ціперашня такая маладзёш. Пагранічны Бераст. Як твой зяць красівы, то хай міне вырвя!
У яго ш нос на трох рос, а яму аднаму застаўсё. Ананічы Дзятл.
МЯНТАШКА. Як мянташка лапатаць. Без сэнсу (гаварыць). Хто цябе разбярэ, чаго
ты лапочаш як мянташка? Дзегцяры Шчуч. (СГВ, 616).
МЯНЦЁЙ. Малоць мянцёй. Няўхв. Пустасловіць, займацца пустымі размовамі. Ай, ні
ідзі ты лепяй, сядзі ў хаці, ба зноў будзяш там цэлы дзень малоць мянцёй. Ашмянцы Шчуч.
МЯСА. Крывое мяса. Жарт. Каўбаса. Абрэзвай добра косці, болей каўбас, ці, як ты
кажаш, крывога мяса, наробім. Старое Сяло Зэльв. (Стэц.-1, 184).
Мяса недаваранага пад'еў. Скеп. Не такі, як заўсёды. Штосьці з табой сёньня не
то, можа мяса недаваранага пад'еў. Каркуцяны Воран.
На чужое мяса як сабака ласы. Няўхв. Неабыякавы да жанчын, шукальнік любоўных
прыгод. Вот той мужык быў – на чужое мяса як сабака ласы. Як убачыць свежую дзеўку
ці бабу, так і круціцца каля яе. Пусявары Воран.
Хоць на мяса здавай хлопцаў, кавалераў. Гумар. Вельмі шмат. Тэрас хлопцаў у нашай
вёсцы хоць на мяса здавай. І ніхто жаніцца не хоча. Дварчаны Воран.
Як сытае мяса надаесць і пад. Вельмі моцна (надакучаць). Мне гэта Вольга надаела
як сыта мяса са сваімі плёткамі. Масты Маст.
МЯСАМ. З мясам вырваць. Разам з кавалкам матэрыялу. Тулькі прышыла кішэнь, а
ён ізноў атпалянтаваў, вырваў з мясам. Рацічы Гродз. (СНМ, 11).
МЯСЕ. У сваім мясе здохнуць. Без забою, без зарэзу. Натто стары [конь]. Яго
яшчэ твой бацько абучоў. Мусі, у мясі здохня. Глушнева Гродз. – Та ш у вас, помню, была
кабыла, Сіва. Хіба на лісы здалі? – Не, у сваём мясі здохла, у прэшлум року. Натто старая
была. Новая Руда Гродз.
МЯСТ. На тых мяст. 1. Адразу, своечасова. Мо й жыў бы, каб на тых мяст апярацу
зрабілі. Стары Двор Шчуч. Усё трэба на тых мяст рабіць, ні цягнуць доўга. Першамайск
Шчуч. 2. Не марудзячы, доўга не затрымліваючыся (ісці, прыходзіць і пад.). Схадзі сабе
ў бібліятэку, але глядзі ні баўся доўга, каб на тых мяст узяла і вярнулася. Малюкі Воран.
Пойдзяш, папытаяш, і каб на тых мяст дахаты! Чуяш ці не? Старчаняты Іўеў. Я табе
казала, кап ты на тых мяст ішоў дахаты. Левыя Масты Маст. 3. Зараз жа, неадкладна, у
гэты самы момант. Зыдзі з вачэй маіх на тых мяст. Малыя Вайшнарышкі Ашм. На тых
мяст ляці ў магазін, бо зноў закрыя, застанёмся на нідзелю біс хлеба. Старчаняты Іўеў.
Віталька, на тых мяст пастаў ровар на места, а то зара бацька прыдзе, ён табе пакажа.
Прудцы Шчуч. На тых мяст аддай цацку дзіцяці, ты ж велька, нашто яна табе. Свіслач
Гродз. Параўн. польск. natychmiast 'адразу, у гэты самы час, неадкладна'.
МЯТЛОЙ. Як мятлой падмесці. Схаваць, спарадкаваць што-н. так, што пасля гэтага
цяжка адшукаць, знайсці што-н. Нічога ў хаце не нойдзеш, як ты прыбярэш, як мятлой
падмяцеш. Вераб'і Астр.
МЯХА. Як з мяха сыпаць і пад. Густа, спорна. Пра снег. Але ж сыпля сягоньня сьнег,
як з мяха, Бог палаткі зьмятая. Альхоўка Навагр. (МСГВ, 461).
МЯХІ. Тры мяхі пад завязкі нагаварыць. Вельмі многа і абы-чаго Слухай яго, то ён
нагаворыць табе тры мяхі пад завяскі. Моцевічы Лід.
МЯХУ. Як у мяху вісіць. Аблягло нізкімі цёмнымі хмарамі. Будзя дошч – як у мяху
вісіць. Бакшты Іўеў. (СПЗБ-1, 314). Вар. як у мяху (у мяшку) вісіць.
МЯШКОМ. Мяшком прыпылены (стукнуты). Няўхв. Прыдуркаваты, з дзівацтвамі.
От, нека мяшком прыпыляна, гаворыць ні ў плот ні ў гарот. Аздобічы Шчуч. Пасьля яго
сьмерці маці ходзіць мяшком прыпыляна. Левыя Масты Маст. Няма чаго зь ім гаварыць,
мяшком прыпыляны ды й толькі. Трашчычы Карэл. А гэты Ёзік мяшком прыпыляны,
ходзіць нешто бомкая сабе пад нос. Малая Бераставіца Бераст. Што вярзеш сваім
языком? Мяшком прыпылены? Бярозаўка Лід. Паслухала яго гаворку, то ён мусі трохі
мяшком стукнуты. Ваўкавічы Навагр
Дадатковыя словы
верабі, падеў
13 👁