Як рудая мыш. 1. прапасці. Цалкам, поўнасцю. Як я памру, то прападзеця як рудыя
мышы, то лепш цяпер слухайця мацяры. Падгалішкі Шчуч. (СГВ, 617). Яна прападзе, як
рудая мыш. Малі Астр. (СПЗБ-4, 91). Кап ціперашнім дзецям такое жыцьцё, як мы жылі,
то прапалі п як рудыя мышы. Заборцы Астр. Прападуць як рудыя мышы. Солы Смарг.
2. сядзець. Ціха, бясшумна, спалохана. Сядзіць як рудая мыш і ня пісьне. Прылукі Навагр.
(ППФВ, 60). Сядзяць як рудыя мышы, і слова не чуваць. Старчаняты Іўеў.
МЫШКУ. Злавіць мышку. Дзіц. Упасці. Пра дзіця. Ну што, мой маленькі, злавіў
мышку. Дзераўная Сл.
Мышку паклікаць. Дзіц. Вырваць зуб. Міколка вунака даўно ўжэ мышку паклікаў,
аддаў ёй свой зубок, а ты чаго баісса? Гэта ш зусім ні баліць. Сурынка Сл.
МЫШЫ. Мышы паелі добрых. Скеп. Няма, не стала (добрых). Кавалераў у нас німа
ў вёсцы, павыяжджалі, добрых мышы паелі. Парачаны Лід. (СГВ, 588). Ай, якія тут
хлопцы ў нашай вёсцы, адныя алкашы, добрых мышы паелі. Жылічы Шчуч.
Мышы па кішэнях шастаюць (шасталі) у каго. Зусім няма грошай у каго-н. Я ні
атказваюса, пашоў бы, звалі ш [на вяселле], аля што калі ў міне мышы па кішанях
шастаюць. Пілаўня Шчуч. (ЗНФ, 46). Ні мох я, у міне на той час мышы па кішэнях
шасталі. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 46). Ты казала, што ў яго мышы па кішэнях шастаюць, а
ён, паглянь, усяго накупляў. Пяроўцы Воран. (ЗНФ, 46).
Мышы ў каморы дохнуць у каго. Няма ніякіх прыпасаў, запасаў прадуктаў
харчавання ў каго-н. А якая ў іх жызьнь? Мышы ў каморы дохнуць: ні бульбы, ні мяса.
Дайліды Іўеў.
МЫШЭЙ. Мышэй не ловіць. Няўхв. Неактыўны, неініцыятыўны, неразваротлівы.
Юзафаў хлопяц мышэй ні ловіць, мо так і будзя сам па сабе жыць. Баброўнікі Свісл. Ай,
ён мышэй ні ловіць, на яго німа чаго спадзявацца. Бабіна Гродз.
МЭЕР. Як Мэер перцу даць. Няўхв. Вельмі мала (даць каму-н. што-н.). Надавала ты
мне тых грошай як Мэер перцу. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 90). Гэта, кажуць, быў некалі гандляр
Мэяр, такі скупеча, такі хцівяц, што сьвет ні бачыў. То й ціпер, як хто дае што, а рукі ў
яго трасуцца, так кажам: «Што ты даеш як Мэяр перцу?» Конна Зэльв. (ЗНФ, 90).
МЭСЯ. Мэся крывая. Няўхв. Бесталковы, неразумны чалавек. Не хадзі ты да Мані,
яна ж Мэся крывая. Бершты Шчуч.
МЭТАР. Мэтар з шапкай. Іран. Вельмі малы, невысокі, нізкарослы. У нас тут быў
такі Пецька Федакоўскі – маленькі. Усе казалі на яго мэтар с шапкай. Лунна Маст.
Аччыняю дзверы, аш стаіць нешта, мэтар с чапкай, не венцэй. Бастуны Воран. Вар. метар
(мэтар) з шапкай і на каньках.
МЭТЛАХАЎ. Мэтлахаў не астанецца чыіх. Паграж. Хто-н. будзе знішчаны. Я цябе
на мэтлахі растрасу і мэтлахаў тваіх ні астанецца. Чамяры Сл. (НЛ, 54). Вар. мэтлахаў
(мэтлуха) не астанецца.
МЭТЛУХА. Мэтлуха не астанецца чыйго. Паграж. Хто-н. будзе знішчаны. Як
муздану на зямлю, мэтлуха твайго ні астанецца. Ятвезь Ваўк. (МСГВ, 290).
Вар. мэтлахаў (мэтлуха) не астанецца.
МЭТРЫ. Два мэтры і ўсё ногі. Іран. Вельмі высокі і худы хто-н. Ну й дылда – два
мэтры і ўсё ногі. Задвор'е Зэльв. Вар. два (тры) метры (мэтры) і (ды) усё ногі.
Два мэтры сухастою. Іран. Вельмі высокі і худы хто-н. Хіба этыя мадэлі красівыя?
Дзеўка павінна быць спраўнай, а ні два мэтры сухастою. Лунна Маст. Вар. два метры
(мэтры) сухастою.
МЭШТАВІЧ. З Мэштавіч уцёк. Няўхв. Дурны, неразумны хто-н. Ён што, з Мэштавіч
уцёк, такое зрабіць? Зусім з глузду з'ехаў чалавек. Конна Зэльв. ● Мэштавічы – назва вёскі
ў Зэльвенскім раёне, дзе знаходзілася псіхіятрычная клініка.
МЯДЗВЕДЗЬ. Як мядзведзь зарасці. Вельмі (зарасці). Спушчу трошкі брытву і
падгалюся, бо зарос як мядзведзь. Посальч Воран. (СПЗБ
Дадатковыя словы
задворе, зехаў
12 👁