мой, набор касьцей і мэтар скуры. Мусі, адной саломай кармілі. Скарбы Шчуч. На яго
гэтыя порткі будуць завелькія, ён ш набор касьцей і мэтар скуры. Вольна Бар. Вар. набор
(жмут) касцей і метар (мэтар) скуры.
Набор храсткоў і трошкі крові. Іран. Вельмі худы чалавек. Ён такі худы. Ну просто
набор храсткоў і трошкі крові. Хадзілоні Шчуч.
Трымай (дзяржы) набор касцей. Выкл. Фамільярна-грубаваты прывітальны зварот
пры сустрэчы з працягваннем рукі. О, і ты прыехаў? Трымай набор касьцей! Бершты Шчуч.
(ЗНФ, 70). – Віця, пачакай!.. Здароў! – Дзяржы набор касьцей! Азёры Гродз. (ЗНФ, 70).
НАБЯЖЫЦЬ. Як набяжыць жыць. Як прыходзіцца, як атрымліваецца, здараецца.
Трэба жыць як набяжыць і не шукаць лепшай долі. Дзеравянчыцы Сл. Ён думаў, што
радасьць у хаце, а тут плач. І так трэба было жыць як набяжыць. Талькаўцы Ваўк.
(ДМГ, 236). Ат, не дуры ты мне галавы, трэба жыць як набяжыць. Малая Воля Дзятл.
Трэбо жыць як набяжыць. Задвор'е Навагр.
НАВАГРАДАК. Ездзіць у Нава´градак праз Беняві´чы. Іран. Рабіць што-н.
неразумна, нерацыянальна. – Чаго гэта ён да Якубавых пайшоў па граблі, калі
Стафанавыя пад бокам жывуць? – А, гэта ўсё жыця езьдзіць у Наваградак праз
Бенявічы. Бярозаўка Лід. ● Наваградак – Навагрудак; Бенявічы – вёска ў Лідскім раёне.
НАВАГРУДАК. А-ля Навагрудак. Нешта немясцовае, чужое. Анекдоты нейкія ты
расказваеш, а-ля Навагрудак, ні разу не чула такіх. Бярозаўка Лід. (ДСГБ, 57).
НАВАРУ. Ні навару ні тавару. 1. не мець, не атрымаць. Нічога. Жыў жабраком,
можна сказаць, ні маючы ні навару ні тавару. Моцевічы Лід. 2. з чаго. Ніякай карысці з
чаго-н. Што я магу зрабіць з гэтых грыбоў, зь іх ні навару ні тавару. Каменка Шчуч.
● Гэты фразеалагізм сялянскага паходжання. У ім слова навар першапачаткова мела
значэнне 'вадкасць, насычаная рэчывамі тых прадуктаў, што ў ёй варыліся' (у гэтым
выпадку – навар з мяса), а тавар – 'свойская рагатая жывёла'. У час актывізацыі таварна-
гандлёвых адносін фразеалагізм зведаў вобразную трансфармацыю, пры якой
актуалізаваліся іншыя значэнні слоў-кампанентаў. Сёння ў фразеалагізме навар
успрымаецца як размоўнае слова са значэннем 'прыбытак, нажыва', а тавар – 'тое, што
з'яўляецца прадметам гандлю'.
НАВЕРХ. Наверх выйсці. Гл. выйсці наверх.
НАВОДКАЙ. Прамой наводкай. 1. Нікуды не зварочваючы, напрасткі. Хадзем на
Котру прамой навоткай. Бершты Шчуч. Тут суха, можна пайсьці прамой навоткай,
скарэй дайдзім. Клюшчаны Астр. Ногі ў рукі, ды прамой навоткай да аўталаўкі ідзі і
хутчэй, бо зарас паедзя. Лунна Маст. (ЗНФ, 60). 2. Незадав. Прэч і найхутчэй. Шуруй з
мае хаты прамой навоткай, і кап нагі твае тут ні было. Дашкавічы Свісл. (ЗНФ, 60).
НАГА. Адна нага тут другая там. Вельмі хутка (збегаць, схадзіць). Зьбегай у
магазін, але кап адна нага тут другая там. Гута Іўеў. Ану прынясі мне тых яблыкаў
салоткіх, толькі адна нага тут другая там. Багушоўка Гродз. Яг жа так жыць яму,
то ў горадзе, то ў вёсцы, адна нага тут другая там скача з вёскі ў горад і назад.
Пескаўцы Лід. (СГВ, 576). Адно глядзі, адна нага тут другая там. Сянькоўшчына Сл.
Нага за нагу ісці. Марудна, павольна. Такі чалавек ні пасьпяшаяцца, як выдзя ісьці,
та нага за нагу, ледва рухаяцца. Замасцяны Шчуч. Што ты ідзеш, як стары, нага за нагу?
Новы Двор Свісл. (СГВ, 599).
Шлэп (шлоп, шлёп) нага. Іран. Кульгавы чалавек. Ён кульгая, дык на яго шлэп нага
гавораць. Дварчаны Шчуч. А кульгая з маленства, шлоп нага. Правыя Масты Маст. Хоць
шлёп нага, а глянь, як чэша перад намі. Бабіна Гродз.
Як сабача нага. Вельмі брудны. На стале стаіць кубак як сабача нага. Чэрневічы Іўеў.
НАГАМІ. Аж нагамі вушы дастае бяжыць. Гумар. Вельмі хутка. Бач, як спужаўся,
бяжыць аш нагамі вушы дастае. Купіск Навагр. Ото ш бяжыць аж нагамі вушы дастае.
Любча Навагр
Дадатковыя словы
задворе, зяўляецца
14 👁