Блытацца пад нагамі у каго. Перашкаджаць сваёй прысутнасцю што-н. рабіць. Перастань блытацца пад нагамі, ты мне мяшаяш калоць дровы. Навумаўцы Шчуч. Няма чаго блытацца пад нагамі ў людзей. Парачаны Лід. Блытаецца пад нагамі. Чамяры Сл. (НЛ, 48). Вар. блытацца (круціцца, мэнтацца, плёнтацца, плетацца, совацца, таўчыся, шлындаць) пад нагамі. Дагары нагамі. 1. упасці, паляцець і пад. Уніз галавой, кулём. Зачапіўся за нештась і так паляцеў дагары нагамі, што чуць узгробся. Свіцязь Навагр. (БФ, 118). 2. быць, браць, трымаць і пад. У перавернутым, перакручаным становішчы. Баба возьмя дагары нагамі кантычку і чытая, а ні адной буквы ні ведая. Пракопавічы Гродз. (СНМ-2, 100). Ні трымай толькі дагары нагамі [бутэльку], ба можа выцячы. Бабіна Гродз. 3. дзе. У беспарадку. Нешта ў цябе ў складзе ўсё дагары нагамі. Жодзішкі Смарг. (СГВ, 586). Круціцца пад нагамі. Няўхв. Перашкаджаць сваёй прысутнасцю што-н. рабіць. Скарэй сьпякла п блінцы, кап дзеці ні круціліся пад нагамі. Зачэпічы Дзятл. Вар. блытацца (круціцца, мэнтацца, плёнтацца, плетацца, путацца, совацца, таўчыся, шлындаць) пад нагамі. Мэнтацца пад нагамі. Няўхв. Перашкаджаць сваёй прысутнасцю што-н. рабіць. Ты тут сяраўно нічого ні робіш. І німа чаго мэнтацца пад нагамі ў людзей. Жытомля Гродз. Вар. блытацца (круціцца, мэнтацца, плёнтацца, плетацца, путацца, совацца, таўчыся, шлындаць) пад нагамі. Нагамі ўперад вынесці каго. Пахаваць каго-н. Мяне зара ўжо нагамі ўперат вынясуць, а вы мне спакою ні даеце. Азярніца Сл. Не сваімі нагамі ісці. Вельмі марудна, павольна. Ад стомы ці хваробы. Так нарабілася, што дадому ішла не сваімі нагамі. Палужжа Карэл. Вар. як не сваімі нагамі. Паміж нагамі воз праедзе ў каго. Іран. Хто-н. крываногі. На што яна варта, гэта раскірака, калі нават пры хадзьбе паміж нагамі воз праедзя. Купіск Навагр. (СНМы, 174). Плетацца пад нагамі. Няўхв. Перашкаджаць сваёй прысутнасцю што-н. рабіць. Не плетайся пад нагамі, угамону табе німа, плетаешся як нячыстая сіла. Доржы Ашм. (СГВ, 363). Вар. блытацца (круціцца, мэнтацца, плёнтацца, плетацца, путацца, совацца, таўчыся, шлындаць) пад нагамі. Плёнтацца пад нагамі. Няўхв. Перашкаджаць сваёй прысутнасцю што-н. рабіць. Замест таго, кап плёнтацца пад нагамі, лепяй лаўку атсунуў. Заполле Шчуч. Забяры яго дахат, хай там гуляя, ба тут толькі пад нагамі плёнтаяцца, яшчэ што з арыштаваня [рыштавання] на голаў упадзя. Бабіна Гродз. Не плёнтайся пад нагамі, а ідзі рабі другую работу. Капцёўка Гродз. Што ты плёнтаясься пад нагамі ў нас, сказано было ні мяшаць! Стокі Свісл. Вар. блытацца (круціцца, мэнтацца, плёнтацца, плетацца, путацца, совацца, таўчыся, шлындаць) пад нагамі. ● Плёнтацца – блытацца. Путацца пад нагамі. Няўхв. Перашкаджаць сваёй прысутнасцю што-н. рабіць. Не путайся пад нагамі, сядзі. І сядзі спакойно. Сярадава Івац. (ДСК, 192). Вар. блытацца (круціцца, мэнтацца, плёнтацца, плетацца, путацца, совацца, таўчыся, шлындаць) пад нагамі. Сваімі нагамі пайсці. Самастойна (пачаць хадзіць). Цяпер дзеці не ведаюць, што такое пасьвіць каровы ды гоўцы, а мы, бывало, як трохі пайшлі сваймі нагамі, дык на поле выпраўляюць. Янова Ваўк. (ДМГ, 167). Совацца пад нагамі. Няўхв. Перашкаджаць сваёй прысутнасцю што-н. рабіць. От савэлко гэты – адно пад нагамі соваяцца! Грабава Зэльв. (СНМЗ, 106). Вар. блытацца (круціцца, мэнтацца, плёнтацца, плетацца, путацца, совацца, таўчыся, шлындаць) пад нагамі. Таўчыся пад нагамі. Няўхв. Перашкаджаць сваёй прысутнасцю што-н. рабіць. Ні заважай, ні таўчыса пад нагамі, ідзі на гуліцу. Рагачы Гродз. (СНМ, 52). Надаеў мне твой
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
13 👁