Пыльным мяшком з-за вугла стукнуты. Няўхв. Прыдуркаваты, з дзівацтвамі. Німа чаго с табою тут гаварыць. Ты такі самы, як і твая маці – пыльным мяшком стукнуты. Лунна Маст. Не злуйся на яго, ён пыльным мяшком стукнуты. Алекшыцы Бераст. Ён хіба пыльным мяшком стукнуты? Якога чорта ён сюды прэцца? Старына Маст. – Лявона помніш, што сам сабе пад нос гаварыў? – А, того, што пыльным мяшком стукнуты? Помню. Вензавец Дзятл. Што ты нясеш?! Ты што, пыльным мяшком з-за вугла стукнуты?! Вараны Бераст. Як мяшком прыбіты. Няўхв. Прыдуркаваты, з дзівацтвамі. Ён так гаворыць, усё роўна як мяшком прыбіты. Бароўшчына Шчуч. Як пустым мяшком па галаве стукнуты. Няўхв. Прыдуркаваты, з дзівацтвамі. Ён як вып'я, так як пустым мяшком па галаве стукнуты. Галавічполе Шчуч. МЯШКУ. Як у мяшку. Парыць, ахоплівае спякотай. Пра вельмі гарачае вільготнае надвор'е. Зранку ўжо як у мяшку. Кап хоць сено згрэпсьці ў копы. Масцішча Навагр. (ЗНФ, 96). Сёньня так ужо паліла с самага ранку, як у мяшку было. Кямелішкі Астр. (ЗНФ, 96). Мусіць, навальніца будзіць, бо на вуліцы як у мяшку. Сівіца Смарг. (ЗНФ, 96). Як у мяшку вісіць. Аблягло нізкімі цёмнымі хмарамі. Зранку як у мяшку вісело, а пасьля абеду выпагадзіласё. Дуляўшчына Маст. (ЗНФ, 96). Ой, дасьць скоро дошч! Бачыш: як у мяшку вісіць. Драгуці Воран. (ЗНФ, 96). Пэўна дошч пойдзе, бо ўжо як у мяшку вісіць. Копці Дзятл. Будзе добры дождж, вісіць як у мяшку. Алекшыцы Бераст. У палудзень на якую мінуту слонца свігнуло і зноў схаваласо, вісіць як у мяшку, цемната. Жытомля Гродз. (СНМ, 126). Вар. як у мяху (у мяшку) вісіць. Як у мяшку дзіравым. Няўхв. Безвынікова, няўдзячна. Раблю, раблю, а мне і дзякуй ніхто ні скажа за эта, усё дарэмна, як у мяшку дзіравым. Крупава Лід. (Хітр., 63). МЯШОК. Мяшок касцей і кружык крові. Вельмі худы. З бальніцы такі прыехаў – ні расказаць: мяшок касьцей і кружык крові. Стокі Свісл. ● Кружык – конаўка, кубак. Пхаць (піхаць) як у благі мяшок. Няўхв. Вельмі многа даваць чаго-н., аказваць вялікую матэрыяльную дапамогу каму-н., але, як правіла, безвынікова, без зваротнай удзячнасці. Як толькі пажаніліся, зусём блага жылі, дык бацькі піхалі туды як у благі мяшок, а толку так і ні было. Завідзіненты Астр. Бацька з маткай усё памагалі сваёй дачцэ: і грошы давалі, і мэблі купілі, і машыну падарылі, і дзяцей гадавалі – пхалі як у благі мяшок, а яна завярнулася і паехала да мужыковых бацькоў. Міхалішкі Астр. Як салявы мяшок ісці, рухацца, рабіць і пад. Няўхв. Марудна, няспрытна, непаваротліва. Суняцца як салявы мяшок. Яруцічы Зэльв. Быстрэй трохі! А то паўзеш як салявы мяшок. Так і да вечара дахат ні дойдзям. Бабіна Гродз. Пляцесься як салявы мяшок! Зарас спозьнімся! Гербелевічы Дзятл. А робіць ён як салявы мяшок: пакуль жонка ў пячэ выпаліць, та ён абуяцца. Маркішы Гродз. (ЗНФ, 92). Прэндзай [хутчэй] трохі, а то суняса як салявы мяшок. Забалаць Воран. (ЗНФ, 92). Як у лес ішлі, дык бех патскакваючы, а як зь лесу, дык пляцесься як салявы мяшок. Юрацішкі Іўеў. (ЗНФ, 92). Вар. як салявы мяшок (мех). ~ Н ~ НА. На табе. Выкл. Вокліч здзіўлення, расчаравання з нагоды чаго-н. нечаканага. А на руках трое дзетак. І тут на табе, хата ляснула. Сурынка Сл. На табе – прыехалі! Улезлі ў гразь – ціпер ні выядзяш, і матор слабы. Аляксандраўшчына Зэльв. НАБОР. Дзяржы набор касцей. Гл. трымай (дзяржы) набор касцей. Набор касцей і метар (мэтар) скуры. Іран. Вельмі худы чалавек ці жывёла. Бачыла Марыліну дачку с кавалерам... Бацюхны!.. Набор касьцей і метар скуры... Худзейшы за нашаго Коліка. Нізяны Ваўк. У нас у вёсцы ёсьць дзяўчына, дык на яе так і кажуць: набор касьцей і метар скуры, бо худая-худая. Аздобічы Шчуч. Карова зь зімы вышла, што Божа
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

выпя, надворе
13 👁