудна, павольна. Ад стомы ці з-за хваробы. Назат ён ужэ ні бех, а ішоў ні на сваіх нагах. Падбалоцце Зэльв. Па нагах як па асфальце хадзіць і пад. Іран. Няўклюдна, наступаючы на ногі каму-н. Што гэта ты ходзіш мне па нагах як па асфальце. Хутар Праважа Воран. Пры нагах. Хадзячы, здольны хадзіць. Чалавек быў пры нагах, пры свеце чалавек. Парэчча Гродз. (СПЗБ-4, 387). НАГІ. З левай нагі ўстаць. Быць у дрэнным настроі. Чаго бурчыш? З левай нагі ўстоў? Ананічы Дзятл. З нагі на ногу. Павольна, не спяшаючыся. Яна ўсё сваё жыцьцё гэдык пражыла, з нагі на ногу, нідзе яна не паспяшыла. Хамічы Зэльв. Нагі не варты каго, чыёй. Нікчэмны, ні ў якое параўнанне з кім-н. Ты ж яго нагі не варта, чаго яшчэ выдумляяш усякая глупства? Міхнічы Смарг. (СГВ, 599). Устаць не з той нагі. Быць у дрэнным настроі. Устаў ні с той нагі, вот і крычыш, нарвуеся, лётаеш як угарэлы, а толку мала. Запрудзяны Воран. Хоць да нагі прыкладай каго. Хто-н. лагодны, ціхі, пакорлівы. Верчынага мужыка хоць да нагі прыкладай. Дварчаны Свісл. НАГЛА. Нагла яго ведая. Няўхв. Невядома. А нагла яго ведая, дзе ён прападая цэлы дзень, дзе яго бура носіць. Гарны Гродз. (СНМ, 91). НАГОЙ. Адной нагой над магілай стаяць. Быць блізкім да смерці. Адной нагой над магілай стаіць. Ятаўты Бераст. (ППФВ, 5; МСГВ, 579). НАГУ. На адну нагу выпіць. Часта жарт. Адну чарку, па адной чарцы. Паўлік з намі быў, аля выпіў толькі на адну нагу. Як ні прасілі, больш ні ўзяў. Гудзевічы Маст. (ЗНФ, 47). Вар. на адну нагу (ногу). На другую нагу выпіць. Часта жарт. Яшчэ адну чарку, па другой чарцы. Та зарас выпьям на другую нагу, каб лёхко ісьці было. Гудзевічы Маст. Выпі яшчэ на другую нагу, будзя вісялей. Пеляса Воран. Давай прапусьцім і на другую нагу. Навіянка Воран. (ЗНФ, 47). Ну, што ты ўжэ так паказваяш сібе? Як усе, так і ты. Выпі і на другую нагу. Крапіўніца Свісл. (ЗНФ, 47). Вар. на другую нагу (ногу). На рыб'ю нагу. Мала, няшмат (працы, спраў і інш.). Неяк справімся, тут засталося дзялоў на рыб'ю нагу. Міцкавічы Смарг. Вар. на рыб'ю нагу (ногу). Не знае на якую нагу стаць. Няўхв. Паводзіць сябе ганарліва, важна, задаецца, фанабэрыцца. Яшчэ ў дзісяты клас ходзіць, а ўжо глядзі, як ставіць сябе. Намалюіцца, разадзеніцца, першай ні паздароваіцца – ні знаіць на якую нагу стаць. Косцевічы Астр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

рыбю
12 👁