Як мядзведзь да танцаў спрытны. Няўхв. Зусім (непаваротлівы, няўклюдны). Спрытны як мядзведзь да танцаў. Сцяпанішкі Маст. (ППФВ, 58). Спрытны як мядзведзь да танцаў. Каркуцяны Воран. Як мядзведзь на пасеку лезці і пад. Самавольна, без дазволу. Куды ты лезеш як мядзьвець на пасеку. Ляткі Маст. Як мядзведзь у бярлозе ляжаць, сядзець і пад. Бесклапотна, ні пра што не дбаючы. А ён цяпер жыве як мядзведзь у бярлозе. Каліноўская Свісл. Яе Мікола нідзе не робіць, дзень будзя сядзець ля цілявізара або ляжаць у садзе, слова ні скажа, залёг як мядзьведзь у бярлозе. Юбілейны Свісл. (СГВ, 616). Усе напрацаваліся даўно, а ён шчэ ляжыць як мядзведзь у бярлозе. Копаніха Смарг. Як мядзьведзь на мёд глядзець. З нецярпеннем, з прагнасцю. Ні стой, ні глядзі як мядзьведзь на мёд, ні для цябе гэта. Пелкаўшчына Іўеў. МЯЗІНЦАМ. І мязінцам не паварушыць. Зусім нічога не зрабіць, бяздзейнічаць. Вы тут шмат налічылі нідахопаў, але самы і мязінцам ні паварушылі, кап паправіць хоць адзін зь іх. Пецюкі Дзятл. МЯКІНА. Мякіна ў галаве ў каго. Няўхв. Хто-н. неразумны, бесталковы. У яго мікіна ў галаве, што ён можа ведаць. Левыя Масты Маст. Ён задачы гэтай ні рошыць, у яго ні мазгі, а мякіна ў галаве. Уселюб Навагр. У цібе мякіна ў галаве, а ні мазгі, німа тут чаго панімаць. Баброўнікі Гродз. У яго мякіна ў галаве, нічого ні панімая. Каменка Бераст. МЯКІНАЙ. Мякінай набіта галава ў каго. Няўхв. Хто-н. неразумны, бесталковы. Мякінай набіта галава. Караневічы Гродз. (СНМ, 187). МЯКІНЕ. На мякіне не правядзеш каго. Не перахітруеш, не ашукаеш каго-н. Я чалавек кручаны, мяне на мякіне не правядзеш. Канчаны Бераст. МЯКІНЫ. Як мякіны грошай. Вельмі многа, у вялікай колькасці. Чаму ш яму ні выпірацца? Грошай тых як мякіны. Глушнева Гродз. (ЗНФ, 90). У дзеда грошай як мякіны, а ўсё прыбядняецца. Майсеевічы Ваўк. (ЗНФ, 90). Наскладваў Піліп грошай як мякіны, і нікому яны ні прышліся. Дварок Дзятл. (ЗНФ, 90). Ванька грошай назьбіраў як мякіны. Альхоўка Навагр. (ЗНФ, 90). МЯККА. Мякка сцеле ды цвёрда спаць. Няўхв. Знешне ветлівы, далікатны, а спадцішка робіць ці можа зрабіць каму-н. шкоду, непрыемнасць. Пабыў я ў брата, бачу, што ён мякка сьцеля ды цьвёрда спаць. Новая Руда Гродз. (ЗНФ, 46). Сьвякруха ні любіць міне, мяхко сьцеля ды цьвёрда спаць. Вердамічы Свісл. (ЗНФ, 46). Умея яна зь людзьмі пагаварыць, мякко сьцеля ды цьвёрдо спаць. Машталеры Маст. (ЗНФ, 46). Гаварыў файно, а нічого добраго ні зрабіў. Людзі яго слухалі ды казалі: «Мякко сьцеля ды цьвёрдо спаць». Лунна Маст. Вар. мякка (гладка) сцеле ды цвёрда спаць. МЯЛА. Абліжы мяла. Няўхв. Не спадзявайся на большае. Адказ таму, каму чагосьці мала, чаго-н. не хапае. Ужываецца пераважна са словамі мала, калі табе мала і пад. Абліжы мяла, калі табе мала. Глядавічы Маст. Ужо нічога німа, усё зьеў, мала, то абліжы мяла. Прудзяны Шчуч. А гэтаму ўсё мало, та хай абліжа мяло, як яму мало! Старына Маст. Мяла аблізаў. Іран. Лысы. Палянь на таго, што ўперадзі сядзіць, што мяла аблізаў. Грыцкавічы Зэльв. (ЗНФ, 46). У яго ш такая чупрына добра была, а ціпер ці бачыш, які стаў... Мяло аблізаў. Гудзевічы Маст. (ЗНФ, 46). Вар. мяла (качалку) аблізаў. Мяла бульбяное. Няўхв. Павольны, марудны, непаваротлівы чалавек. І што робіць ці ні робіць, то як мяшок які. Зусім неко мяло бульбяноё. Верцялішкі Гродз. МЯЛІЦА. Як мяліца мяць. Многа (есці). Наробіцца за дзень, прыдзя дахаты, дык што ні дасі есьці, мне як мяліца. Хорашава Навагр. (СГВ, 616). МЯНЕ. Хай мяне вырве. Выкл. Выказванне скептычных адносін да каго-, чаго-н. Ён такую сабе работу знайшоў, што хай мяне вырве! Вікшняны Іўеў. Хай мяне вырвіць ат тваёй дапамогі. Малінавая Смарг. Алі й хлопцы прыходзілі. Хай міне вырвя! Гэта
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
10 👁